Вікіпэдыя:Візуальны рэдактар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
VisualEditor-logo.svg

Візуальны рэдактар (па-ангельску: VisualEditor) — новы спосаб рэдагаваньня старонак Вікіпэдыі, які распрацоўваецца фундацыяй «Вікімэдыя». Да цяперашняга моманту, каб рэдагаваць артыкулы ў Вікіпэдыі, было неабходна ведаць пра вікі-фарматаваньне, каб уносіць большасьць зьменаў. У 2001 годзе такія нязручнасьці былі прымальнымі. У 2013 гэта зьяўляецца перашкодай для шараговых карыстальнікаў. Візуальны рэдактар дазваляе карыстальнікам рэдагаваць артыкулы без патрэбы вывучэньня вікі-фарматаваньня і, магчыма, заахвоціць большую колькасьць чытачоў пачаць рэдагаваць Вікіпэдыю.

Дасьведчаныя ўдзельнікі могуць аддаваць перавагу рэгадаваньню з дапамогай выкарыстаньня вікі-фарматаваньня, бо гэта хутчэй і можа з большай дакладнасьцю перадаць патрэбы ў афармленьні артыкулаў. Рэдагаваньне артыкулаў з дапамогай вікі-фарматаваньня магчымае нароўні зь Візуальным рэдактарам і заўжды застанецца даступным — фундацыя «Вікімэдыя» ня мае намераў прыбіраць гэтую магчымасьць. Абодва варыянты рэдагаваньня даступныя з панэлі спасылак уверсе кожнага артыкула, а таксама асобных старонак удзельнікаў для тых, хто ўключыў гэтую магчымасьць.

Больш падрабязныя зьвесткі пра Візуальны рэдактар глядзіце па наступных спасылках: