Віктар Войтэнка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Віктар Войтэнка (6 лістапада 1912, фальварак Мачульня, Наваградзкі павет — 25 красавіка 1973, ЗША) — беларускі палітычны і рэлігійны дзеяч. Доктар мэдыцыны.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў пачатковую школу ў мястэчку Дварэц. Пасьля вучыўся ў Баранавічах у гімназіі імя Тадэвуша Рэйтана. Скончыў мэдычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. У 1939 годзе атрымаў дыплём доктара мэдыцыны. У гады нямецкае акупацыі бурмістр Баранавіч. Арганізаваў мэдычную школу й распачаў стварэньне Беларускай Самапомачы ў Баранавічах. Прымаў удзел у падрыхтоўцы да Ўсебеларускага Сабору 1942 годзе. У 1943 пераведзены ў Слонім на становішча акруговага лекара.

Зьехаў ў 1944 годзе на Захад. У 1948 годзе ініцыятывы Віктара Войтэнкі ў францускай зоне быў створаны Часовы Праваслаўны Рэлігійны Камітэт, які ўзначаліў пратаярэй Сьцяпан Войтэнка[1].

Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку ў штаце Нью-Джэрзі (ЗША).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]