Віктор Бэтанкур

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Віктор Бетанкур Руіс (па-гішпанску: Victor Betancourt Ruiz; нарадзіўся 7 ліпеня 1966, Эквадор-28 кастрычніка 2008, Масква) - рымска-каталіцкі дзеяч, езуіт.

Уступіў у Таварыства Езуса 14 верасьня 1984. Навучаўся ў Аргентыне і Нямеччыне. Абараніў доктарскую дысэртацыю ў Папскім Грыгарыянскім Унівэрсытэце ў Рыме. З 2001 працаваў у Расеі. Займаўся падрыхтоўкай кандыдатаў у Таварыства Езуса, а з 2008 выконваў функцыі прадстаўніка заснавальніка пры Інстытуце філязофіі, тэалёгіі і гісторыі сьв. Тамашы ў Маскве. Акрамя таго, аказваў актыўную пастырскую дапамогу ў касьцёле сьвятога Людовіка Францускага ў Маскве. 28 кастрычніка 2008 быў забіты разам з сьвятаром Отам Мэсмэрам.

Крыніца [рэдагаваць]