Віктар Шутовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Шутовіч.
Віктар Шутовіч
Род дзейнасьці беларускі каталіцкі сьвятар, публіцыст
Дата нараджэньня 27 кастрычніка 1890
Месца нараджэньня в. Шутавічы, Ашмянскі павет, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 1 сакавіка 1960
Месца сьмерці Барысаў, БССР
Месца пахаваньня
Занятак публіцыст, каталіцкі сьвятар

Ві́ктар Шуто́віч (27 кастрычніка 1890, в. Шутавічы, Ашмянскі павет — 1 сакавіка 1960, Барысаў) — беларускі каталіцкі сьвятар, публіцыст.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Быў высьвечаны ў 1913 годзе ў Вільні. Пачаткова служыў у Барадзенічах Браслаўскага павету. Асуджаны польскімі ўладамі за казаньні на беларускай мове. Быў на парафіях у Лідзе, Тшцянным. З 1932 году вікарый і прэфэкт у Хорашчы каля Беластоку. Служыў у менскім Чырвоным касьцёле (ад вясны 1944 да 1945). 26 студзеня 1945 арыштаваны савецкімі ўладамі, асуджаны на 10 гадоў турмы. Вызвалены 20 сакавіка 1955, вярнуўся ў Менск, атрымаў парафію (нелегальна, з 1956) ў Барысаве, дзе й памёр.

Апрацаваў зборнік «Калядныя песьні», выдадзены Нінай Абрамчык у Бэрліне.