Вікіпэдыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыя, пошук
Wikipedia
Вікіпэдыя
Wikipedia-logo-v2.svg
Шматмоўны партал Вікіпэдыі. Тут паказаны буйнейшыя галіны праекту.Здымак экрана шматмоўнага парталу Вікіпэдыі
URL http://wikipedia.org/
Слоган Свабодная энцыкляпэдыя, якую можа рэдагаваць кожны
Alexa рэйтынг 6
Камэрцыйны? не
Тып Інтэрнэт-энцыкляпэдыя
Рэгістрацыя Неабавязковая (у некаторых падзелах абавязковая для рэдагаваньня артыкулаў)
Даступныя мовы 240 актыўна рэдагуемых (272 агулам)[1]
Уладальнік Фундацыя «Вікімэдыя»
Аўтар Джымі Ўэйлз і Лары Сэнгер
Пачатак працы 15 студзеня 2001 году
Бягучы стан Актыўны

Вікіпэ́дыя (па-ангельску: Wikipedia; вікі (тэхналёгія супольнага стварэньня сайтаў — ад гавайскага wiki) + энцыкляпэдыя) — шматмоўная агульнадаступная свабодна распаўсюджваемая інтэрнэт-энцыкляпэдыя, ствараемая супольнай працай добраахвотных аўтараў і каардынуемая непрыбытковай арганізацыяй Фундацыяй Вікімэдыі, якая знаходзіцца ў Санкт Пецярбургу, Флорыда. Распачатая Джымі Ўэйлзам і Лары Сэнгерам ў 2001 годзе Вікіпэдыя зьяўляецца найбуйнейшым, самым папулярным даведнікам у інтэрнэце, які найбольш хутка разьвіваецца.

Вікіпэдыя прываблівае мноства наведвальнікаў, якія прачытваюць больш за 15 млн артыкулаў на 253 мовах сьвету. Самы аб’ёмны з моўных падзелаў Вікіпэдыі, англамоўны, утрымлівае больш за 3 000 000 артыкулаў (на жнівень 2010 году). Артыкулы ў Вікіпэдыі пішуцца добраахвотнікамі грамады з ўсяго сьвету, і амаль усе гэтыя артыкулы могуць быць выпраўлены ці дапоўнены любым чалавекам праз інтэрнэт.

Зьмест

[рэдагаваць] Суполка ўдзельнікаў і мадэль рэдагаваньня

Сярод вядомых удзельнікаў беларускай Вікіпэдыі можна назваць літаратара Сяргея Балахонава ды гісторыка Ўладзіслава Вяроўкіна-Шэлюту.

[рэдагаваць] Кампэтэнтнасьць і перадузятасьць

Крытыка Вікіпэдыі апэлюе да сыстэматычнай перадузятасьці і няўзгодненасьці праекту, да яго палітыкі, ухваляючай дасягненьне кампрамісу паміж удзельнікамі ў працэсе рэдагаваньня артыкулаў. Як вынік, сучасныя папулярныя тэмы з адносна нізкай агульначалавечай каштоўнасьцю аказваюцца больш поўна і цікава асьвечанымі, чым, напрыклад, гістарычныя асобы, чый глябальны ўклад і ўплыў зьяўляецца больш значным. Таксама падвяргаюцца сумневу дакладнасьць і кампэтэнтнасьць энцыкляпэдыі. Крытыкуецца і безабароннасьць супраць вандалізму, наяўнасьць ілжывай і неправеранай інфармацыі.


[рэдагаваць] Крыніцы

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Вікіпэдыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў
Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах