Віктар Ганчар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Віктар Ганчар
Старшыня ЦВК Беларусі
1996 — лістапад 1996
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Чыгір
Наступнік: Лідыя Ярмошына
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 7 верасьня 1958
пас. Родзічава, Менская вобласьць, БССР
Памёр: 16 верасьня 1999 (?)
Партыя: АГП
Жонка: Зінаіда Ганчар

Віктар Ёсіфавіч Ганчар (7 верасьня 1958, пас. Родзічава, Менская вобласьць16 верасьня 1999 (?)) — беларускі палітык, бязь сьледу зьніклы ў 1999 годзе разам з Анатолем Красоўскім.

Біяграфія [рэдагаваць]

На прэзыдэнцкіх выбарах 1994 году Віктар Ганчар быў адным з кіраўнікоў выбарчага штабу Аляксандра Лукашэнкі. З 1994 году Ганчар быў намесьнікам старшыні ўраду Беларусі.

З 1995 г. — дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі, намесьнік старшыні.

Напярэдадні рэфэрэндуму 1996 г. і ў 1998 г. — старшыня Цэнтральнае выбарчае камісіі.

Віктар Ганчар браў актыўны ўдзел у працы Вярхоўнага Савету падчас канстытуцыйнага крызісу 1996 году, быў адным з найбольш актыўных ініцыятараў працэсу імпічмэнту А. Лукашэнку.

У траўні 1999 году Віктар Ганчар арганізаваў кампанію па выбарах прэзыдэнта Беларусі, якая была сарваная ўладамі.

16 верасьня 1999 году Віктар Ганчар разам са сваім сябрам бізнэсоўцам Анатолем Красоўскім зьніклі бязь зьвестак. Пазьней на месцы, дзе па меркаваньнях адбылося выкраданьне, былі знойдзеныя аскепкі шкла аўтамабіля і сьляды крыві.

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]


Нерасьсьледаваныя зьнікненьні і сьмерці вядомых людзей у сучаснай Беларусі
Анатоль Майсеня | Віктар Ганчар | Зьміцер Завадзкі | Юры Захаранка | Генадзь Карпенка | Анатоль Красоўскі | Вераніка Чаркасава | Васіль Гроднікаў