Віктар Шалкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Віктар Шалкевіч
Віктар Антонавіч Шалкевіч
Viktar Shalkevich 01.jpg
На канцэрце ў Віцебску, 2010 г.
Дата нараджэньня 9 лютага 1959 (53 гады)
Месца нараджэньня Поразава, Сьвіслацкі раён, Гарадзенская вобласьць, БССР
Гады творчасьці 1980 — цяпер
Краіна Беларусь
Прафэсіі актор, паэт
Інструмэнты гітара
Жанры бардаўская песьня
Псэўданімы Валенцы Едвабкевіч

Ві́ктар Шалке́віч (нарадзіўся 9 лютага 1959 году ў Поразаве Гарадзенскай вобласьці) — беларускі бард, актор, паэт і шоўмэн.

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

Скончыў школу ў Поразаве, затым Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у Менску1980 годзе). Працаваў у Гарадзенскім абласным драматычным тэатры (1980—1987), выкладчыкам у Гарадзенскай культасьветвучэльні (1987—1990). З 1990 году працуе ў тэатры лялек у Горадні.

[рэдагаваць] Творчасьць

Віктар Шалкевіч на канцэрце

Яшчэ ў школе пачаў пісаць і выконваць песьні на беларускай мове. «За частыя сустрэчы зь дзецьмі і папулярызацыю сярод іх ведаў аб тэатры» быў узнагароджаны міжнародным Ордэнам усьмешкі, кавалерамі якога зьяўляюцца Ян Павал II, Астрыд Ліндгрэн, Стывэн Сьпілбэрг і іншыя. Саркастычныя творы гарадзенца станоўча ўспрымаюцца сучасьнікамі як прыклад клясычнага гумару. Шалкевіч зьяўляецца ляўрэатам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў аўтарскай песьні, у тым ліку «Басовішча-92», «Восень бардаў-93» (Польшча). З канцэртамі выступае ў Беларусі, Летуве, Нямеччыне, Польшчы, Расеі, Украіне, Францыі, Чэхіі. Тэксты песень перакладзены на ангельскую, нямецкую, польскую, украінскую і чэскую мовы.

[рэдагаваць] Альбомы

[рэдагаваць] Фільмаграфія

  • «Плач перапёлкі» (у ролі камэнданта Гуфэльда)
  • «Атрад»
  • «Сьлёзы блуднага сына» (галоўная роля)
  • «Салодкі яд каханьня» (галоўная роля)[1]
  • «Тутэйшыя» (у ролі вулічнага музыкі)

[рэдагаваць] Сям’я

З жонкай знаёмы больш за 30 гадоў. Яна пэдагог. Дачцэ 21 год. Яна — будучы гісторык мастацтваў.

[рэдагаваць] Цікавая інфармацыя

Жыцьцё і творчасьць беларускага музыкі поўнае ўсьмешак і цікавостак. Напрыклад, у Празе бард аднойчы граў разам з тамтэйшым сэнатарам Сватаплукам Карасэкам.

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Шалкевич Виктор Антонович(рас.). Bards.ru. Праверана 15 лютага 2009 г.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах