Вікторыя (вадаспад)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Віктóрыя (па-ангельску: Victoria) — вадаспад на рацэ Замбезі ў Паўднёвай Афрыцы. Разьмешчаны на мяжы Замбіі і Зімбабвэ. Шырыня вадаспаду — прыкладна 1800 мэтраў, вышыня — 128 мэтраў. Вадаспад ўяўляе сабой незвычайнае відовішча — вузкую прорву, у якую падае вада.
Шатляндзкі дасьледчык Дэвід Лівінгстан наведаў вадаспад у 1855 годзе і назваў яго ў гонар каралевы Вікторыі. Раней вадаспад быў вядомы сярод мясцовага насельніцтва як «Грымотны Дым».
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Вікторыя (вадаспад) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў