Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/жнівень
- 1291 — заснаваньне Швайцарскае канфэдэрацыі
- 1514 — Войны Вялікага Княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы: па працяглай аблозе і абстрэле Смаленск капітуляваў перад маскоўскімі захопнікамі
- 1774 — брытанскі хімік Джозэф Прыстлі адкрыў тлен
- 1794 — Паўстаньне Т. Касьцюшкі: пачалася Слонімская бітва
- 1914 — I Сусьветная вайна: Нямеччына абвясьціла вайну Расейскай імпэрыі
- 1944 — II Сусьветная вайна: у Варшаве выбухнула паўстаньне
- 1981 — у ЗША пачалася трасьляцыя тэлеканалу MTV (на выяве)
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 216 да н. э. — у бітве пад Канамі карфагенскі вайскавод Ганібал разьбіў войска Рымскае імпэрыі
- 1833 — улады Расейскае імпэрыі павесілі ў Горадні Міхала Валовіча, удзельніка вызвольнага паўстаньня
- 1840 — расейскі цар Мікалай I скасаваў дзеяньне Статуту Вялікага Княства Літоўскага (на выяве)
- 1870 — у Лёндане пачаўся рух пасажырскага вагона пад Тэмзаю
- 1919 — у Вільні Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гарадзеншчыны ўтварыла Беларускую Вайсковую Камісію
- 1934 — абвяшчэньне Гітлера фюрэрам Нямеччыны
- 1945 — завяршылася Патсдамская канфэрэнцыя
- 1990 — войскі Садам Хусэйна ўварваліся ў Кувэйт
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1492 — выгнаньне габрэяў з Гішпаніі
- 1569 — далучэньне Інфлянтаў да Рэчы Паспалітай як супольнага валоданьня Княства і Кароны
- 1914 — I Сусьветная вайна: Нямеччына абвясьціла вайну Францыі
- 1940 — Летуву прынялі ў склад СССР
- 1946 — заснаваньне Нацыянальнае баскетбольнае асацыяцыі ЗША
- 1958 — амэрыканская субмарыны «Наўтылюс» (на выяве) прайшла пад Паўночным полюсам
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1392 — падпісанае Востраўскае пагадненьне, якое паклала канец грамадзянскай вайне ў Вялікім Княстве Літоўскім
- 1579 — пачатак аблогі Полацка войскам Рэчы Паспалітай на чале з Стэфанам Баторыям (на выяве)
- 1914 — Першая сусьветная вайна: Нямеччына ўторглася ў Бэльгію. У адказ Вялікабрытанія абвясьціла вайну Нямеччыне. ЗША ў сваю чаргу заявілі пра нэўтралітэт
- 1922 — пахаваньне Аляксандра Бэла. На працягу хвіліны 13 мільёнаў тэлефонаў па ўсёй Паўночнай Амэрыцы маўчалі
- 1924 — Напад на Стоўбцы савецка-беларускай партызанкі
- 1962 — лідэр Афрыканскага Нацыянальнага Кангрэсу Нэльсан Мандэла патрапіў за краты, дзе правёў 28 гадоў. Пасьля выхаду на волю Мандэла стаў прэзыдэнтам ПАР
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
5 жніўня: Харватыя сьвяткуе Дзень перамогі
- 1262 — войскі Міндоўга і Шварна нанесьлі паразу мазавецкаму рыцарству пад Длугасёдламі
- 1506 — Бітва пад Клецкам, падчас якой Міхал Глінскі на чале войска ВКЛ ушчэнт разьбіў войска крымскага хана
- 1772 — адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Аўстра-Вугоршчынай, Прусіяй і Расеяй
- 1858 — Сайрус Ўэст Філд і іншыя пасьпяхова праклалі першы трансатлянтычны тэлеграфны кабэль пасьля некалькіх беспасьпяховых спробаў. Пазьней Вікторыя даслала тэлеграму зь віншаваньнямі прэзыдэнту ЗША Джэймзу Б’юкэнэну
