Віктар Шэйман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Віктар Шэйман
Сакратар Савету Бясьпекі
20 сакавіка 2006 — 8 ліпеня 2008
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Генадзь Нявыглас
Наступнік: Юры Жадобін
Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта РБ
29 лістапада 2004 — 4 студзеня 2006
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Урал Латыпаў
Наступнік: Генадзь Нявыглас
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 26 траўня 1958 (56 гадоў)
в. Салтанішкі, Воранаўскі раён, Гарадзенская вобласьць, БССР
Партыя: Беспартыйны
Адукацыя: Вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі
Узнагароды:
Ордэн Айчыны 2 ступені (Беларусь)
Ордэн Айчыны 3 ступені (Беларусь)
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонай Зоркі
Мэдаль «За адвагу»
Мэдаль «За адвагу»

Віктар Уладзімеравіч Шэйман (нарадзіўся 26 траўня 1958 году ў в. Салтанішкі Воранаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці) — дзяржаўны дзяяч Беларусі, памочнік прэзыдэнта Беларусі па адмысловых даручэньнях (з 2009).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Благавешчанскую вышэйшую танкавую камандную вучэльню і Акадэмію Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь.

Воінскую службу праходзіў у ВДВ. Прымаў удзел у баявых дзеяньнях у Аўганістане. На момант абраньня ў 1990 годзе народным дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР XII скліканьня ад Берасьцейска-Паўднёвай выбарчай акругі № 105 Берасьцейскай вобласьці быў маёрам, начальнікам штаба паветрана-дэсантнага падразьдзяленьня.

З 1990 па 1994 год быў дэпутатам Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь, сакратаром Камісіі Вярхоўнага Савету па пытаньнях нацыянальнай бясьпекі, абароны і змаганьня са злачыннасьцю.

5 жніўня 1994 году ўказам прэзыдэнта № 24 быў створаны Савет бясьпекі Рэспублікі Беларусь. У той жа дзень указам прэзыдэнта № 25 прызначаны Дзяржаўным сакратаром Савету Бясьпекі Рэспублікі Беларусь.

10 жніўня 1994 году ўказам прэзыдэнта № 39 створаная калегія Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Гэтым жа ўказам уведзены ў склад калегіі.

12 жніўня 1994 году ўказам прэзыдэнта № 47 зацьверджаная калегія Міністэрства ўнутраных справаў, уключаны ў склад калегіі.

16 сьнежня 199520 сьнежня 1995 году — в. а. Міністра ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь і старшыні калегіі МУС РБ (пасьля вызваленьня ад пасады міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі).

27 лістапада 2000 году ўказам № 620 быў вызвалены ад пасады дзяржаўнага сакратара Савету Бясьпекі Рэспублікі Беларусь — памагатага прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь па нацыянальнай бясьпецы «ў сувязі зь пераводам на іншую працу».

28 лістапада 200029 лістапада 2004 — генэральны пракурор Рэспублікі Беларусь.

29 лістапада 20044 студзеня 2006 — кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта.

З 23 сьнежня 2005 году — кіраўнік ініцыятыўнай групы па вылучэньні Аляксандра Лукашэнкі ў кандыдаты ў прэзыдэнты і кіраўнік яго перадвыбарнага штаба падчас Прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году.

З 20 сакавіка 2006 году прызначаны дзяржаўным сакратаром Савету Бясьпекі Рэспублікі Беларусь.

З 2006 году сустаршыня беларуска-вэнэсуэльскай сумеснай камісіі высокага ўзроўню (зь беларускага боку).

8 ліпеня 2008 году ўказам прэзыдэнта Беларусі № 368 вызвалены ад пасады «ў сувязі зь пераводам на іншую працу». Напярэдадні звальненьня прэзыдэнт Беларусі заявіў, што разглядае пытаньне аб здыманьні з пасады дзяржаўнага сакратара Савету бясьпекі Беларусі В. Шэймана з-за выбуху ў Менску падчас сьвяткаваньня афіцыйнага Дня незалежнасьці[1]. На нарадзе А. Лукашэнка заявіў В. Шэйману: «Ня думаю, што вы павінны заставацца на гэтай пасадзе пасьля інцыдэнту. Вы вінаватыя, першым чынам! Вы па даручэньні прэзыдэнта не адзін год, а дзесяць гадоў арганізуеце падобныя мерапрыемствы. І нічога не зрабілі!» Аднак А. Лукашэнка ня вывеў яго са складу гэтай структуры.

6 жніўня 2008 году пастановай ураду №1110 вызвалены з пасады старшыні беларуска-вэнэсуэльскай сумеснай камісіі высокага ўзроўню. Старшынём беларускай часткі камісіі прызначаны Ўладзімер Сямашка, намесьнікам старшыні — міністар прамысловасьці Анатоль Русецкі.

У пачатку кастрычніка 2008 году прэзыдэнт А. Лукашэнка падпісаў указ №551, якім у чарговы раз зьмяніў склад Савету бясьпекі. Упершыню з часу абраньня Аляксандра Лукашэнкі прэзыдэнтам Беларусі Віктар Шэйман выведзены са складу Савету. Якія бы пасады В. Шэйман ні займаў (дзяржсакратара Савету бясьпекі, генэральнага пракурора або кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта), ён быў сталым чальцом Савету бясьпекі, пачынальна з 1994 году. Са складу Савету бясьпекі разам зь Віктарам Шэйманом выведзеныя Генадзь Нявыглас, Пётар Міклашэвіч і Мікалай Корбут. У яго ўведзеныя генпракурор Рыгор Васілевіч, старшыня КДБ Вадзім Зайцаў, кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Макей і міністар фінансаў Андрэй Харкавец[2].

У канцы студзеня 2009 году прэс-сакратар Рады бясьпекі Вікенцій Ключнік паведаміў, што В. Шэйман прызначаны памочнікам прэзыдэнта па адмысловых даручэньнях. Ён ня стаў удакладняць, калі адбылося прызначэньне і чым будзе займацца новы памочнік прэзыдэнта[3].

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Менавіта па яго пазове рашэньнем суду была зачыненая вядомая незалежная газэта «Свабода». Беларуская апазыцыя і міжнародныя праваабарончыя структуры сьцьвярджаюць, што менавіта ён у свой час быў арганізатарам так званых «эскадронаў сьмерці», якім прыпісваюцца забойствы лідэраў арганізаванай злачыннасьці, кіраўнікоў апазыцыі і апэратара расейскага тэлеканала ГРТ Зьмітра Завадзкага[4][5][6]. У красавіку 2006 году па падазрэньнях ва ўдзеле ў фальсыфікацыях прэзыдэнцкіх выбараў Віктару Шэйману быў забаронены ўезд у ЗША і краіны Эўразьвязу.

13 кастрычніка 2008 году міністры замежных справаў краінаў Эўразьвязу на паседжаньні ў Люксэмбургу прыпынілі на паўгады дзеяньне забароны на ўезд у краіны зьвяза прэзыдэнта Беларусі А. Лукашэнкі і «некаторых яго набліжаных». Санкцыі супраць былога дзяржсакратара Савету бясьпекі Віктара Шэймана засталіся ў сіле.

Чыны і званьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Лукашенко уволил главу своей администрации и секретаря Совбеза (рас.)
  2. ^ Ежедневник, Шеймана вывели из состава Совбеза (рас.)
  3. ^ БелаПАН, Шейман возвращается(рас.)
  4. ^ Куды падзеліся “эскадроны сьмерці”? // Радыё Свабода
  5. ^ Прывіды
  6. ^ Зондэркаманда? // Наша Ніва
  7. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 6 декабря 1996 г. №512 «О присвоении В.В.Шейману воинского звания генерал-майора» (рас.)
  8. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 28 ноября 2000 г. №635 «О присвоении В. В. Шейману классного чина» (рас.)
  9. ^ УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 25 ноября 2004 г. № 578 О ПРИСВОЕНИИ В. В. ШЕЙМАНУ КЛАССНОГО ЧИНА (рас.)
  10. ^ УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 10 ноября 2003 г. № 495 О НАГРАЖДЕНИИ В. В. ШЕЙМАНА И Л. С. МАЛЬЦЕВА (рас.)
  11. ^ Указ президента Республики Беларусь 26 мая 1998 г. N 285 г. Минск о награждении В. В. Шеймана орденом Отечества III степени (рас.)
  12. ^ Орден нашел владельца (рас.)
  13. ^ Гл. фатаграфія

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]