Вікіпэдыя:Абраныя артыкулы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Скарачэньне:
ВП:АА
Yellow star unboxed.svg
Абраныя артыкулыартыкулы, каторыя вікіпэдысты лічаць найлепшымі ў праекце.

Перад тым, як зьявіцца на гэтай старонцы, такія артыкулы праходзяць працэдуру абраньня на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы, дзе яны праходзяць праверку на дакладнасьць, нэўтральнасьць, поўнасьць і стыль выкладаньня ў адпаведнасьці з крытэрамі абраных артыкулаў. Артыкулы, якія больш не задавальняюць гэтым крытэрам, могуць быць вынесеныя на пазбаўленьне статусу.

Зараз у Вікіпэдыі клясычнай беларускай мовай 33 абраныя артыкулы з агульнай колькасьці 55 516 артыкулаў. Такім чынам, прыкладна кожны з 1682 артыкулаў — абраны. Глядзіце сьпіс абраных артыкулаў з датамі абраньня.

Усе абраныя артыкулы пазначаюцца выявай жоўтай зоркі (Yellow star unboxed.svg) ў верхнім правым куце старонкі.

Існуюць таксама Добрыя артыкулы, каторыя яшчэ не задавальняюць усім крытэрам абраных, аднак набліжаюцца да іх па якасьці.

Якасны зьмест:

Дапаможныя сродкі:

Зьвязаныя матэрыялы:

P cal euro-green.png

Цяперашні абраны артыкул[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мяцеж Глінскіх

Мяцеж Глінскіх — выступленьне групы князёў пад кіраўніцтвам Міхала Львовіча Глінскага ў 1508 годзе, якое стала вынікам барацьбы за ўладу ў Вялікім Княстве Літоўскім паміж дзьвюма групоўкамі шляхты ў апошнія гады княжаньня Аляксандра Ягелончыка. Непасрэднай прычынай пачатку мяцяжу стала адхіленьне ад пасад Міхала Глінскага новым вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Старым пад уплывам чутак, распаўсюджаных асабістым ворагам Глінскага Янам Забярэзінскім. Пасьля няўдачы мірнага вырашэньня справы ў судзе Глінскі й яго прыхільнікі, якімі пераважна былі чальцы клану Глінскіх, паднялі мяцеж. Празь некаторы час мяцежнікі перайшлі на службу да вялікага князя маскоўскага Васіля III, тым самым зьмяніўшы сутнасьць выступленьня, ператварыўшы яго ў частку маскоўска-літоўскай вайны 1507—1508 гадоў. Агульная няўдача дзеяньняў мяцежнікаў і маскоўскіх войскаў прывяла да таго, што згодна зь мірнай дамовай, Глінскія й іх прыхільнікі атрымалі права выехаць у Маскву з усёй рухомай маёмасьцю, але іх валоданьні былі канфіскаваныя.
(артыкул цалкам…)

Іншыя абраныя артыкулы · Кандыдаты ў абраныя
Навука

Навука

Геаграфія

Геаграфія

Гісторыя

Гісторыя

Эканоміка й фінансы

Эканоміка й фінансы

Мастацтва

Мастацтва

Культура і грамадзтва

Культура і грамадзтва

Пэрсаналіі

Пэрсаналіі

Рознае

Рознае