Віктар Шніп

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віктар Шніп
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Шніп Віктар Анатолевіч
Нарадзіўся 26 сакавіка 1960 (64 гады)
Сужэнец Людміла Рублеўская
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэзія
Гады творчасьці 1977 — наш час
Жанр верш, жарт
Мова беларуская мова[1]
Дэбют газэта «Чырвоная зьмена», 1977
Прэміі Прэмія імя Ўладзімера Маякоўскага Савету Міністраў Грузіі (1987).
Ляўрэат сьпецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне «Мастацкая літаратура» (2008) за кнігу «Страла каханьня, любові крыж».
Узнагароды
Мэдаль Францішка Скарыны
Мэдаль Францішка Скарыны
Творы на сайце Knihi.com

Віктар Шніп (нарадзіўся 26 сакавіка 1960, в. Пугачы Валожынскага раёну) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (1978). 7 гадоў быў беспрацоўным, перыядычна падпрацоўваючы грузчыкам на лікёра-гарэлачным заводзе «Крышталь», літкансультантам у часопісах «Нёман» і ў газеце «Вячэрні Мінск», часам жыў на ганарары.

У 1987 скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы Літаратурнага інстытута імя М. Горкага ў Маскве. Працаваў старшым рэдактарам аддзела культуры ў часопісе «Беларусь» (1987—1991), у газетах «Наша слова» (адказны сакратар, 1991—1995) і «Літаратура і мастацтва» (намеснік галоўнага рэдактара-адказны сакратар (1995—2000), першы намеснік галоўнага рэдактара (2000—2002), галоўны рэдактар у 2002—2003). У 2004—2008 гадах намеснік галоўнага рэдактара, з сакавіка 2008 года па чэрвень 2021 года — галоўны рэдактар, а з 1 ліпеня 2021 года намеснік дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура» — галоўны рэдактар часопіса «Полымя».

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў вершамі 17 жніўня 1977 (газета «Чырвоная змена»).

Аўтар кніг паэзіі і прозы:

  • «Гронка святла» (1983),
  • «Пошук радасці» (1987),
  • «Шляхам ветру» (1990),
  • «Горад Утопія» (1990),
  • «На рэштках Храма» (1994),
  • «Выкраданне Еўропы» (1996),
  • «Чырвоны ліхтар» (2000),
  • «Воўчы вецер» (2001),
  • «Інквізіцыя» (2002),
  • «Выратаванне атрутай» (2003),
  • «Беларускае мора» (2004),
  • «Балада камянёў» (2006),
  • «Страла кахання, любові крыж» (2008),
  • «Проза і паэзія агню» (2010),
  • «Пугачоўскі цырульнік» (2013),
  • «Сабачыя гісторыі» (2013),
  • «Першы папяровы снег» (2014),
  • «Тутэйшая туга» (2014),
  • «Заўтра была адліга» (2015),
  • «Чырвоны ліхтар-2» (2016),
  • «Трава бясконцасці» (2018),
  • «Белае, чорнае і залатое» (2020),
  • «Васільковы мёд» (2022),
  • «Заўтра была адліга-2» (2022),
  • «Заўтра была адліга-3» (2023),
  • «Партрэты» (2023),

а таксама кніг для дзяцей:

  • «Сунічкі для Веранічкі» (1995),
  • «Наш Максім гаворыць: — Гу!» (1999)
  • «Кастусь і Міёна» (2023).

Суаўтар многіх зборнікаў, а таксама зборніка казак «Нявеста для Базыля» (2017; казка «Пугач»).

У канцы 1980 — пачатку 1990-х гадоў пісаў тэксты для рок-гуртоў, бардаў, эстрадных выканаўцаў..

Сямья[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Віктар Шніп і яго жонка, Людміла Рублеўская

Жонка — Людміла Рублеўская, пісьменьніца. Двое дзяцей.

Кроўны родзіч Адольфа Шніпа.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

    • Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1984).
    • 1987 — лаўрэат прэміі імя Уладзіміра Маякоўскага Савета Міністраў Грузіі, за зборнік «Гронка святла».
    • 2007 — лаўрэат літаратурнай прэміі «Залаты Купідон», за кнігу «Балада камянёў».
    • 2008 — лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне «Мастацкая літаратура», за кнігу «Страла кахання, любові крыж».
    • 2019 — узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
    • 2021 — лаўрэат прэміі імя Васіля Віткі.
    • 2021 — лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, за кнігу «Белае, чорнае і залатое».
    • 2023 — лаўрэат прэміі «Залатая літара» за кнігі «Заўтра была адліга» і «Заўтра была адліга-2».
    • 2023 — лаўрэат прэміі імя Максіма Танка ў намінацыі «Паэзія», за кнігу вершаў «Васільковы мёд».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Шніп Віктар // Беларускія пісьменьнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
  • Шніп Віктар // Беларускія пісьменьнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.
  • Шніп В. Ёсць на Валожыншчыне вёска Пугачы // З росных сцяжын: аўтабіяграфіі пісьменьнікаў Беларусі. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2009. — С. 442—453.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]