- 1930 — нарадзіўся Ніл Армстранг (на выяве), амэрыканcкі астранаўт, які першым ступіў на Месяц
- 1940 — фармальным далучэньнем да СССР завершаная анэксія Латвіі
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
6 жніўня: у Беларусі Дзень беларускага кнігадруку
- 1409 — вялікі магістар Ордэну Ульрых фон Юнгінгэн абвясьціў вайну Вялікаму Княству Літоўскаму і Польскаму Каралеўству
- 1517 — Францішак Скарына выдаў першую друкаваную беларускую кнігу — «Псалтыр»
- 1623 — падчас Трыццацігадовай вайны адбылася Бітва пры Штадтлоне
- 1845 — у Санкт-Пецярбургу заснаванае Расейскае геаграфічнае таварыства
- 1918 — Першая сусьветная вайна: паразай немцаў скончылася Бітва на Марне
- 1945 — Другая сусьветная вайна: першы ў гісторыі выпадак ужываньня атамнае зброі — атамнае бамбаваньне Хірасімы ў Японіі (на выяве)
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
7 жніўня: у Калюмбіі Дзень бітвы на рацэ Баяка, у Кот д’Івуары — Дзень Рэспублікі
- 1714 — Гангуцкая бітва, у якой расейскі флёт зазнаў першую важную перамогу
- 1819 — Бітве на рацэ Баяка, у якой войска Сімона Балівара перамагло Гішпанію
- 1915 — выйшаў апошні нумар Нашай Нівы (на выяве) з подпісам Янкі Купалы
- 1930 — апошні суд Лінча ў Марыёне, Індыяна, ЗША. Забітыя Томас Шып і Абрам Сьміт
- 1960 — Кот д’Івуар здабыў незалежнасьць ад Францыі
- 1976 — Праграма «Вікінг»: Вікінг 2 дасягнуў арбіты Марса
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1655 — Трынаццацігадовая вайна: захоп маскоўскім войскам Вільні
- 1918 — Першая сусьветная вайна: Ам’енская апэрацыя, буйны наступ саюзных войскаў супраць сілаў Нямеччыны
- 1945 — Другая сусьветная вайна: СССР аб’явіў вайну Японіі
- 1949 — Бутан набыў незалежнасьць
- 1967 — заснаваная Асацыяцыя дзяржаваў Паўднёва-Ўсходняй Азіі (на выяве)
- 2008 — пачатак баявых дзеяў у Паўднёвай Асэтыі
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
9 жніўня: Сусьветны Дзень карэнных народаў
- 1483 — адчыненая Сыкстынская капліца (на выяве)
- 1798 — заснаваная Менская дыяцэзія
- 1945 — Другая сусьветная вайна: апошняе ў гісторыі ўжываньне атамнай зброі — атамнае бамбаваньне Нагасакі Узброенымі сіламі ЗША
- 1965 — аддзяліўшыся ад Малайзіі, Сынгапур набыў незалежнасьць
- 1974 — пасьля Ўотэргейцкага скандалу Рычард Ніксан склаў паўнамоцтвы Прэзыдэнта ЗША
- 1999 — Уладзімер Пуцін прызначаны выконваць абавязкі Старшыні Ўраду Расейскай Фэдэрацыі
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1519 — Фэрнан Магелан адправіўся з Сэвільлі ў кругасьветнае падарожжа
- 1675 — закладзены першы камень Каралеўскай грынвіцкай абсэрваторыі (на выяве) ў Лёндане
- 1776 — Вайна за незалежнасьць ЗША: Дэклярацыя незалежнасьці ЗША перасланая ў Лёндан, друкуецца ў брытанскіх, а пазьней і ў кантынэнтальных газэтах
- 1809 — абвешчаная незалежнасьць Эквадору
- 1919 — у Менску створаны Часовы беларускі нацыянальны камітэт
- 2003 — Юры Маленчанка стаў першым касманаўтам, які ажаніўся ў космасе
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1127 — першае згадваньне пра Горадню ў пісьмовых крыніцах —- Лаўрэнцеўскім летапісы
- 1877 — адкрыцьцё Дэймаса, спадарожніка Марса, Асафам Холам
- 1918 — Першая сусьветная вайна: канец Ам’енскай апэрацыі
- 1919 — прынятая Канстытуцыя Ваймарскай рэспублікі
- 1960 — Чад набыў незалежнасьць ад Францыі
- 2008 — адбылася першае выпрабаваньне працы вялікага гадроннага калайдэра (на выяве)
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1654 — адбылася бітва пад Шкловам у часе Трынаццацігадовай вайны 1454—1466 гадоў
- 1877 — амэрыканскі астраном Асаф Хол адкрыў спадарожнік Марсу — Фобас
- 1914 — Першая сусьветная вайна: Вялікабрытанія абвясьціла вайну Аўстра-Вугоршчыне, такім жа чынам паступаюць краіны Брытанскай імпэрыі
- 1949 — у Лёндане з-за шпакоў, якія разьмясьціліся на хвіліннай стрэлцы гадзіньніка, Біг-Бэн (на выяве) стаў адбіваць час з спазьненьнем на чатыры з паловай хвіліны
- 1952 — Ноч забітых паэтаў, падчас якой закатаваныя трынаццаць выбітных габрэйскіх інтэлектуалаў у Маскве
- 1981 — у продаж паступілі першыя мадэлі IBM PC
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
13 жніўня: адзначаецца Міжнародны дзень леўшуноў
- 1521 — Эрнан Картэс захапіў сталіцу ацтэкаў Тэначтытлан (на выяве), сучасны Мэхіка
- 1905 — у Нарвэгіі праведзены рэфэрэндум па пытаньні скасаваньня уніі з Швэцыяй
- 1920 — Польска-савецкая вайна: пачалася Варшаўская бітва
- 1954 — у этэры Радыё Пакістан упершыню прагучаў гімн Пакістану
- 1961 — НДР зачыніла мяжу паміж Усходнім і Заходнім Бэрлінам
- 1997 — прэм’ерны паказ South Park на тэлеканале Comedy Central
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
14 жніўня: у Пакістане Дзень незалежнасьці
- 1358 — першае пісьмовае згадваньне пра Гонядзь як горад Выскай зямлі Мазовіі
- 1385 — у замку Крэва заключаная Крэўская унія паміж Вялікім княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
- 1893 — Францыя ўвяла рэгістрацыю аўтамабільных сродкаў
- 1928 — на экраны вайшаў фільм «Кастусь Каліноўскі»
- 1980 — пачатак страйку на чале зь Лехам Валэнсам (на выяве), у выніку якога паўстаў незалежны прафсаюз «Салідарнасьць»
- 2006 — прыпыненьне баявых дзеяў і сканчэньне Лібана-Ізраільскага канфлікту
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1807 — амэрыканец Робэрт Фултан выправіўся ў першае падарожжа на параходзе
- 1896 — Брыджэт Дрыскал стала першай у гісторыі ахвярай наезду аўтамабіля
- 1953 — першая сустрэча Ананімных Наркаманаў у Паўднёвай Каліфорніі
- 1962 — першы забіты пры спробе перайсьці Бэрлінскую сьцяну (на выяве). Усходненямецкія памежнікі забілі 18-гадовага Пітэра Фэтчара
- 1991 — зьняты відэакліп на песьню гурта Nirvana «Smells Like Teen Spirit»
- 1995 — спроба самагубства Дэйвіда Гэхана, вакаліста гурта Depeche Mode
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1786 — заснаваны Рэйк’явік
- 1868 — францускі астраном П’ер Жансэн вынайшаў у сонечным спэктры новы хімічны элемэнт гелій
- 1924 — арышт лідэра антысавецкага падпольля Барыса Савінкава (на выяве) у Менску
- 1968 — кіраўніцтва краін Варшаўскай дамовы ўхваліла ўвод войскаў у Чэхаславаччыну
- 1976 — нямецкі пастар эвангелічнай царквы Оскар Брузэвіц публічна спаліў сябе ў знак пратэсту супраць парушэньняў правоў чалавека ў Нямецкай Дэмакратычнай Рэспубліцы
- 1991 — хатні арышт Міхаіла Гарбачова ў Крыме
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
19 жніўня: Аўганістан — Дзень Незалежнасьці
- 1493 — Максыміліян I стаў кайзэрам Сьвяшчэннай Рымскай Імпэрыі
- 1587 — Жыгімонт III Ваза (на выяве) абвешчаны вялікім князем літоўскім і каралём польскім
- 1848 — газэта «The New York Herald» апублікавала першае паведамленьне аб знойдзеным у Каліфорніі золаце
- 1925 — у Вільні пачалося выданьне газэты «Жыцьцё беларуса»
- 1960 — першы ў гісторыі палёт у космас жывых істот з пасьпяховым вяртаньнем на Зямлю: у СССР быў выведзены на арбіту «Спутник-5». 20 жніўня ён пасьпяхова вярнуўся на Зямлю
- 1967 — Pink Floyd упершыню патрапілі ў ангельскі хіт-парад лепшых альбомаў са сваёй дэбютнай пласьцінкай «Piper at the Gates of Dawn»
- 1991 — спроба дзяржаўнага перавароту ў СССР: змоўшчыкі адхілілі ад улады Міхаіла Гарбачова і заявілі аб увядзеньні надзвычайнага становішча
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
20 жніўня:
- 1868 — у ЗША афіцыйна абвешчаны пра заканчэньне грамадзянскай вайны
- 1896 — запатэнтаваны тэлефон з наборным дыскам
- 1925 — гара Тараса Шаўчэнкі ў Каневе абвешчаная дзяржаўным запаведнікам
- 1940 — на загад Сталіна агенты НКУС зьдзейсьнілі замах на Льва Троцкага
- 1968 — Праская вясна: войскі Варшаўскай Дамовы ўвайшлі ў Чэхаславаччыну (у ночы з 20 на 21 жніўня)
- 1969 — «Бітлз» (на выяве) у апошні раз сустрэліся ў студыі гуказапісу, завяршыўшы працу над альбомам Abbey Road
- 1988 — скончылася ірана-ірацкая вайна
- 1991 — Эстонія абвяшчае сваю незалежнасьць ад СССР
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1795 — быўшы 2 месяцы беспрацоўным, Напалеон паступіў на службу ў тапаграфічнае бюро
- 1911 — зь Люўру выкрадзены партрэт Моны Лізы (на выяве)
- 1916 — Пэру абвясьціла свой нэўтралітэт
- 1932 — у Вэнэцыі адбыўся першы міжнародны кінафэстываль
- 1981 — навукоўцы ўпершыню паведамілі аб пагрозе глябальнага пацяпленьня на Зямлі
- 1986 — СССР афіцыйна абвясьціў аб тым, што катастрофа на Чарнобыльскай АЭС выкліканая халатнасьцю пэрсанала
- 1991 — Латвія абвяшчае незалежнасьць ад СССР
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1456 — прынцам Валахіі стаў Улад Дракула (на выяве), вядомы па легендах аб вампірах
- 1846 — Нью-Мэксыка ўключана ў склад ЗША
- 1864 — падпісаная Першая Жэнэўская канвэнцыя, створанае таварыства Чырвонага крыжа
- 1932 — першыя экспэрымэнты British Broadcasting Company з тэлевізійным вяшчаньнем
- 1941 — Другая сусьветная вайна: нямецкія войскі даходзяць да Ленінграду — пачынаецца блякада Ленінграда
- 1972 — Радэзія выключаная з МАК за расісцкую ўнутраную палітыку
- 1979 — «Led Zeppelin» выпусцілі свой апошні альбом «In Through the Out Door»
- 1989 — адкрытае першае кальцо Нэптуну
- 2002 — улады Тайлянду забаранілі выкарыстаньне сланоў для перасоўваньня па гарадзкіх вуліцах
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1572 — Варфаламееўская ноч (на выяве) у Парыжы
- 1633 — Крычаў атрымаў герб
- 1939 — у Маскве падпісаны Пакт Молатава-Рыбэнтропа
- 1968 — Рынга Стар сышоў з гурта «The Beatles»
- 1989 — Рэвалюцыя Сьпеваў: 2 мільёны чалавек з Эстоніі, Латвіі і Летувы, узяўшыся за рукі, выстраіліся ўздоўж дарогі Вільня — Талін, дамагаючыся незалежнасьці балтыйскіх краінаў
- 1990 — Заходняя і Ўсходняя Нямеччыны прызначаюць дату аб’яднаньня на 3 кастрычніка
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1609 — Галілеа Галілей (на выяве) збудаваў свой першы тэлескоп
- 1768 — Джэймз Кук распачаў сваё першае падарожжа
- 1915 — нямецкія войскі захапілі Брэст-Літоўск
- 1919 — адкрыўся першы ў сьвеце рэгулярны міжнародны авіяцыйны маршрут Лёндан-Парыж
- 1920 — скончылася Варшаўская бітва
- 1944 — Другая Сусьветная вайна: Вызвалены Парыж
- 1991 — дэклярацыі аб незалежнасьці Беларусі нададзеная сіла канстытуцыйнага закону (Дзень Адраджэньня)
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1579 — пачатак аблогі Пскова войскамі Рэчы Паспалітай у ходзе Інфлянцкай вайны
- 1671 — гетман Ян Сабескі перамог казацка-татарскае войска ў бітве ля Брацлаву
- 1792 — за ўдзел у бітве пад Дубенкай Тадэвуш Касьцюшка (на выяве) атрымаў ганаровае грамадзянства Францыі
- 1813 — параза напалеонаўскіх войскаў у бітве над Кацбахам
- 1914 — нямецкае войска перамагло расейскае ў бітве ля Танэнбэргу
- 1945 — Украінская ССР ратыфікавала Статут Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў
- 1972 — у Мюнхэне распачаліся XX летнія Алімпійскія гульні
- 1991 — пяты дзень па сканчэньні путчу ГКЧП. Пачалася пазачарговая сэсыя парляманту СССР. Прыпыненая дзейнасьць КПСС на ўсёй тэрыторыі краіны
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1382 — узяцьце Масквы ханам Залатой Арды Тахтамышам
- 1652 — Капыль, Клецак і Слуцак атрымалі гербы
- 1672 — капітуляцыя Камянца-Падольскага ў часе вайны Рэчы Паспалітай з туркамі
- 1813 — Напалеон (на выяве) разграміў аб'яднаныя расейска-аўстрыска-прускія войскі ў бітве ля Дрэздэну
- 1820 — расейскі імпэратар Аляксандар І падпісаў указ пра забарону дзейнасьці езуітаў у Расейскай імпэрыі
- 1929 — у СССР скасаваны сямідзённы працоўны тыдзень, замест яго ўведзеная «пяцідзёнка» — 5 працоўных дзён, адзін выходны
- 1977 — запушчаны ў эксплюатацыю першы блёк Чарнобыльскай АЭС
- 1991 — эўрапейская супольнасьць прызнала незалежнасьць прыбалтыйскіх краінаў: Летувы, Латвіі і Эстоніі. Яшчэ адна былая рэспубліка СССР — Малдова — абвясьціла сваю незалежнасьць
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1349 — 6000 жыдоў забітыя ў Майнцы па абвінавачаньні ў заражэньні чумой
- 1656 — перамога войска Рэчы Паспалітай у бітве пад Любжам у часе II Паўночнае вайны
- 1919 — у Вільні адбылося ўрачыстае адкрыцьцё ўнівэрсытэту Стэфана Баторыя, які быў створаны на месцы былога Віленскага ўнівэрсытэту
- 1924 — грузінская апазыцыя падняла паўстаньне супраць Савецкага Саюзу
- 1937 — Кіічыра Таёда заснаваў у Японіі аўтамабільную кампанію «Таёта»
- 1941 — зьліквідаваная аўтаномная савецкая рэспубліка немцаў Паволжа, пачалася дэпартацыя на спэцпасяленьні ў Сыбір і Казахстан
- 1963 — Марцін Лютэр Кінг (на выяве) прамовіў сваю самую вядомую ка́зань «Я маю мару» перад 250 000 удзельнікамі маршу па грамадзянскія правы чарнаскурых ля мэмарыялу Абрагама Лінкальна ў Вашынгтоне
- 1988 — у выніку сутыкненьня самалётаў падчас штогадовага авіяшоў на базе Рамштайн загінулі больш за 70 і атрымалі раненьні 345 чалавек
- 1990 — Ірак абвясьціў акупаваны Кувэйт сваёй 19-й правінцыяй
- 1991 — Украіна абвясьціла незалежнасьць ад Савецкага Саюзу
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1526 — у бітве ля Мохачу асманы пад кіраўніцтвам султана Суляймана I перамаглі войска Людовіка Ягелончыка, апошняга вугорскага і чэскага караля з дынастыі Ягайлавічаў. Сам ён патануў падчас уцёкаў
- 1535 — войскамі ВКЛ у ходзе вайны Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім пасьля месяцовае аблогі быў узяты горад Старадуб
- 1579 — у часе вайны з Масковіяй польска-літоўскае войска вярнула Полацак
- 1696 — пастановай канфэдэрацыйнага сойму мовай дзяржаўнага справаводзтва ў ВКЛ замест русінскай зацьверджаныя польская і лацінская
- 1702 — у ходзе Вялікай Паўночнай вайны казакі і войска ВКЛ пачалі аблогу Быхава
- 1831 — перамога паўстанцаў за аднаўленьне Рэчы Паспалітай (на выяве) у бітве пад Рагозьніцай
- 1904 — ў Сэнт-Луісе, штат Місуры, адкрыліся III Алімпійскія гульні
- 1919 — польскія войскі захапілі Бабруйск у часе вайны з Савецкай Расеяй
- 1944 — тэрыторыя Беларусі была цалкам вызваленая ад нямецкіх захопнікаў
- 1966 — «The Beatles» далі свой апошні канцэрт у парку Кэндлстык у Сан-Францыска. Завяршылі яны яго песьняй Літла Рычарда «Long Tall Sally»
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1481 — у Вільні за змову супраць вялікага князя Казімера пакараныя сьмерцю князі Іван Гальшанскі і Міхал Алелькавіч
- 1704 — у Нарве заключанае пагадненьне паміж Расеяй і Рэччу Паспалітай пра ўдзел апошняй у Вялікай Паўночнай вайне 1700—1721 гадоў
- 1721 — падпісаная Ніштацкая мірная дамова, якой скончылася Вялікая Паўночная вайна
- 1867 — выяўлены какаін
- 1941 — пачалася блякада Ленінграду
- 1980 — у Польшчы працоўным прадстаўлена права аб’яднаньня ў незалежныя прафсаюзы
- 1990 — Татарстан абвяшчае незалежнасьць ад РСФСР
- 1991 — Азэрбайджан абвяшчае незалежнасьць ад СССР
- 2009 — на Radom Air Show у Радаме разьбіўся беларускі зьнішчальнік СУ-27 (на выяве)
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1449 — падпісаны «вечны мір» паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскім
- 1559 — Жыгімонт Аўгуст падпісаў дамову аб пратэктараце ВКЛ над Лівонскім ордэнам
- 1914 — у ноч на 31 жніўня Кіеў вызвалены Аб’яднанай чыннай арміяй Украінскай Народнай Рэспублікі
- 1920 — вырашальная перамога Польшчы над Саветамі ў бітве ля Камарова ў часе польска-савецкае вайны
- 1955 — у Чыкага прадэманстраваны першы ў сьвеце аўтамабіль на сонечных батарэях
- 1980 — у Польшчы створаны незалежны прафсаюз «Салідарнасьць» (лягатып на выяве)
- 1991 — Кыргыстан абвясьціў незалежнасьць ад СССР
- 1994 — завершаны вывад расейскае арміі з тэрыторыі Нямеччыны
- 1996 — спыніла вяшчаньне беларускае Радыё 101,2
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку