Вікінг-мэтал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ві́кінг-мэ́тал — разнавіднасьць гэвімэталавай музыкі, якая бярэ свае карані ад выданьня студыйнага дыска Blood Fire Death, швэдзкага гурта Bathory. Амаль адзіная новая форма блэк-мэталу, аб пераходзе яго ў асобны кірунак можна казаць з выданьнем наступных альбомаў Bathory і зьяўленьня новых скандынаўскіх гуртоў, такіх як Enslaved, Hades Almighty, Vintersorg, Einherjer.

Назва кірунка «вікінг» паходзіць з тэкстаў песень Bathory, зьвязаных са скандынаўскай гісторыяй, а менавіта зь вікінгамі. Пазьней да вікінгмэталёвых песень далучаецца тэматыка зьвязаная з германскімі воінамі і балтыйскімі плямёнамі. Музыка кірунку характарызуецца малай скамплектаванасьцю і рытмічнай гульнёй на барабане, а таксама простымі рыфмамі, якія часта бываюць мэлянхалічнымі.