Віктар Касьцючонак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віктар Касьцючонак
Рост 187 см
Вага 94 кг
Пазыцыя абаронца
Кідок/Ловы левы[d]
Грамадзянства Беларусь
Дата нараджэньня 7 чэрвеня 1979 (44 гады)
Месца нараджэньня Менск, БССР
Выступаў за
Гульнявая кар’ера 1995—2014

Ві́ктар Па́ўлавіч Касьцючо́нак (нарадзіўся 7 чэрвеня 1979 году, Менск, БССР) — беларускі хакеіст, гулец нацыянальнай зборнай Беларусі.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1995 годзе пачаў кар’еру. У 1995—2001 выступаў за менскае «Юнацтва» і ў гэты час таксама адыграў некалькі матчаў у іншых клюбах беларускай экстралігі і нямецкай хакейнай лігі на правах арэнды. У 2001—2003 гуляў у лізе Магнуса за францускі «Брэст». У 2003—2006 зноў выступаў за «Юнацтва». У 2006—2007 гуляў у расейскай супэрлізе за тальяцінскую «Ладу». У 2007—2008 зноў гулец «Юнацтва». З 2008 гулец Кантынэнтальнай хакейнай лігі. Спачатку выступаў за хабараўскі «Амур», а ў канцы 2009 перайшоў у маскоўскі «Спартак». З 2010 выступаў за «Дынама Менск».

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2004 — чэмпіён Беларусі.
  • 2005 — чэмпіён і ўладальнік кубка Беларусі.
  • 2006 — чэмпіён Беларусі.
  • 2008 — срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі.