Віктар Казько

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віктар Казько
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 23 красавіка 1940 (83 гады)
Каленкавічы, Гомельская вобласьць
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік
Гады творчасьці 1962 — цяперашні час
Жанр аповед, раман
Мова беларуская мова і расейская мова
Дэбют 1971
Значныя творы «Хроніка дзетдомаўскага саду»
Прэміі Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Якуба Коласа,
прэмія Ленінскага камсамолу
Гліняны Вялес (2009)
Узнагароды

Віктар Казько (нарадзіўся 23 красавіка 1940) — беларускі празаік, піша на беларускай і расейскай мовах.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У гады Вялікай Айчыннай вайны ад выбуху бомбы загінула маці, замерзла маленькая сястрычка. Пасьля вайны Віктар не прыжыўся ў новай сям’і бацькі, падлеткам сышоў з дому. Выхоўваўся ў Вільчанскім і Хойніцкім дзіцячых дамах на Палесьсі. Пасьля сканчэньня ў 1956 васьмі клясаў, вучобу працягваў у Кемераўскім горным індустрыяльным тэхнікуме. Потым працаваў у шахце, у геолягаразьведцы. Яго ўражаньні пра гэты час рэалізаваліся ў аповесьцях «Цёмны лес — тайга густая» (1973), «Дзень добры й бывай» (1974), напісаных на расейскай мове.

3 1962 году зьвязаў свой лёс з журналістыкай: быў загадчыкам аддзела прамысловасьці таштагольскай гарадзкой газэты «Красная Шорня», літаратурным супрацоўнікам абласной газэты «Комсомолец Кузбасса», карэспандэнтам абласнога радыё. У 1970 скончыў завочнае аддзяленьне Літаратурнага інстытуту імя А. М. Горкага. Праз год пераехаў у Менск. 3 1971 году Казько супрацоўнік газэт «Чырвоная змена», «Советская Белоруссия», у 1973—1976 гадох — часопіса «Нёман». 3 1976 году на творчай рабоце. У 1985—1988 гадох сакратар Саюза пісьменьнікаў БССР. 3 1988 году зноў на творчай рабоце.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1972 «Высакосны год»
  • 1973 «Цёмны лес — тайга густая»
  • 1974 «Дзень добры й бывай»
  • 1978 «Суд у Слабадзе»
  • 1978 «Цвіце на Палессі груша»
  • «Неруш»
  • 1987 «Хроніка дзетдомаўскага саду» — раман
  • 1990 «Но пасаран» — аповесьць
  • 1991 «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел»
  • 2009 «Бунт незапатрабаванага праху» — кніга прозы

Экранізацыі на кінастудыі «Беларусьфільм»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Паводка»
  • «Сад»
  • «Судны дзень»
  • 2009 «Знакі лёсу. Віктар Казько» — дакумэнтальны фільм аб пісьменьніку[1]

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1977 — Прэмія Ленінскага камсамолу (за кнігу «Добры дзень і бывай»)
  • 1982 — Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Якуба Коласа (за аповесьць «Суд у слабадзе»)
  • 2009 — Гліняны Вялес (за кнігу прозы «Бунт незапатрабаванага праху»)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]