Вікіпэдыя:Вікізьвесткі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Лягатып Вікізьвестак.

Вікізьвесткі (па-ангельску: Wikidata) — праект Фундацыі «Вікімэдыя», накіраваны на стварэньне вольнай і адкрытай базы зьвестак і ведаў. У сакавіку 2013 году была дасягнутая першая мэта праекту — перанос і цэнтралізацыя міжмоўных спасылак у Вікізьвестках (раней інтэрвікі-спасылкі захоўваліся ў кожным артыкуле на кожнай мове).

У будучыні дзякуючы Вікізьвесткам будзе мажлівае даданьне адтуль зьвестак у шаблёны-карткі і іншыя месцы.

Калі вы маеце пытаньні, што да праекту «Вікізьвесткі» і яго працы ў Беларускай Вікіпэдыі, зьвяртайцеся на Форум або да ўдзельніка Silk user blue online.pngWizardist.

Міжмоўныя спасылкі (Крок I)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вікізьвесткі, Крок I: моўныя спасылкі зыходзяць з аднаго месца.
Да Вікізьвестак: моўныя спасылкі паміж усімі мовамі.

Кожны артыкул Вікіпэдыі, які злучаны з аб’ектам Вікізьвестак, паказвае ў бакавой панэлі зьлева спасылкі на адпаведныя артыкулы на іншых мовах. Калі ў тэксьце артыкула прысутнічаюць звычайныя інтэрвікі-спасылкі, яны будуць дададзеныя ў агульны шэраг спасылак у панэлі, а калі ёсьць спасылка на тую ж мову зь Вікізьвестак, яна будзе замененая спасылкай з тэксту артыкула.

Калі артыкул злучаны з аб’ектам Вікізьвестак, побач з уласнымі спасылкамі артыкула ў ім будуць паказаныя ўсе спасылкі, якія мае той аб’ект. Калі здараецца канфлікт спасылак (спасылка на адну мову зь Вікізьвестак і самаго артыкула), перавага аддаецца спасылцы з самаго артыкула. Гэта не скасоўвае іншыя спасылкі зь Вікізьвестак — яны будуць паказаныя.

Калі артыкул ня злучаны з аб’ектам Вікізьвестак, усё будзе працаваць як раней: калі ёсьць спасылкі ў тэксьце, то яны будуць паказаныя. Можа здарыцца, што патрэбны аб’ект ужо ёсьць у Вікізьвестках, але ён яшчэ ня быў злучаны з артыкулам у беларускай Вікіпэдыі. Пазьней у часе апрацоўкі гэта будзе выпраўлена.

Праца зь міжмоўнымі спасылкамі ў Вікізьвестках[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стварэньне артыкулаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Пытаньне 1. Я толькі што стварыў артыкул АБВ. Мне вядома, што ў ангельскай/нямецкай/расейскай/украінскай Вікіпэдыі ўжо ёсьць артыкул ABC на тую ж тэму. Як мне стварыць інтэрвікі-спасылкі?
Накіруйцеся ў артыкул ABC у іншым разьдзеле. Леваруч, пад інтэрвікі-спасылкамі будзе спасылка з значком асадкі. Пстрыкайце яе і пяройдзеце ў Вікізьвесткі на старонку аб’екта па гэтай тэме. Пракруціце старонку ўніз і націсьніце «дадаць» — зьявіцца форма. У першае поле ўвядзіце код праекту (напрыклад, be-x-old) ці назву мовы (напр., беларуская (тарашкевіца)), у другім — назву артыкула, які вы стварылі — АБВ.
Калі спасылкі з асадкай там не было, трэба зайсьці проста ў Вікізьвесткі. У бакавой панэлі знайдзіце спасылку «Аб’ект паводле назвы» і пстрыкніце яе. У новаадкрытай форме ўвядзіце код праекта, у якім артыкул ужо ёсьць (напр., en) і назвы артыкула ў ім — ABC. Як усё будзе гатова, цісьніце «Шукаць». Затым дадайце спасылку, як гэта растлумачана вышэй.
Калі аб’екта на гэтую тэму ў Вікізьвестках яшчэ няма, то яго трэба будзе стварыць. Перайдзіце на старонку «Стварыць новы аб’ект», у поле «Метка» ўвядзіце назву на мове вашага інтэрфэйсу — АБВ, пажадана таксама пазначыць апісаньне. Пасьля стварэньня дадайце моўныя спасылкі, як растлумачана вышэй.

Перанос артыкулаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Пытаньне 2. Я перанёс артыкул з АБВ у АВБ, і ўсе міжмоўныя спасылкі ЗЬНЯНАЦКУ зьніклі. Што мне рабіць?
Накіруйцеся ў Вікізьвесткі і знайдзіце аб’ект АБВ, як растлумачана ў Пытаньні 1.
На старонцы аб’екта знайдзіце спасылку на гэты праект (be-x-old), насупраць спасылкі пстрыкніце «рэдагаваць» і замяніце АБВ на АВБ. Пстрыкніце «захаваць».
Заўважце, што зьмены могуць трапіць у наш разьдзел не адразу, а толькі праз пару хвілінаў. Гэта можна паскорыць, ачысьціўшы кэш(en) старонкі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]