Вікіпэдыя:Галасаваньні/Выкарыстаньне сынанімічных словаў у Вікіпэдыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Скарачэньне:
ВП:СЫНОНІМ

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Вынік глядзіце ўнізе

У беларускай мове існуюць словы, якія зьяўляюцца сынонімамі і маюць аб’ектыўныя падставы ўжываньня ў беларускай мове ўвогуле і ў Вікіпэдыі ў прыватнасьці. Гэта такія пары словаў як горадместа, плошча — пляц і іншыя. Для аднастайнасьці стылю тэксту вельмі пажадана ў межах аднаго артыкула выкарыстоўваць адзін набор лексыкі, то бок, напрыклад, пераважна толькі горад альбо толькі места. Гэтае галасаваньне прызначанае рэглямэнтаваць спосаб ужываньня такіх словаў у Вікіпэдыі для ейнага разьвіцьця і прадухіленьня войнаў рэдагаваньняў на гэтай глебе.

У межах аднаго артыкула рэкамэндуецца прытрымлівацца аднаго набору словаў. Пры гэтым калі ў артыкуле ўжо выкарыстоўваецца адзін з варыянтаў, то пажадана, каб удзельнік, які дапаўняе артыкул, выкарыстоўваў такія самыя формы словаў. Удзельнік можа зьмяніць набор словаў артыкула на той, які яму даспадобы, калі аб’ём тэксту, які ён дадае ў артыкул, перавышае існы памер артыкула. У спрэчных выпадках, калі аб’ём ацаніць немагчыма, удзельнік мусіць спачатку зрабіць сваё дапаўненьне з выкарыстаньнем існага набору лексыкі для падліку аб’ёму. Аб’ём падлічваецца паводле значэньня памеру ў гісторыі правак артыкула. У выпадку ўжываньня ў дапаўненьні, меншым за аб’ём артыкула, адрозных формаў словаў аўтару большай часткі артыкула або любому іншаму ўдзельніку дазваляецца ўніфікаваць гэтую лексыку ў адпаведнасьці з наяўнай.

Аўтар новага артыкула вольны выбраць набор лексыкі на ўласны густ.

Гэтае правіла дзейнічае толькі для сынонімаў, яўна прыведзеных ніжэй. Дадаць новыя словы ў гэты сьпіс альбо выключыць зь яго існыя можна шляхам абмеркаванья ў выпадку адсутнасьці пярэчаньняў суполкі або галасаваньня. Пры гэтым на кожнае слова сьпісу накладаецца ўмова дапушчальнасьці ягонага ўжываньня ў Вікіпэдыі, то бок слова мусіць быць дастаткова распаўсюджаным, прысутнічаць у слоўніках, мець гістарычныя падставы ўжываньня, альбо іншую падставу паводле ўзгадненьня з удзельнікамі суполкі.

Сьпіс сынонімаў[рэдагаваць крыніцу]

  • горад — места
  • свабода — воля
  • плошча — пляц
  • гарадзкі пасёлак/пасёлак гарадзкога тыпу — мястэчка

Пара год — рок[рэдагаваць крыніцу]

Вакол пары «год — рок», якую таксама першапачаткова было прапанавана ўключыць у сьпіс, пачалася значная дыскусія, таму яе ўключэньне ў вышэйпрыведзены сьпіс сынонімаў прапануецца вырашыць асобным пунктам галасаваньня. Цалкам дыскусія з аргумэнтамі бакоў знаходзіцца на старонцы Абмеркаваньне:Год; аргумэнтацыя бакоў у сьціслым выглядзе за і супраць выкарыстаньня слова «рок» у Вікіпэдыі выкладзеная па спасылках [1] і [2] адпаведна.

  • Галасаваньне праводзіцца з 23.01.2010 па 06.02
  • Арганізатар: zedlik

Галасаваньне па прапанове ўвогуле[рэдагаваць крыніцу]

У адпаведнай сэкцыі дадайце наступнае:
# {{Падтрымліваю}} / {{Супраць}} / {{Нэўтральна}} камэнтар і подпіс

За[рэдагаваць крыніцу]

  1. Падтрымліваю --Jauhienij 17:50, 24 студзеня 2010 (UTC)
  2. Падтрымліваю Унармаваньне мовы - гэта, на мой погляд, ледзьве не галоўны фактар яе разьвіцьця. Спадзяюся, што гэтае галасаваньне — толькі пачатак цэлай сэрыі гэткіх жа (напрыклад, як пісаць: "18-е стагодзьдзе" ці "XVIII стагодзьдзе"?). --Jarash 14:08, 30 студзеня 2010 (UTC)
  3. Падтрымліваю --Ліцьвін 23:01, 30 студзеня 2010 (UTC)
  4. Падтрымліваю, Wizardist г 23:08, 30 студзеня 2010 (UTC)
  • Камэнтар. Дарэчы пра "18-е стагодзьдзе" ці "XVIII стагодзьдзе" вельмі слушная прапанова. --Jauhienij 23:03, 30 студзеня 2010 (UTC)
    Сапраўды, гэтае пытаньне ўжо даўно трэба вырашыць. --Казімер Ляхновіч 23:23, 30 студзеня 2010 (UTC)
  1. Падтрымліваю Пасьлядоўнасьць павінна быць. Сьпіс сынонімаў і перанакіраваньні ніяк не перашкодзяць. Але калі ў адным артыкуле выкарыстоўваецца адзін набор агульна ўжываемых словаў, у другім — іншы, на мой погляд, гэта таксама выглядае дрэнна. Дарэчы, існаваньне сынонімаў у слоўніках ніяк не гаворыць пра частату іх ўжываньня. --EugeneZelenko 15:01, 1 лютага 2010 (UTC)
  • Камэнтар. А чаму? Што ў гэтым дрэннага? --Vasyl` Babych 18:26, 3 лютага 2010 (UTC)
  1. Падтрымліваю--Jim 19:34, 2 лютага 2010 (UTC)
  2. Падтрымліваю-- Vaukalaka 20:43, 2 лютага 2010 (UTC)
  3. Падтрымліваю. —zedlik 02:11, 5 лютага 2010 (UTC)

Супраць[рэдагаваць крыніцу]

Супраць Яшчэ гэтага не хапала! Ня трэба выпраўляць ўжо існае, але нічога дрэннага ў тым, калі ў тэксьце будзе і "год" і "рок" НЯ бачу! --Vasyl` Babych 20:52, 24 студзеня 2010 (UTC)

Нэўтральна[рэдагаваць крыніцу]

Іншае меркаваньне[рэдагаваць крыніцу]

  1. З аднаго боку згодзен, што ўжываньне толькі аднаго з сынонімаў у межах артыкула паляпшае яго ўспрыняцьце. Аднак, мяркую, сынонімы на тое і сынонімы, што могуць выкарыстоўвацца поруч з захаваньнем сэнсу. Наяўнасьць такога правіла можа парадзіць новыя сутычкі, калі яго прыхільнікі будуць наскокваць на тых, каторыя ня згодны зь ім, ці ня ведаюць аб яго існаваньні. А назваць яго дастаткова відавочным ці вельмі важным я не магу. Такім чынам, прынцыпова ЗА гэтую фармулёўку, АЛЕ толькі ў якасьці рэкамэндацыі. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 08:34, 4 лютага 2010 (UTC)
  2. Я таксама мяркую, што статусу рэкамэндацыі будзе дастаткова. Праблема ўніфікацыі словаў для электроннай энцыкляпэдыі ня так актуальна, як для папяровай: зь меней зразумелага сыноніму заўжды можна зрабіць унутраную спасылку на асноўны артыкул. --Казімер Ляхновіч 13:40, 4 лютага 2010 (UTC)

Галасаваньне па ўключэньні ў сьпіс сынонімаў пары «год — рок»[рэдагаваць крыніцу]

У адпаведнай сэкцыі дадайце наступнае:
# {{Падтрымліваю}} / {{Супраць}} / {{Нэўтральна}} камэнтар і подпіс

За[рэдагаваць крыніцу]

  1. Падтрымліваю --Ліцьвін 00:08, 31 студзеня 2010 (UTC)

Супраць[рэдагаваць крыніцу]

