Вікторыя (кронпрынцэса Швэцыі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Швэдзкая кронпрынцэса Вікторыя ў 2006 годзе

Вікторыя Інгрыд Аліс Дэзірэя з дынастыі Бэрнадотаў (па-швэдзку: Victoria Ingrid Alice Désirée av huset Bernadotte; нарадзілася 14 ліпеня 1977, Стакгольм) — кронпрынцэса Швэцыі й герцагіня Вэстэр'ётлянду. Зьяўляецца дачкой караля Швэцыі Карла XVI Густава й каралевы Сыльвіі, а таксама старэйшай сястрой прынца Карла Філіпа й прынцэсы Мадлен. Пры народжаньні мела тытул прынцэсы, бо каралеўская ўлада ў Швэцыі дагэтуль пераходзіла толькі па мужчынскай лініі. Аднак пасьля зьменаў, унесеных Рыксдагам (парлямэнтам) у асноўны закон краіны 1 студзеня 1980 году, якія прадугледжваюць, што прастоласпадчыннасьць пераходзіць да старэйшага дзіця незалежна ад полу, яна стала кронпрынцэсай.

19 чэрвеня 2010 году Вікторыя выйшла замуж за свайго былога фітнэс-трэнэра Даніэля Вэстлінга, які паходзіць са звычайнай швэдзкай сям’і. З гэтага часу ён мае тытул Даніель, прынц швэдзкі й герцаг Вэстэр’ётлянду. 23 лютага 2012 а 04:26 па швэдзкім часе кронпрынцэса нарадзіла ад яго дачку[1]. Нованароджаную прынцэсу назвалі Эстэльле Сыльвія Эва Мары, яна мае тытул герцагіні Эстэр’ётляндзкай і зьяўляецца другой у парадку швэдзкага прастоланасьледзьдзя адразу пасьля сваёй маці.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Вікторыя (кронпрынцэса Швэцыі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ [1] Зьвесткі з афіцыйнага сайту Швэдзкага Каралеўскага дому