Віктар I (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Victor I..jpg

Віктар I (па-лацінску: Victor) (? — 199) — біскуп Рыма з 189 па 199.

Нарадзіўся ў Паўночнай Афрыцы, служыў архідыяканам. Пасьля абраньня актыўна ўдзельнічаў у спрэчцы аб часе сьвяткаваньня Вялікадня. У 196 годзе склікаў у Рыме сабор, на якім быў замацаваны заходні звычай сьвяткаваньня Вялікадня — у нядзелю, якая ідзе за Страсной пятніцай. Хрысьціянскія цэрквы ў Малой Азіі не прынялі гэтых новаўвядзеньняў, за што былі адлучаны біскупам Віктарам ад царквы. Гэты крок выклікаў да яго апазыцыю ў заходніх біскупствах, і ў выніку біскуп Віктар вымушаны быў зьняць сваё адлучэньне.

Пераклаў богаслужэньне ў Рыме са старажытнагрэцкай на лацінскую мову. Пазьней быў кананізаваны.