Віктар Жыбуль
Жы́буль, Віктар Вячаслававіч (нарадзіўся 3 кастрычніка 1978, Менск) — беларускі паэт і літаратуразнавец. Кандыдат філялягічных навук (2003).
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
Прадзед Віктара Жыбуля нарадзіўся ў вёсцы Заямнае Стаўпецкага раёну. Віктар Жыбуль зкончыў філялягічны факультэт БДУ. Быў удзельнікам гурту «Засралі казарму». 4 красавіка 2001 г. падчас сустрэчы філфакаўцаў з расейскім паэтам Дзьмітрыем Прыгавым пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Верай Бурлак. У чэрвені 2001 году запрасіў яе ў свой гурт у якасьці вакалісткі і інструмэнталісткі (гітара, клявішы). Працаваў у часопісе творчай моладзі «Першацвет» (1995—2002), цяпер — у часопісах «Роднае слова» і «ARCHE Пачатак». У 2003 годзе абараніў дысэртацыю на тэму «Ідэйна-мастацкія пошукі ў беларускай паэзіі 20-х-пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя» пад кіраўніцтвам прафэсара Сіньковай Людмілы Дзьмітрыеўны. З паловай удзельнікаў творчага руху Бум-Бам-Літ быў знаёмы яшчэ з 1994—1995 г., але рэальна пачаў браць удзел у многіх літаратурна-музычных праектах, мастацкіх акцыях, перфомансах гэтага руху зь вясны 1996 г. па запрашэньні Зьмітра Вішнёва і Міхася Башуры.
Вершы Віктара Жыбуля перакладаліся на ангельскую, баўгарскую, латыскую, летувіскую, нямецкую, польскую, расейскую, украінскую і чэскую мовы.
[рэдагаваць] Асабістае жыцьцё
Жонка — паэтка, кандыдат філалагічных навук (2005) Вера Бурлак, аўтар кнігі «За здаровы лад жыцця» (2003) пад псеўданімам Джэці, манаграфіі «Детская поэзия Серебряного века: модернизм» (2004). Мае сына Кастуся (нарадзіўся ў 2005 годзе).
[рэдагаваць] Бібліяграфія
[рэдагаваць] Кнігі
[рэдагаваць] Калектыўныя зборнікі
- Тазік беларускі (1998) (творы сяброў руху Бум-Бам-Літ)
- Ён зваў сябе шатляндцам... (2005), прадмова да кнігі Дзяніса Хвастоўскага «Лугназад»
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Лекцыя Віктара Жыбуля «Паліндром у сусьветнай культуры»: частка 1, частка 2
- Прыватны дзёньнік: Віктар Жыбуль
- Сямейнае фота: Віктар Жыбуль, Вера Жыбуль (Джэці), Кастусь Жыбуль. (с) Андрэй Лянкевіч