Вікіпэдыя:Галасаваньні/Вайна ў Паўднёвай Асэтыі (2008)-Расейска-грузінская вайна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


  • Прапанова ня прынятая

Пераназваньне. Арґументы: Вайна ідзе ня толькі ва Паўднёвай Асэтыі, а і ва Абхазіі, і на Чорным Мора. Галоўныя супернікі Грузія і Расея, а не Паўднёвая Асэтыя і Грузія. (Ад Паўднёвай Асэтыі толькі 3 000 чал, ад Расеі - 70 000). Ў канфлікці прымае ўдзел толькі 2 бакі: Расея, Паўднёвая Асэтыя, Абхазія с аднога боку, і Грузія зь іншага. Вайна ідзе, большай часткай, на тэрыторыі, якая да пачатку канфлікту кантралявалася Грузінскімі войскамі, а артыкул аб Вайне ў Паўднёвай Асэтыі.

  • Галасаваньне праводзіцца з 19.08.2008 па 2.08.2008
  • Арганізатар: Vasyl` Babych

Галасаваньне[рэдагаваць крыніцу]

У адпаведным падзеле дадайце наступнае:
# {{Падтрымліваю}} / {{Супраць}} / {{Нэўтральна}} камэнтар і подпіс

За[рэдагаваць крыніцу]

  1. Падтрымліваю--Vasyl` Babych 13:11, 19 жніўня 2008 (UTC)

Супраць[рэдагаваць крыніцу]

  1. Супраць Прапанаваная назва таксама не ідэальная з пункту гледжаньня нэўтральнасьці. --EugeneZelenko 13:55, 19 жніўня 2008 (UTC)
  2. Супраць Нягледзячы на тое што дэ-факта вайна вядзецца паміж Расеяй і Грузіяй, дэ-юрэ абвяшчэньня з абодвух бакоў не было, таму гэтая назва пакуль ня мае права на існаваньне. Падтрымліваю меркаваньне сп. RWD дачакацца сканчэньня абмеркаваньня на ангельскай вікіпэдыі. Як прамежны варыянт, улічваючы характар канфлікту і тэрытарыяльныя асаблівасьці прапаную назву "Паўднёваасэтынская вайна".
--Cesco 14:24, 19 жніўня 2008 (UTC)

Устрымліваюся[рэдагаваць крыніцу]

  1. Нэўтральна З аднаго боку афіцыйнай аб'явы вайны не было, зь іншага гэта сапраўды вайна Расеі супраць Грузіі. Варта дачакацца канца абмеркаваньня ў Ангельскай Віке. Jim 15:18, 19 жніўня 2008 (UTC)
  2. Нэўтральна Я лічу, што больш слушнай была б назва «Грузіна-Расейскі ўзброены канфлікт (2008)». З аднаго боку пачалося з нападу Грузіі на Паўднёвую Асэтыю, але перакруцілася ўсё менавіта ў канфлікт паміж Расеяй і Грузіяй. Вайны як такой не было (з юрыдычнага пункту гледжаньня), гэта канфлікт і не болей. --yurtsevich 19:55, 19 жніўня 2008 (UTC)
  3. Нэўтральна. На маю думку, ніводная з двух назваў не зьяўляецца абсалютна дакладнай і не адлюстроўвае сутнасьці. Магчыма, варта глядзець у кірунку кшталту «ўзброены канфлікт на Каўказе» ці падобнае, але гэта ўсё роўна нешта ня тое... zedlik 21:24, 19 жніўня 2008 (UTC)
  4. Нэўтральна Канфлікты ў канфліктах, усё гэта назваць адной назвай вельмі цяжка, але вядома больш падыходзіць Расейска-грузінская вайна (2008). --Ліцьвін 10:11, 30 жніўня 2008 (UTC)

Асобае меркаваньне[рэдагаваць крыніцу]

Мяркую, што галасаваньне — ня вельмі слушны шлях пошуку нэўтральнасьці (як у назьве, так і ў зьмесьце). Важныя аргумэнты.
Варта прачытаць абмеркаваньні ў буйных Вікіпэдыях, дзе верагоднасьць пачуць розныя пункты гледжаньня (абхаскі, асэтынскі, грузінскі, расейскі) значна вышэй.
Глядзіце таксама Абмеркаваньне:Вайна ў Паўднёвай Асэтыі (2008).
EugeneZelenko 13:55, 19 жніўня 2008 (UTC)
Яшчэ раз паўтару заўвагі да прапанаваных назваў:
  • Расейска-грузінская вайна (2008) — вайна пачалася як грузінска-асэтынская. А таксама абхаскі бок вёў нязначныя (у параўнаньні) дзеяньні. А гэта ніяк не адлюстравана.
  • Вайна ў Грузіі (2008) — Паўднёвая Асэтыя ня лічыць сабе часткай Грузіі.
Яшчэ раз паўтару, што галасаваньне — ня вельмі слушны шлях пошуку нэўтральнасьці (як у назьве, так і ў зьмесьце). Важныя аргумэнты. Дарэчы, на мой погляд, па гарачых сьлядох больш уласьціва дзейнічаць прапагандзе, а не гісторыі.
EugeneZelenko 14:00, 18 жніўня 2008 (UTC)
З першым пунктам цалкам згодзен, вось таму назва Вайна ў Паўднёвай Асэтыі (2008) не падыходзіць, такім чынам трэба або разьбіваць гэтыя канфлікты або падаваць увесь матэрыял пад адной агульнай нэўтральнай назвай.
Паўднёвая Асэтыя ня лічыць сабе часткай Грузіі. Вельмі нэўтральны пункт гледжаньня. :) Колькі краін прызналі, што Паўднёвая Асэтыя - гэта не частка Грузіі (да канфлікту)? --Ліцьвін 10:25, 30 жніўня 2008 (UTC)
Вайна ў Грузіі (2008) - самая нэўтральная назва. Вайна або канфлікт (як хто хоча) яшчэ доўжыцца, расейскія войскі застаюцца на тэрыторыі Грузіі. --Ліцьвін 10:36, 30 жніўня 2008 (UTC)
Я раней уносіў прапазіцыю, каб часова назваць артыкул менавіта Вайна ў Грузіі (2008). Гэты назоў таксама не ідэальны, але ўсё жа больш нейтральны, чым Вайна ў Паўднёвай Асэтыі. --Vasyl` Babych 13:53, 30 жніўня 2008 (UTC)
Я цалкам згодзен з вамі. Вайна ў Грузіі (2008) - самы лепшы варыянт на дадзены момант. --Ліцьвін 14:24, 30 жніўня 2008 (UTC)