Віктар Пялевін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ві́ктар Але́гавіч Пяле́він (па-расейску: Виктор Олегович Пелевин; нарадзіўся 22 лістапада 1962) — расейскі пісьменьнік-постмадэрніст.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Маскве. Скончыў Маскоўскі энэргетычны інстытут па спэцыяльнасьці электрамэханік, служыў у войску, прайшоў шкаленьне ў Літаратурным інстытуце. Казка «Вядзьмак Ігнат і людзі» («Колдун Игнат и люди»), апублікаваная ў 1989 годзе сталася яго першай публікацыяй. French Magazine ўлучыў Віктара Пялевіна ў сьпіс 1000 самых значных сучасных дзеячаў сусьветнае культуры.

Асноўныя творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аповесьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Княжыч Дзяржпляна» («Принц Госплана»)
  • «Жоўтая страла» («Желтая стрела»)
  • «Пустэльнік і Шасьціпалы» («Затворник и Шестипалый»)
  • «З жыцьця інсэктаў» («Из жизни насекомых»)
  • «Мітэльшпіль» («Миттельшпиль»)
  • «Весткі з Нэпалу» («Вести из Непала»)
  • «Ніка» («Ника»)
  • «Зыгмунт у кавярні» («Зигмунд в кафе»)

Раманы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Амон Ра» («Омон Ра»)
  • «Жыцьцё інсэктаў» («Жизнь насекомых»)
  • «Чапаеў і Пустата» («Чапаев и Пустота»)
  • «Generation «П»
  • «Лікі» («Числа»)
  • «Сьвятарная кніга пярэваратня» («Священная книга оборотня»)
  • «Шалом жаху: Крэятыў пра Тэсэя і Мінатаўра» («Шлем ужаса: Креатифф о Тесее и Минотавре»)
  • «Empire V»
  • «t»
  • «S.N.U.F.F.»
  • «Бэтман Аполла» («Бэтман Аполло»)
  • «Любоў да трох цукербрынаў» («Любовь к трём цукербринам»)
  • «Наглядчык» («Смотритель»)
  • «Лямпа Мафусаіла, або Крайняя бітва чэкістаў з масонамі» («Лампа Мафусаила, или Крайняя битва чекистов с масонами»)
  • «iPhuck 10»
  • «Таемныя выгляды на гару Фудзі» («Тайные виды на гору Фудзи»)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]