  • Супраць Як па мне, дык "рок" - задужа нязвыкла.--Jarash 14:08, 30 студзеня 2010 (UTC)
  • Супраць Згодны з тэзамі, выказанымі сп. Bacian'ам. Wizardist г 23:08, 30 студзеня 2010 (UTC)
    А можна ўдакладніць, якімі менавіта? А тое асабіста я за хамствам, хлусьнёй і асабістымі абразамі ніякіх тэзаў (асабліва ў множным ліку) не заўважыў. --Казімер Ляхновіч 23:21, 30 студзеня 2010 (UTC)
  • Супраць Для шэраговага чытача гэта будзе незразумела і нязвыкла, у лепшым выпадку палічаць гэта паланізмам...--Ruslan Raviaka 14:08, 1 лютага 2010 (UTC)
    Перапрошваю, але «граніцы» [1] ў якасьці асноўнай назвы (!) артыкулаў выглядаюць гэтак жа нязвыкла: паводле пошуку па Радыё Свабода, «граніца» — 6 вынікаў [2], прытым даволі спэцыфічных; «мяжа» — 100 вынікаў [3]. --Казімер Ляхновіч 15:49, 1 лютага 2010 (UTC)
    Чытайце клясыкаў... Мае абгрунтаваньні былі выкладзены ў адпавелным, згаданым вамі разьдзеле. А вось ці ўжывалі ў літаратуры слова "рок" апошнія 100 год нешта ня прыпомню (Хіба пасьля з'яўленьня Бітлз. У жывой гутарковай мове, нават у нас на Заходняй Беларусі таксама ня чуў таксама... Зрэшты ёсь жа перанакіраваньне, ім магчыма скарыстацца, для вырашеньня пытаньняў.--Ruslan Raviaka 06:49, 4 лютага 2010 (UTC)
    Выглядае на тое, што вы проста не чыталі абгрунтаваньне. --Казімер Ляхновіч 13:36, 4 лютага 2010 (UTC)
  • Супраць Як пісаў вышэй, слоўнікі гэта добра, але яны нічога не гавораць пра частату ўжываньня сынонімаў. --EugeneZelenko 15:02, 1 лютага 2010 (UTC)
    А якія агульнапрынятыя, так бы мовіць навуковыя крытэры гавораць? =) --Казімер Ляхновіч 15:49, 1 лютага 2010 (UTC)
  • Супраць. На мой погляд ня трэба ператвараць нашу Віку ў музэй беларускай мовы. --Jim 19:36, 2 лютага 2010 (UTC)
    Можа, вы прапануеце нейкі аб’ектыўны крытэр, па якім варта аддзяляць «музэйнае» да «немузэйнага»? Вось, прыкладам, памянёная вышэй «граніца» ператварае наш падзел у музэй беларускай мовы ці не? --Казімер Ляхновіч 20:36, 2 лютага 2010 (UTC)
    Напрыклад крытэр частаты ўжываньня. Словя «мяжа» ужываецца даволі часта, напрыклад у перадачах Радыё Рацыя. Да пераходу «Нашай Нівы» на наркамаўку, «мяжа» ужывалася і там. Што тычыцца слова «рок», то асабіста я бачыў яго, наколькі помню, толькі ў скарынаўскай Бібліі. --Jim 08:04, 3 лютага 2010 (UTC)
    І ўсё ж такі, якім чынам будзе праходзіць вызначэньне словаў для назваў артыкулаў/катэгорыяў (гэта я менавіта пра «граніцу», а не «мяжу») і зь іншага боку, другараднай варыятыўнай лексыкі? Пытаюся, бо тая ж прынятая цяпер «граніца» па агучаным вамі прыкладзе не праходзіць (прынамсі як асноўная назва). Наконт бібліі Скарыры — ну вы ж, спадзяюся, разумеце, што асабісты досьлед, «нязвыкласьць» і г.д. не зьяўляюцца аб'ектыўнымі навуковымі крытэрамі =)--Казімер Ляхновіч 11:15, 3 лютага 2010 (UTC)

Нэўтральна[рэдагаваць крыніцу]

Нэўтральна Асабіста я лічу неабходным ужываньне старабеларускіх лексемаў, але мяркую, што рабіць слова рок паўнавартасным сынонімам слова год дужа зарана, таму нэйтральна. --Jauhienij 17:50, 24 студзеня 2010 (UTC)

Дзякуй за меркаваньне і пасьлядоўнасьць у сваёй пазыцыі. --Казімер Ляхновіч 15:49, 1 лютага 2010 (UTC)
  • Пра сваю пазыцыю пісаў раней, слова мае ўсе падставы быць вернутым у мову і шырока выкарыстоўвацца ў Вікіпэдыі, але не раней за масавае выкарыстаньне яго па-за межамі Вікіпэдыі. Цяпер жа бачу мэтазгодным ужываць яго ў Вікіпэдыі ў прапорцыі сучаснага выкарыстаньня ў беларускай мове ў адпаведнасьці з ВП:НПГ (як і любой лексыкі, якая мае грунтоўнае слоўнікавае абгрунтаваньне) таму пакуль Нэўтральна. —zedlik 02:11, 5 лютага 2010 (UTC)

Іншае меркаваньне[рэдагаваць крыніцу]

Хацелася б выказацца адносна ідэі татальнай уніфікацыі беларускай лексыкі ў межах праекту, якую агучылі EugeneZelenko ды Jarash. З аднаго боку гэта выглядае даволі зручным, бо значна спрашчае ўспрыняцьце інфармацыі чытачамі. Тут не паспрачаесься. Аднак зь іншага — у праекце дзейнічае прынцып ВП:НПГ (дзякуй Zedlik'у за думку [4]), які гарантуе роўнасьць рэпрэзэнтацыі ўсіх меркаваньняў, у тым ліку і па лінгвістычных пытаньнях. А меркаваньняў тых сярод карыстальнікаў нашага правапісу насамрэч незьлічонае мноства, і ў адрозьненьні ад наркамаўкі зь ейным Інстытутам мовазнаўства НАН Беларусі мы аб’ектыўна ня маем ніякай апрыёры аўтарытэтнай рэгулявальнай структуры. Хаця не залішнім будзе згадаць, што нават Інстытут мовазнаўства зь ягонымі нарматыўнымі слоўнікамі ня выратаваў карыстальнікаў афіцыйнага правапісу ад шматлікіх неўнармаванасьцяў кшталту «цягнікі»/«паязды», «крамы»/«магазіны», «хвоя»/«сасна», «граніца»/«мяжа» «сярэднявечча»/«сярэдневякоўе», «раіць»/«радзіць», «зычыць»/«жадаць» і г. д. Адпаведна, у нас сытуацыя па пытаньнях, якія не датычыцца відавочных русізмаў, паланізмаў або барбарызмаў, выглядае яшчэ больш нявызначанай. І на маю думку, любое штучнае рэгуляваньне ўжываньня правамоцнай згодна з аўтарытэтнымі крыніцамі лексыкі, апрача хіба што тэхнічных момантаў кшталту катэгарызацыі і, магчыма, уніфікацыі словаў ў межах асобнага артыкула, выглядае абсалютна недарэчным і беспадстаўным. Такая ўжо наша аб'ектыўная рэчаіснасьць і ад яе нікуды не падзенесься, як бы не хацелася аднастайнасьці ды ўнармаванасьці... Дзякуй за ўвагу. --Казімер Ляхновіч 23:55, 1 лютага 2010 (UTC)

Агульны камэнтар[рэдагаваць крыніцу]

Паспрабую зрабіць агульны камэнтар аносна майго бачаньня сытуацыі. Дзякуй усім за меркаваньні і выказаныя пазыцыі, але на маю думку дагэтуль існуе пэўнае непаразуменьне. Хачу сказаць, што прапанова не прызначаная для кантролю за тым, колькі якіх словаў хто піша. І тым больш яна не прызначаная для таго, каб правакаваць перапісваньне існага тэксту, калі ў ім няма відавочных артагарфічных альбо стылістычных памылак. Прапанова прызначаная ў першую чаргу для разьвязаньня войнаў рэдагаваньняў на глебе лексыкі. Я спрабаваў вырашыць спрэчку адносна пары год/рок, але нічога добрага з гэтага ня выйшла, і насамрэч было ня самым прыемным заняткам. Прычым ня самым прыемным настолькі, што мне хочацца ўзяць удзел у галасаваньні толькі ў самым канцы, каб закрыць гэтае пытаньне. Як выснова з той сытуацыі зьявілася гэтая прапанова, якая, у выпадку, калі яна будзе прынятая, дазволіць нам разьвязваць такія спрэчкі ў будучыні бяз ляманту і псаваньня адносінаў, а наадварот з стымулам дапоўніць артыкул, калі табе не падабаецца той ці іншы лексычны варыянт. Як пабочны (але ня менш важны) эфэкт разьвязаньня канфліктаў лексыкі, гэта будзе ўплываць на пашырэньне артыкулаў. У выпадку рэкамэндацыі гэта проста ня будзе дзейнічаць. —zedlik 02:11, 5 лютага 2010 (UTC)

Прапанова наконт выкарыстаньня сынанімічных словаў у Вікіпэдыі прынятая. На бягучы момант у сьпіс сынонімаў уключаныя наступныя пары:

  • горад — места
  • свабода — воля
  • плошча — пляц
  • гарадзкі пасёлак/пасёлак гарадзкога тыпу — мястэчка

Пара «год/рок» у сьпіс ня ўключаная. —zedlik 09:17, 11 лютага 2010 (UTC)