Вікторыя (Сэйшэлы)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Вікторыя | |
| Выспа: | Маэ |
| Насельніцтва: | 24 970 (2002) |
| Часавы пас: | UTC+4 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 4°37′ пд. ш. 55°27′ у. д. / 4.617° пд. ш. 55.45° у. д.Каардынаты: 4°37′ пд. ш. 55°27′ у. д. / 4.617° пд. ш. 55.45° у. д. |
|
Вікторыя на мапе Сэйшэлаў
Вікторыя
|
|
Вікто́рыя — сталіца і самы вялікі горад Сэйшэлаў. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 25 тысяч чалавек. Гэта адміністрацыйны палітычны і эканамічны цэнтар краіны. Калі ўлічваць прыгарады, тут жыве большая частка насельніцтва ўсёй краіны.
Горад знаходзіцца на паўночна-ўсходнім узьбярэжжы выспы Маэ. Ён быў заснаваны як адміністрацыйны цэнтар брытанскай каляніяльнай улады ў 1901 годзе. Тут знаходзіцца міжнародны аэрапорт. Асновай эканомікі гораду, як і усёй краіны, зьяўляецца турызм. Значная колькасьць жыхароў працуе ў аэрапорце і марскім порце гораду.
Горад атрымаў значныя пашкоджаньні пад час цунамі 2004 году.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Вікторыя (Сэйшэлы) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў