Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/верасень
- 1435 — грамадзянская вайна ў ВКЛ: перамога літоўска-польскага войска над Сьвідрыгайлам у бітве пад Вількамірам
- 1906 — у Вільні выйшла першая легальная беларуская газэта «Наша доля»
- 1939 — пачалася Другая сусьветная вайна
- 1972 — амэрыканец Бобі Фішар (на выяве) перамог Барыса Спаскага ў матчы на званьне чэмпіёну сьвету ў Рэйк’явіку
- 1978 — на віцебскія вуліцы выйшаў першы тралейбус
- 1985 — знойдзены карабель «Тытанік», які патануў у 1912 годзе
- 1991 — Узбэкістан абвясьціў незалежнасьць ад СССР
- 2004 — захоп закладнікаў у Бяслане (Расея)
- 2007 — за два гады да трагедыі зь беларускімі лётчыкамі на Радамскім авіяшоў сутыкнуліся два самалёты Zlin 526
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1621 — бітва пад Хоцінам (на выяве) у часе вайны Рэчы Паспалітай і Турцыі
- 1655 — перамога Швэцыі ў бітве пад Суботай у часе вайны з Рэччу Паспалітай
- 1939 — другі дзень II сусьветнай вайны: Вольны горад Данцыг захоплены нацысцкай Нямеччынай; Францыя і Вялікабрытанія абвясьцілі ўсеагульную мабілізацыю
- 1960 — адбылася прэм'ера фільму «Крыжакі»
- 1969 — у лябараторыі Каліфарнійскага ўнівэрсытэту адбылася першая пасьпяховая перадача дадзеных між суседнімі кампутарамі
- 1990 — Прыднястроўе абвясьціла сябе асобнаю Савецкай Рэспублікай
- 1991 — Нагорна-Карабаская Рэспубліка абвясьціла незалежнасьць ад Азэрбайджану
- 1996 — ва Ўкраіне ўведзеная нацыянальная валюта — грыўня
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 301 — заснаваная Сан-Марына — самая старая дзяржава Эўропы
- 1791 — прынятая першая канстытуцыя Францыі
- 1863 — перамога паўстанцаў у бітве пад Панасаўкай (на выяве)
- 1915 — кайзэраўскія войскі занялі Горадню
- 1939 — трэці дзень II сусьветнай вайны: 1939 — Вялікабрытанія, Францыя, Індыя, Аўстралія і Новая Зэляндыя абвясьцілі Нямеччыне вайну, празваную праз адсутнасьць актыўных баявых дзеяў «дзіўнай»; польскі прэзыдэнт Ігнацы Масьціцкі выдаў дэкрэт пра ўтварэньне чэхаславацкага легіёну
- 1953 — Мікіта Хрушчоў абраны першым сакратаром ЦК КПСС
- 1992 — прадстаўнікі 39 дзяржаваў падпісалі ў Жэнэве канвэнцыю аб забароне хімічнай зброі
- 2004 — школа ў Бяслане (Паўночная Асэтыя) атакаваная расейскім спэцназам. Падчас штурму закінулі каля 300 закладнікаў, больш за палову зь якіх — дзеці
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1390 — Вітаўт з крыжацкім войскам захапіў Вільню і спаліў Крывы замак у часе грамадзянскай вайны ў ВКЛ
- 1888 — Джордж Істман зарэгістраваў гандлёвую марку «Kodak»
- 1939 — чацьверты дзень II сусьветнай вайны: «крывавы панядзелак» у Чэнстахове — жаўнеры Вэрмахту застрэлілі на вуліцах ад 300 да 500 жыхароў
- 1956 — прадстаўлены першы камэрцыйны кампутар з накапляльнікам на магнітных дысках — IBM RAMAC 305 (на выяве)
- 1975 — у этэр выйшаў першы выпуск інтэлектуальнае гульні «Што? Дзе? Калі?»
- 1998 — заснаваная кампанія «Google»
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1580 — у часе Інфлянцкай вайны войскі Рэчы Паспалітай на чале са Стэфанам Баторам пасьля 2-хтыднёвай аблогі ўзялі Вялікія Лукі
- 1698 — расейскі цар Пётар I увёў падатак на бароды
- 1918 — у Расеі абвешчаны «чырвоны тэрор»
- 1939 — пяты дзень II сусьветнай вайны: ЗША абвясьцілі пра неўмяшальніцтва ў вайну на эўрапейскім кантынэнце
- 1964 — гурт «The Animals» заняў першае месца ў амэрыканскім гіт-парадзе са сваёй вэрсыяй песьні «The House of the Rising Sun»
- 1972 — падчас Мюнхэнскай алімпіяды 8 тэрарыстаў палестынскае арганізацыі «Чорны верасень» забілі 11 ізраільскіх спартоўцаў
- 1977 — запушчаная аўтаматычная міжплянэтная станцыя «Вояджэр-1» (на выяве)
- 1978 — пачаліся мірныя перамовы паміж Эгіптам і Ізраілем
- 1980 — трэці ў сьвеце па даўжыні транспартны тунэль адкрыты для руху ў Швайцарыі. Тунэль Сэн-Гатард працягласьцю 16,3 кілямэтры даў магчымасьць трапляць з поўначы Швайцарыі ў яе паўднёвую частку прыкладна за 2 гадзіны
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1492 — Хрыстафор Калюмб выправіўся ў падарожжа вакол сьвету
- 1581 — швэдзкія войскі захапілі Нарву ў ходзе Інфлянцкай вайны
- 1771 — перамога канфэдэратаў над расейскімі войскамі ў бітве пад Антопалем
- 1790 — Чатырохгадовы Сойм прыняў ухвалу пра непадзельнасьць земляў Рэчы Паспалітай
- 1863 — параза паўстанцаў у бітве на Савінай гары
- 1939 — шосты дзень II Сусьветнай вайны: нямецкія войскі занялі Кракаў і нанесьлі паразу палякам у бітве пад Тамашавам-Мазавецкім; вайну Нямеччыне абвясьціў Паўднёва-Афрыканскі Зьвяз
- 1991 — Вярхоўны Савет СССР прызнаў незалежнасьць Латвіі, Летувы і Эстоніі
- 1997 — у Менску адбыўся ўстаноўчы Сойм «Маладога Фронту»
- 2000 — «Саміт тысячагодзьдзя» (на выяве) ў штаб-кватэры ААН (Нью-Ёрк) з удзелам 150 кіраўнікоў дзяржаваў і іншых высокапастаўленых асобаў
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1581 — пачалася аблога Пскова войскамі Рэчы Паспалітай на чале са Стэфанам Баторыем у ходзе Інфлянцкай вайны
- 1621 — перамога Рэчы Паспалітай над войскам Асманскай імпэрыі ў бітве пад Хоцінам
- 1764 — Станіслаў Аўгуст Панятоўскі абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім
- 1822 — Бразылія абвясціла незалежнасьць ад Партугаліі
- 1911 — па падазрэньні ў выкраданьні «Моны Лізы» зь Люўру арыштаваны францускі паэт беларускага паходжаньня Гіём Апалінэр, ды быў праз пяць дзён адпушчаны
- 1939 — сёмы дзень II Сусьветнай вайны: капітуляцыя Вэстэрплятэ і пачатак абароны Візны; у Нямеччыне ўведзенае сьмяротнае пакараньне «за пагрозу абароннай моцы нямецкага народу»
- 1956 — першы выхад на поле будучае зоркі бразыльскага футболу Пэле (на выяве). Матч скончыўся перамогай клюбу «Сантас» зь лікам 7:1, адзін з галоў у браму «Карынтыянсу» забіў 16-гадовы дэбютант
- 1987 — адбыўся першы пасьляваенны візыт лідэра Ўсходняе Нямеччыны (ім стаў Эрых Хонэкер) ў Фэдэратыўную Рэспубліку Нямеччына
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
8 верасьня: Дзень беларускае вайсковае славы (неафіцыйна)
- 1504 — Мікелянджэлё прадставіў флярэнтыйцам мармуровую статую Давіда
- 1507 — бітва на Куліковым полі з удзелам літоўскіх дружынаў
- 1514 — адбылася бітва пад Воршай, у якой абаронцы Вялікага Княства Літоўскага на чале з гетманам вялікім Канстантынам Астроскім разьбілі значна большае войска Маскоўскае дзяржавы
- 1636 — заснаваньне Гарвардзкага ўнівэрсытэту, найстарэйшага ў ЗША
- 1708 — Вялікая Паўночная вайна: на загад Пятра I расейскія войскі спалілі Магілёў
- 1973 — адкрыцьцё Вялейскага вадасховішча, найбуйнейшага ў Беларусі
- 1989 — утварыўся Народны рух Украіны
- 1990 — у Полацку адкрыўся музэй беларускага кнігадруку
- 1992 — на плошчы Незалежнасьці ў Менску адбылася прысяга на вернасьць Бацькаўшчыне дзейных афіцэраў і афіцэраў запасу
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
9 верасьня: Міжнародны дзень прыгажосьці
- 1493 — вырашальная параза харватаў ад туркаў-асманаў у бітве на рацэ Крбава
- 1776 — Аб'яднаныя Калёніі Амэрыкі атрымалі новую назву — Злучаныя Штаты Амэрыкі
- 1886 — прыняцьце Бэрнскае канвэнцыі (на выяве), першага міжнароднага пагадненьня ў сфэры аўтарскага права
- 1913 — расейскі вайсковы лётнік Пётар Несьцераў упершыню выканаў фігуру найвышэйшага пілятажу «мёртвая пятля»
- 1918 — у Менску адкрыліся Беларускія настаўніцкія курсы
- 1944 — падпісаньне пагадненьня паміж урадам БССР і Польскім камітэтам нацыянальнага вызваленьня пра абмен насельніцтвам у зьвязку зь перадачаю Польшчы Беласточчыны
- 1951 — пад Маладэчнам дэсантаваўся Янка Філістовіч, удзельнік беларускага антысавецкага падпольля
- 2001 — у Беларусі прайшлі прэзыдэнцкія выбары
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1627 — францускае войска на чале з кардыналам Рышэльё распачало аблогу фартэцыі гугенотаў
- 1894 — у Лёндане ўпершыню аштрафавалі кіроўцу ў нецьвярозым стане
- 1919 — падпісаньне мірнае дамовы паміж краінамі Антанты і Аўстрыяй
- 1937 — у Комі АССР савецкія карныя ворганы расстралялі Язэпа Мамоньку, беларускага грамадзка-палітычнага дзеяча
- 1960 — на XVII летніх Алімпійскіх гульнях перамогу ў марафонскім бегу здабыў нікому не вядомы эфіёпскі бягун Абэбэ Бікіла, які бег басанож
- 1990 — у Менску прайшла ўстаноўчая канфэрэнцыя Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»
- 2008 — афіцыйны запуск Вялікага гадроннага калайдэру (на выяве)
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1938 — у Наваградку адкрыўся Дом-музэй Адама Міцкевіча
- 1944 — II Сусьветная вайна: войскі ЗША першымі з краінаў антыгітлераўскае кааліцыі ўвайшлі на тэрыторыю Трэцяга Райху
- 1973 — у Чылі ў выніку вайсковага перавароту да ўлады прыйшоў Аўгуста Піначэт
- 1988 — абвяшчэньне эстонскае мовы дзяржаўнаю ў ЭССР
- 1989 — Вугоршчына адкрыла свае граніцы для ўцекачоў з Усходняе Нямеччыны, што азначыла першы прарыў «бэрлінскага муру»
- 1992 — у Наваградку адкрыўся гістарычна-краязнаўчы музэй
- 2001 — Тэрарыстычныя акты 11 верасьня: зьнішчэньне Сусьветнага гандлёвага цэнтру (на выяве) і істотнае пашкоджаньне Пэнтагону
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1485 — войскі Маскоўскае дзяржавы ўзялі Цьвер, апошні князь цьвярскі Міхаіл Барысавіч здолеў уцячы ў Вялікае Княства Літоўскае
- 1683 — адбылася Венская бітва (на выяве), у выніку якой кааліцыйнае войска Сьвятарнае Рымскае імпэрыі і Рэчы Паспалітае на чале з каралём і вялікім князем Янам Сабескім спыніла асманскую навалу
- 1733 — паўторнае абраньне каралём і вялікім князем Станіслава Ляшчынскага
- 1848 — пераўтварэньне Швайцарыі са зьвязу асобных кантонаў на фэдэрацыйную дзяржаву
- 1940 — францускія падлеткі знайшлі малюнкі часоў палеаліту ў пячоры Ляско
- 1959 — запуск міжплянэтнае станцыі «Месяц-2»
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
13 верасьня: Дзень праграміста (неафіцыйна)
- 533 — бітва пад Дэцымай: Бэлізарыюс адваяваў у вандалаў Карфаген
- 1562 — шляхта Вялікага Княства Літоўскага на абозным сойме каля Віцебску ўхваліла прапанову пра новую дзяржаўную унію з Каралеўствам Польскім і накіравала яе вялікаму князю
- 1637 — адбылася ўрачыстая каранацыя Цэцыліі Рэнаты (на выяве), жонкі караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазы
- 1848 — у Львоўскім унівэрсытэце ўтварылася катэдра ўкраінскае мовы
- 1956 — IBM вырабіла першы цьвёрды дыск
- 1993 — падпісаньне дамовы паміж Ясірам Арафатам і Іцхакам Рабінам пра вызнаньне Палестынскае аўтаноміі
- 1994 — дзяржаўная камісія апублікавала выніковыя рэкамэндацыі, у якіх вызнавалася пажаданасьць вяртаньня пэўных дарэформавых нормаў беларускае мовы
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1309 — Мальбарк зрабіўся сталіцаю Крыжацкае дзяржавы
- 1408 — складаньне міру, які завяршыў вайну Маскоўскае дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім (1406—1408)
- 1515 — бітва пад Марыньяна: разьбітая французамі Швайцарыя абвясьціла пра свой «вечны нэўтралітэт»
- 1812 — вайна 1812 году: войскі Напалеона ўвайшлі ў Маскву
- 1906 — у Вільні выйшаў першы нумар першае легальнае беларускае газэты «Наша Доля»
- 1920 — у Менску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатар (на выяве)
- 1937 — савецкія карныя ворганы расстралялі Сяргея Астрэйку, беларускага паэта і мовазнаўца
- 1939 — у ЗША авіяканструктар Ігар Сікорскі падняў у паветра свой першы гелікоптэр VS-300
- 2003 — на рэфэрэндуме жыхары Эстоніі ўхвалілі далучэньне краіны да Эўрапейскага Зьвязу, якое афіцыйна адбылося 1 траўня 2004
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
15 верасьня: Дзень бібліятэк у Беларусі
- 1068 — жыхары Кіева вызвалілі з порубу князя Ўсяслава (на выяве) і запрасілі яго на кіеўскі сталец
- 1697 — урачыстая каранацыя Аўгуста Моцнага
- 1830 — у Горадні адкрылася публічная бібліятэка
- 1916 — I Сусьветная вайна: у бітве на Соме брытанцы выпрабавалі ў баі першы танк Mark I
- 1919 — у Менску ўтварылася беларуская гімназія
- 1922 — заснаванне Нацыянальнае бібліятэкі Беларусі
- 1928 — брытанскі бактэрыёляг Аляксандар Флемінг выдзяліў пэніцылін
- 1971 — прайшла першая акцыя «Грынпіс»
- 1997 — рэгістрацыя дамэннага імя google.com
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1658 — складаньне Гадзяцкае дамовы паміж Рэччу Паспалітай і Гетманшчынай
- 1668 — кароль і вялікі князь Ян Казімер (на выяве) адмовіўся ад кароны і выехаў у Францыю
- 1810 — Мэксыка абвясьціла незалежнасьць ад Гішпаніі і распачала вайну
- 1859 — шатляндзкі місіянэр Дэйвід Лівінгстан першым з эўрапейцаў выйшаў на бераг возера Н’яса
- 1920 — заснаваньне Дома-музэю Адама Міцкевіча
- 1938 — савецкія карныя ворганы расстралялі Язэпа Мацюкевіча, беларускага мовазнаўца
- 1999 — у Менску зьніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі, супраціўнікі ўлады А. Лукашэнкі
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1590 — кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Лідзе Магдэбурскае права і герб (на выяве)
- 1784 — у Нясьвіжы адбылася прэм'ера першае опэры Яна Давіда Голанда
- 1794 — Паўстаньне Т. Касьцюшкі: каля вёскі Крупчыцы на Берасьцейшчыне адбылася бітва з расейскімі войскамі
- 1922 — у Бэрліне прайшоў першы публічны паказ гукавога фільму
- 1939 — войскі СССР перайшлі граніцу з Польскаю Рэспублікаю і да 25 верасьня занялі тэрыторыю Заходняе Беларусі разам зь Вільняю і Беластокам
- 1991 — фінскі праграміст Лінус Торвальдс апублікаваў крынічны код апэрацыйнае сыстэмы Linux
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 96 — пачатак эпохі пяці добрых імпэратараў у Старажытным Рыме
- 324 — па перамозе над Ліцыніюсам адзіным гаспадаром Рымскае імпэрыі зрабіўся Канстантын
- 1919 — уваход польскага войска на чале з Юзэфам Пілсудзкім у Менск
- 1926 — у Вільні прайшло зладжанае БСРГ урачыстае сьвяткаваньне 20-годзьдзя беларускае прэсы
- 1851 — заснаваньне газэты «The New York Times» (на выяве)
- 1931 — адбыўся Маньчжурскі інцыдэнт, які спрычыніўся да японскае акупацыі Маньчжурыі
- 1998 — утварылася Сеціўнае таварыства па надаваньні імёнаў і нумароў
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1356 — ангельцы разьбілі французаў у бітве пры Пуацье
- 1794 — падчас паўстаньня 1794 году расейскія войскі разьбілі пад Берасьцем атрады Рэчы Паспалітай
- 1928 — у Нью-Ёрку адбылася прэм’ера першага мультфільму зь Мікі Маўсам
- 1958 — Элвіс Прэсьлі адправіўся на ваенную службу ў Нямеччыну
- 1991 — Станіслаў Шушкевіч абраны старшынём Вярхоўнага савету Рэспублікі Беларусь, зацьверджаныя афіцыйная назва беларускай дзяржавы — Рэспубліка Беларусь, бел-чырвона-белы сьцяг і герб Пагоня (на выяве)
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1187 — султан Саладын распачаў аблогу Ерусаліму, занятага крыжакамі
- 1870 — з уваходам італьянскіх войскаў у Рым завяршылася аб’яднаньне Італіі
- 1945 — у Менску адкрыўся Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы
- 1946 — стартаваў першы Канскі кінафэстываль
- 1950 — у Нью-Ёрку выйшаў першы нумар газэты «Беларус»
- 1954 — кампіляцыя і запуск першае праграмы, напісанае на «Фартране»
- 2001 — дзеля пашырэньня МКАДу ўлады Менску пачалі нішчыць урочышча Курапаты, па чым паўстаў рух у абарону мясьціны
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 862 — ноўгарадцы паклікалі на княжаньне трох братоў з варагаў — Рурыка, Сіневуса і Трувара
- 1490 — Уладыслаў II Ягелончык (сын вялікалітоўскага князя Казімера Ягелончыка) у Сталічным Белаградзе каранаваны на вугорскага караля
- 1933 — у Бэрліне распачаўся судовы працэс па справе падпалу Райхстагу
- 1937 — пабачыла сьвет кніга Дж. Р. Р. Толкіна (на выяве) «Хобіт, або Вандроўка туды і назад»
- 1943 — у ноч на 22 верасьня ад выбуху міны, якую прычапіла да спружынаў ягонага ложка пакаёўка і падпольшчыца Алена Мазанік, загінуў кіраўнік нямецкай акупацыйнай адміністрацыі Беларусі гаўляйтэр Вільгельм Кубэ
- 1964 — Мальта атрымала незалежнасьць ад Аб’яднанага каралеўства
- 1991 — Армэнія атрымала незалежнасьць ад Савецкага Саюзу
- 1993 — прэзыдэнт Расеі Барыс Ельцын распусьціў Вярхоўны Савет
- 1995 — «цуд малака»: па ўсім сьвеце фігуры індуісцкіх багоў у храмах паглыналі ахвяраванае ім малако
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
22 верасьня: Эўрапейскі дзень без аўтамабіля, Дзень незалежнасьці Баўгарыі
- 1236 — адбылася бітва пад Шаўлямі, вынікам якой сталася спыненьне існаваньня ордэна мечаносцаў
- 1792 — першы дзень францускага рэспубліканскага календара
- 1862 — прэзыдэнт ЗША Абрагам Лінкальн абвясьціў свабоду для нявольнікаў
- 1919 — Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гарадзеншчыны зладзіла ў Вільні настаўніцкія курсы для падрыхтоўкі настаўнікаў беларускіх школаў
- 1939 — супольны нацысцка-бальшавіцкі парад у Берасьці (на выяве)
- 1972 — утварыўся Коласаўскі заказьнік
- 1980 — уварваньне войскаў Садама Хусэйна ў Іран
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1492 — адбылася каранацыя Яна I Ольбрахта
- 1608 — атрады Яна Пятра Сапегі і Аляксандра Лісоўскага (лісоўчыкі) пачалі аблогу Тройца-Сергіевага манастыру
- 1669 — імпэратар Леапольд I Габзбург заснаваў унівэрсытэт у Загрэбе
- 1846 — адкрытая плянэта Нэптун
- 1868 — Пуэрта-Рыка абвясьціла незалежнасьць
- 1889 — заснаваная фірма «Nintendo Koppai» (цяпер «Nintendo»)
- 1913 — францускі пілёт Ралан Гарос упершыню перасёк на самалёце Міжземнае мора
- 1939 — на Сусьветным кірмашы ў Нью-Ёрку закладзеная капсула часу, якую трэба адчыніць у 6939 годзе. У капсулу ўклалі жаночы капялюш, мужчынскую курыльную трубку і 1100 мікрафільмаў
- 1985 — у Парыжы адчынены музэй Пабла Пікаса
- 2002 — выйшла першая вэрсыя вэб-браўзэру Mozilla Firefox (пад назвай «Phoenix 0.1»)
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 622 — прарок Мухамад прыбыў у Ясрыб
- 1654 — Трынаццацігадовая вайна: войскі Маскоўскае дзяржавы спалілі шэраг вёсак на Тураўшчыне
- 1664 — брытанская экспэдыцыя захапіла галяндзкую калёнію Новы Амстэрдам
- 1852 — францускі вынаходнік Анры Жыфар зьдзейсьніў першы палёт на дырыжаблі
- 1877 — з узяцьцем Кагасімы (на выяве) войскі ўраду Японіі здушылі Сацумскае паўстаньне; «апошні самурай» учыніў сэпуку
- 1880 — у Менску ўпершыню з ініцыятывы саміх месьцічаў, а ня ўладаў, утварылася Музычна-літаратурнае таварыства
- 1960 — у ЗША спусьцілі на ваду першы атамны авіяносец «Энтэрпрайз»
- 1991 — рэліз альбому «Nevermind» рок-гурту Nirvana
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
26 верасьня: Эўрапейскі дзень моваў
- 1580 — ангельскі мараплавец Фрэнсіс Дрэйк вярнуўся ў Плімут з падарожжа вакол сьвету на галеоне «Залатая лань» (на выяве)
- 1629 — складаньне Альтмарцкага міру паміж Рэччу Паспалітай і Швэцыяй
- 1655 — Трынаццацігадовая вайна: войскі Маскоўскае дзяржавы спалілі Давыд-Гарадок
- 1687 — у часе аблогі Атэнаў артылерыя Вэнэцыянскае рэспублікі часткова пашкодзіла Партэнон
- 1990 — утварэньне Беларускага таварыства архівістаў
- 1991 — распачаўся экспэрымэнт «Біясфэра-2»
- 1995 — прыняцьце Ўкраіны ў Раду Эўропы
- 2001 — заснаваньне Польскае Вікіпэдыі
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1422 — складаньне Мельнскага міру паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім Княствам Літоўскім з аднаго боку і Тэўтонскім ордэнам з другога
- 1605 — у бітве пад Кірхгольмам войскі Рэчы Паспалітай (у асноўным сілы Вялікага Княства Літоўскага) пад камандаю гетмана вялікага Яна Караля Хадкевіча здабылі вырашальную перамогу над колькасна большымі войскамі Швэцыі
- 1821 — Мэксыка атрымала незалежнасьць ад Гішпаніі
- 1905 — у рэдакцыю часопіса «Annalen der Physik» надыйшоў артыкул А. Айнштайна, дзе ўпершыню месьцілася раўнаньне E=mc²
- 1920 — войскі Станіслава Булак-Балаховіча занялі Пінск
- 1940 — Нямеччына, Італія і Японія падпісалі Траісты пакт
- 1977 — увод у эксплюатацыю Чарнобыльскае АЭС, першае атамнае электрастанцыі Ўкраіны
- 1983 — амэрыканскі праграміст Рычард Столмэн абвясьціў, што ў рамках праекту GNU варта стварыць Unix-сумяшчальную апэрацыйную сыстэму
- 1997 — апошні сэанс зьвязку з апаратам Mars Pathfinder, які дасьледаваў паверхню Марса
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1066 — пачатак нармандзкае заваёвы Ангельшчыны
- 1542 — партугальскі мараплавец Жуан Кабрылью першым з эўрапейцаў прайшоў уздоўж узьбярэжжа Каліфорніі
- 1708 — Вялікая Паўночная вайна: на загад цара маскоўскага Пятра I расейскія войскі спалілі Віцебск
- 1896 — браты Патэ заснавалі ў прадмесьці Парыжу адну зь першых кінастудыяў
- 1937 — савецкія карныя ворганы расстралялі Ўладзіслава Галубка, беларускага тэатральнага дзеяча
- 1939 — абаронцы Варшавы капітулявалі перад нацыстамі, тым часам у Маскве Трэці Райх і СССР падпісалі дамову аб сяброўстве і супольнай граніцы (на выяве)
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
30 верасьня: Міжнародны дзень перакладніка
- 1472 — Ёган Гутэнбэрг надрукаваў першую кнігу — Біблію
- 1632 — нарадзіўся Рабінзон Круза — герой аднайменнага рамана Даніеля Дэфо
- 1791 — у Вене адбылася прэм’ера опэры В. А. Моцарта «Чароўная флейта»
- 1938 — складаньне Мюнхэнскае дамовы, паводле якой Трэці Райх атрымаў кантроль над Судэцкім краем Чэхаславаччыны
- 1980 — публікацыя стандарту Ethernet (на выяве)
- 2001 — японскія дасьледнікі зрабілі першыя здымкі гіганцкага кальмара ў прыродных умовах
- 2005 — адна з дацкіх газэтаў надрукавала скандальныя карыкатуры на прарока Мухамада
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку