Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/кастрычнік
1 кастрычніка: Міжнародны дзень музыкі, Міжнародны дзень пажылых людзей
- 331 да н. э. — у бітве пад Гаўгамэлямі (на выяве) Аляксандар Македонскі здабыў перамогу над Пэрсыдзкай імпэрыяй, па якой яна спыніла сваё існаваньне
- 1817 — студэнты Віленскага ўнівэрсытэту заснавалі Таварыства філяматаў
- 1918 — у Менску аднавіла сваю дзейнасьць каталіцкая духоўная сэмінарыя
- 1921 — зь ініцыятывы таварыства «Бацькаўшчына» ўтварыўся Беларускі аддзел пры Міністэрстве асьветы Латвіі
- 1946 — завяршыўся Нюрнбэрскі працэс
- 1949 — абвяшчэньне Кітайскае Народнае Рэспублікі
- 1964 — у Японіі пачаўся рух на першай хуткаснай чыгунцы
- 1977 — бразыльскі футбаліст Пэле згуляў разьвітальны матч
Архіў · Сёньня 22 траўня 2013 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1187 — крыжацкі валадар Ерусаліма Баліян Ібэлін перадаў Саладыну ключы ад места
- 1413 — складаньне Гарадзельскае уніі
- 1511 — вялікі князь Жыгімонт Стары надаў Рэчыцы частковае Магдэбурскае права
- 1523 — выйшаў з друку зборнік Міколы Гусоўскага «Песьня пра зубра»
- 1527 — Марбурскі дыспут паміж дзеячамі Рэфармацыі Мартынам Лютэрам і Ульрыхам Цьвінглі
- 1928 — сьвяты Эскрыва дэ Балягер заснаваў Опус Дэі, міжнародную каталіцкую арганізацыю, якая навучае, што кожны можа быць сьвятым
Архіў · Сёньня 22 траўня 2013 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1501 — абраньне вялікага князя літоўскага Аляксандра (на выяве) каралём польскім
- 1918 — I Сусьветная вайна: з прычыны паразы ўласных войскаў цар Баўгарыі Фэрдынанд I адмовіўся ад стальца на карысьць свайго сына Барыса III
- 1932 — выйшаў першы нумар «New York Times», набраны шрыфтам «Times New Roman»
- 1935 — Бэніта Мусаліні выдаў загад аб уварваньні ў Этыёпію
- 1942 — II Сусьветная вайна: прайшоў першы пасьпяховы запуск нямецкае ракеты «V-2»
- 1990 — афіцыйнае злучэньне Ўсходняе і Заходняе Нямеччыны
Архіў · Сёньня 22 траўня 2013 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1498 — вялікі князь Аляксандар надаў Полацку і Дарагічыну Магдэбурскае права
- 1582 — Папа Рымскі Грыгорыюс XIII увёў грыгарыянскі каляндар (наступным днём было 15 кастрычніка)
- 1634 — кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Бешанковічам Магдэбурскае права
- 1705 — адбылася каранацыя Станіслава Ляшчынскага і ягонае жонкі Кацярыны Апалінскай
- 1883 — першае адбыцьцё Ўсходняга экспрэса
- 1910 — апошні кароль Партугаліі зьбег зь Лісабону ў Гібральтар
- 1957 — у СССР адбыўся запуск першага штучнага спадарожніка Зямлі (на выяве)
Архіў · Сёньня 22 траўня 2013 году · Абнавіць гэтую старонку
5 кастрычніка: Сусьветны дзень настаўнікаў
- 610 — адбылася каранацыя Іраклія на імпэратара Бізантыі
- 1614 — у Эўропу прыбыла першае пасольства зь Японіі на чале з «донам Фэліпэ»
- 1655 — Трынаццацігадовая вайна: войскі Маскоўскае дзяржавы разрабавалі і спалілі Пінск разам з навакольнымі слабодамі
- 1789 — абураныя высокімі цэнамі на дэфіцытны хлеб парыскія жанчыны пачалі марш на каралеўскі палац у Вэрсалі (на выяве)
- 1793 — дэкрэтам Нацыянальнага Канвэнту ўводзіўся францускі рэспубліканскі каляндар
- 1962 — выйшаў першы фільм з кінасэрыі пра Джэймза Бонда
- 2000 — жыхары Югаславіі зрынулі рэжым Слабадана Мілошавіча
Архіў · Сёньня 22 траўня 2013 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1600 — прэм’ера найстарэйшае зь вядомых у наш час опэры «Эўрыдыка» італьянскага кампазытара Джакапа Пэры
- 1609 — Вайна Рэчы Паспалітай са Швэцыяй: адбылася бітва пад Гаўяй, у якой войскі Вялікага Княства Літоўскага пад камандаю гетмана вялікага Яна Караля Хадкевіча атрымалі перамогу над швэдамі
- 1762 — кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў Мядзелу Магдэбурскае права
- 1788 — маршалкі Станіслаў Малахоўскі і Казімер Нестар Сапега распачалі працу Вялікага Сойму
- 1889 — у Парыжы адкрылася кабарэ «Мулен Руж»
- 1927 — у пракат выйшаў першы камэрцыйна пасьпяховы гукавы фільм «Сьпявак джазу» (на выяве)
- 1939 — II Сусьветная вайна: капітулявала апошняя рэгулярная частка войска міжваеннае Польскае Рэспублікі — самастойная апэратыўная група «Палесьсе»
- 1953 — з галоўнага канвэера Менскага трактарнага заводу сыйшоў першы сэрыйны трактар «Беларусь»
- 1973 — вайна Суднага дня: Эгіпет і Сырыя напалі на Ізраіль
Архіў · Сёньня 22 траўня 2013 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1571 — бітва пад Лепанта (на выяве), першая буйная перамога аб'яднаных войскаў хрысьціянскіх дзяржаваў над асманамі
- 1600 — кароль Францыі Генрык IV ажаніўся з Марыяй Мэдычы
- 1897 — у Вільні ўтварыўся габрэйскі працоўны зьвяз «Бунд»
- 1920 — падпісаньне Сувалкаўскае дамовы паміж Польскай Рэспублікай і Летувой
- 2001 — ЗША пры падтрымцы міжнароднае кааліцыі распачалі вайсковую апэрацыю ў Афганістане
- 2002 — у Вільні аднавілася дзейнасьць Беларускага музэю імя Івана Луцкевіча
Архіў · Сёньня 22 траўня 2013 году · Абнавіць гэтую старонку
- 451 — у Халкідоне распачаўся IV Сусьветны царкоўны сабор
- 1500 — вялікі князь Аляксандар надаў Браславу прывілей на Магдэбурскае права
- 1586 — у Вільні ў друкарні Мамонічаў выйшла першая друкаваная граматыка царкоўнаславянскае мовы
- 1660 — Трынаццацігадовая вайна: адбылася бітва на рацэ Бася, у якой войскі Рэчы Паспалітае спынілі наступ маскоўкіх захопнікаў і прымусілі іх адступаць да Смаленску
- 1871 — Вялікі пажар зьнішчыў Чыкага (на выяве)
- 1896 — першая публікацыя індэксу Доў-Джонса
- 1917 — у Санкт-Пецярбургу выйшаў першы нумар газэты «Беларуская крыніца».
- 1920 — бунт I літоўска-беларускае дывізіі пад камандаю Люцыяна Жалігоўскага супраць перадачы бальшавікамі Віленшчыны Летуве
- 1967 — у Балівіі схапілі Чэ Гевара
- 1970 — Аляксандар Салжаніцын абвешчаны ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры
- 1980 — апошні канцэрт Боба Марлі
Архіў · Сёньня 22 траўня 2013 году · Абнавіць гэтую старонку
9 кастрычніка: Сусьветны дзень пошты
- 1446 — у Карэі замест герогліфаў ўвялі ўласны альфабэт — хангыль (на выяве)
- 1708 (28 верасьня паводле Юліянскага календара) — Вялікая Паўночная вайна: адбылася бітва пад Лясной, у якой расейскія войскі разьбілі швэдаў
- 1789 — у Францыі забаранілі катаваньні
- 1874 — утварыўся Сусьветны паштовы зьвяз
- 1920 — I літоўска-беларуская дывізія генэрала Люцыяна Жалігоўскага заняла Вільню
- 1980 — Чэслаў Мілаш атрымаў Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры
- 2006 — Паўночная Карэя правяла выпрабаваньні ядзернае зброі
Архіў · Сёньня 22 траўня 2013 году · Абнавіць гэтую старонку
10 кастрычніка: Сусьветны дзень псыхічнага здароўя
- 732 — адбылася бітва Бітва пад Пуацье, у якой францкі гаспадар Карл Мартэл (на выяве) спыніў арабскую навалу
- 1780 — на Малыя Антыльскія астравы наляцеў ураган Сан-Калікста, найсьмяротнейшы ў гісторыі
- 1794 — Паўстаньне Т. Касьцюшкі: адбылася бітва пад Мацяёвіцамі, у якой расейскія карныя войскі разьбілі паўстанцаў і ўзялі ў палон цяжка параненага Тадэвуша Касьцюшку
- 1930 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Народны звон»
- 1938 — у лягернай лякарні памёр Адам Бабарэка, беларускі пісьменьнік
- 1967 — уступіла ў сілу міжнародная «Дамова аб космасе»
- 1975 — у Празароках паставілі помнік Ігнату Буйніцкаму, стваральніку беларускага прафэсійнага тэатру
Архіў · Сёньня 22 траўня 2013 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1899 — распачалася II Ангельска-бурская вайна
- 1918 — набыла сілу часовая канстытуцыя Беларускае Народнае Рэспублікі, якую прыняў Народны Сакратарыят Беларусі
- 1919 — урачыстае адкрыцьцё адноўленага Віленскага ўнівэрсытэту
- 1962 — у Ватыкане пачаўся адзіны ў XX ст. сусьветны сабор Каталіцкай Царквы
- 1978 — на базе філіі Літаратурнага музэю Янкі Купалы ўтварыўся Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік «Ляўкі»
- 1982 — з дна Салента паднялі караку «Мэры Роўз» (на выяве), якая затанула за 450 гадоў да гэтага
Архіў · Сёньня 22 траўня 2013 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1398 — падпісаньне Салінскае дамовы паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Тэўтонскім ордэнам
- 1492 — адкрыцьцё Хрыстафорам Калюмбам вострава Сан-Сальвадор, якое лічыцца афіцыйнай датай «адкрыцьця Амэрыкі»
- 1552 — войскі Маскоўскае дзяржавы ўзялі Казань
- 1810 — сьвяткаваньне першага Актобэрфэсту
- 1931 — урачыстае адкрыцьцё і асьвячэньне статуі Хрыста Збаўцы (на выяве) на ўзгорку Каркаваду ў Рыё-дэ-Жанэйра
- 1960 — на Генэральнай Асамблеі ААН кіраўнік СССР Мікіта Хрушчоў зьняў з нагі чаравік і пачаў стукаць ім па трыбуне
- 1991 — адбыўся ўстаноўчы зьезд Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў
Архіў · Сёньня 22 траўня 2013 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1307 — на загад караля Францыі Філіпа IV Прыгожага ў краіне прайшлі масавыя арышты тампліераў
- 1773 — францускі астраном Шарль Мэсье адкрыў «вір» (на выяве) у сузор’і Гончыя Псы
- 1881 — Грынвіч зацьвердзілі ў якасьці нулявога мэрыдыяну
- 1923 — перанос сталіцы Турэччыны з Стамбула ў Анкару
- 1948 — улады СССР ухвалілі высяленьне радзінаў нацыянальна сьвядомых грамадзянаў
- 1996 — у Кастамлотах (Падляшша) адбыліся ўрачыстасьці, прысьвечаныя ўгодкам Берасьцейскае уніі
- 1999 — утварылася Віцебская дыяцэзія
Архіў · Сёньня 22 траўня 2013 году · Абнавіць гэтую старонку
14 кастрычніка: Міжнародны дзень стандартызацыі
- 1670 — францускі камэдыёграф Мальер паставіў у Шамборы п’есу «Мяшчанін у шляхецтве»
- 1773 — утварылася Адукацыйная камісія
- 1888 — францускі вынаходнік Люі Лепрэнс (на выяве) завяршыў здымкі першага плёнкавага фільму «Сцэна ў садзе Раўндхэй»
- 1905 — заснаваньне Міжнароднае авіяцыйнае фэдэрацыі (ФАІ)
- 1926 — выйшла з друку першая кніга ангельскага пісьменьніка Алана Мілна пра Віні-Пуха
- 1939 — II Сусьветная вайна: нямецкая падводная лодка U-47 патапіла брытанскі лінкор HMS Royal Oak
- 1964 — Леанід Брэжнеў заступіў на пасаду Першага сакратара ЦК КПСС
Архіў · Сёньня 22 траўня 2013 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1432 — выйшаў Гарадзенскі прывілей, які ўраўраваў у правах каталіцкіх і праваслаўных фэўдалаў
- 1815 — Напалеона даставілі на востраў Сьвятое Алены ў Атлянтыцы
- 1888 — Джэк Распаравач накіраваў у камітэт пільнасьці абуральны «ліст зь пекла»
- 1916 — у Сьвіслачы адкрылася Беларуская настаўніцкая сэмінарыя
- 1928 — дырыжабль «Граф Цэпэлін» перасёк Атлянтычны акіян і прызямліўся ў штаце Нью-Джэрсі
- 1966 — у ЗША утварылася Партыя чорных пантэраў
- 2003 — запуск першага кітайскага пілятуемага касьмічнага карабля — «Шэньчжоў-5» (на выяве)
Архіў · Сёньня 22 траўня 2013 году · Абнавіць гэтую старонку
16 кастрычніка: Сусьветны дзень харчоў (ААН)
- 1325 — дачка вялікага князя літоўскага Гедыміна выйшла замуж за польскага каралевіча Казімера
- 1794 — Паўстаньне Тадэвуша Касьцюшкі: Тамаш Ваўжэцкі прыняў прысягу найвышэйшага начальніка выступленьня
- 1813 — больш за паўмільёны жаўнераў уступілі ў «Бітву народаў» пад Ляйпцыгам
- 1906 — капітан з Кёпэніка (на выяве) падманам рэквізаваў мескую касу
- 1934 — распачаўся «Вялікі марш» кітайскіх камуністаў
- 1947 — за выступ супраць «лысенкаўшчыны» з пасады прэзыдэнта Акадэміі навук Беларусі звольнілі Антона Жэбрака
- 2002 — у Эгіпце адкрылася Новая Александрыйская бібліятэка
Архіў · Сёньня 22 траўня 2013 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1346 — у выніку паразы ў бітве пад Нэвілз-Крос кароль Шатляндыі Давід II трапіў у палон да ангельцаў
- 1409 — у Берасьці на нарадзе кароль Ягайла і вялікі князь Вітаўт пастанавілі супольна выступіць супраць рыцараў Тэўтонскага ордэна
- 1448 — II бітва на Косавым полі, у якой туркі разьбілі вугорскія войскі
- 1863 — Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: Рамуальд Траўгут (на выяве) узначаліў выступленьне
- 1924 — у Пінску адкрыўся Музэй Беларускага Палесься
- 1990 — прэм’ера спэктаклю «Тутэйшыя» ў Купалаўскім тэатры
- 1990 — афіцыйная дата ўзьнікненьня інтэрнэт-базы IMDb
Архіў · Сёньня 22 траўня 2013 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1568 — вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Кнышыну (Падляшша) Магдэбурскае права і герб
- 1596 — у царкве Сьв. Міколы (на выяве) каталікі і праваслаўныя склалі Берасьцейскую царкоўную унію
- 1867 — Аляска перайшла ад Расейскае імпэрыі да ЗША
- 1892 — увод у камэрцыйную эксплюатацыю першае телэфоннае лініі далёкага зьвязку (Чыкага — Нью-Ёрк)
- 1905 — у Менску расейскія войскі і паліцыя расстралялі мітынг месьцічаў, вынікам чаго сталіся сотні загіблых і параненых
- 1967 — савецкая касьмічная станцыя «Вэнэра-4» дасягнула месца прызначэньня
- 1968 — на Алімпіядзе ў Мэхіка амэрыканскі лёгкаатлет Робэрт Біман зьдзейсьніў «скачок у XXI стагодзьдзе»
- 1991 — парлямэнт Беларусі прыняў закон аб грамадзянстве
Архіў · Сёньня 22 траўня 2013 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1453 — капітуляцыяй ангельцаў у Бардо завяршылася Стогадовая вайна
- 1469 — шлюб Фэрдынанда Арагонскага і Ізабэлы Кастыльскае пазначыў узьнікненьне адзінае Гішпаніі (на выяве)
- 1813 — разгром арміі Напалеона ў «Бітве народаў», што прывяло да вызваленьня Нямеччыны і Галяндыі
- 1881 — улады Расейскае імпэрыі прынялі закон, скіраваны на пазбаўленьне дробнае шляхты колішняга Вялікага Княства Літоўскага іхнага стану
- 1987 — найбольшае падзеньне індэксу Доў-Джонза за ўсю ягоную гісторыю
- 1988 — утварэньне грамадзкага таварыства памяці ахвяраў сталінізму Мартыралёг Беларусі і аргкамітэту Беларускага Народнага Фронту
- 1990 — выйшла грамата на арганізацыю ў Менску першае ў краіне адноўленае ўніяцкае парафіі
Архіў · Сёньня 22 траўня 2013 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1506 — у Вільні Жыгімонта Старога (на выяве) абралі вялікім князем
- 1655 — складаньне Кейданскае уніі паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Швэцыяй
- 1818 — Вялікабрытанія і ЗША правялі амэрыканска-канадзкую граніцу 49-й паралельлю
- 1827 — у хадзе вайны за незалежнасьць Грэцыі адбылася Наварынская бітва, у якой аб’яднаны эўрапейскі флёт разьбіў сілы Асманскае імпэрыі
- 1920 — у Рызе ўтварыўся блёк беларускіх партыяў для барацьбы супраць савецкае і польскае акупацыі за незалежную і непадзельную Беларусь
- 1955 — публікацыя кнігі Джона Толкіна «Вяртаньне караля», апошняе часткі «Валадара пярсьцёнкаў»
Архіў · Сёньня 22 траўня 2013 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1520 — Фэрнан Магелан адкрыў праліў паміж Атлянтычным і Ціхім акіянамі
- 1805 — бітва пад Трафальгарам (на выяве), у якой брытанскі флёт пад камандаю віцэ-адмірала Гарацыё Нэльсана атрымаў перамогу над аб’яднанымі сіламі Францыі і Гішпаніі
- 1858 — прэм’ера апэрэты францускага кампазытара Жака Афэнбаха «Артэй у пекле», на якой упершыню выканалі канкан
- 1917 — выйшаў першы нумар газэты «Беларуская крыніца»
- 1944 — адбылася першая атака японскіх камікадзэ; яе аб’ектам быў аўстралійскі крэйсэр каля ўзьбярэжжа Філіпінскіх астравоў
- 1945 — у Францыі жанчыны ўпершыню ўзялі ўдзел у галасаваньні
Архіў · Сёньня 22 траўня 2013 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1613 — у выніку вялікага пажару згарэла большая частка старажытнага Наваградку
- 1797 — францускі паветраплавец Андрэ-Жак Гарнэрн ажыцьцявіў першы ў гісторыі скачок з парашутам зь лятальнага апарату (на выяве)
- 1919 — выйшаў дэкрэт Юзэфа Пілсудзкага аб дазволе фармаваць беларускія вайсковыя часткі і зацьверджаньні кіраўніцтва Беларускае Вайсковае Камісіі
- 1937 — Сталінскія рэпрэсіі: савецкія карнікі расстралялі Фларыяна Ждановіча, беларускага актора і рэжысэра, а таксама Лукаша Калюгу, беларускага пісьменьніка
- 1938 — амэрыканскі вынаходнік Чэстэр Карлсан атрымаў першую ксэракопію
- 1962 — прэзыдэнт ЗША Джон Кенэдзі абвясьціў пра марскую і паветраную блякаду Кубы
Архіў · Сёньня 22 траўня 2013 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1086 — у бітве пад Залякай арабы нанесьлі паразу гішпанскім войскам і такім чынам прыпынілі Рэканкісту
- 1501 — падпісаньне акту Мельніцкае уніі, які аднак праз шырокую апазыцыю ў Вялікім Княстве Літоўскім не набыў сілы
- 1941 — Сталінскія рэпрэсіі: у савецкім канцэнтрацыйным лягеры забілі Васіля Шашалевіча, беларускага драматурга
- 1942 — II Сусьветная вайна: у Эгіпце пачалася бітва паміж ангельскімі і нямецкімі войскамі пад Эль-Аламэйнам
- 1956 — выбухнула Вугорская рэвалюцыя
- 1992 — Акіхіта першым з імпэратараў Японіі наведаў Кітай
- 2001 — амэрыканскі вынаходнік Стыў Джобс прэзэнтаваў партатыўны мэдыя-прайгравальнік iPod (на выяве)
Архіў · Сёньня 22 траўня 2013 году · Абнавіць гэтую старонку
24 кастрычніка: Дзень Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў
- 1795 — адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітае
- 1851 — брытанскі астраном Ўільям Ласэр адкрыў спадарожнікі Ўрана Ўмбрыель і Арыель
- 1929 — «Чорны чацьвер» і пачатак Вялікае дэпрэсіі ў ЗША
- 1945 — набыў сілу Статут ААН
- 1949 — закладка падмуркаў будынка штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку (на выяве)
- 1999 — у Якушоўцы адбылося ўрачыстае адкрыцьцё памятнага крыжа ўдзельнікам нацыянальна-вызвольнага паўстаньня
- 2000 — у Эгіпецкім музэі адшукалі адзіны захаваны аўтограф Клеапатры
Архіў · Сёньня 22 траўня 2013 году · Абнавіць гэтую старонку
25 кастрычніка: Дзень Канстытуцыі ў Летуве
- 1415 — у часе Стогадовае вайны адбылася бітва пад Азэнкурам, у якой ангельцы разьбілі войскі Францыі (на выяве)
- 1501 — вялікі князь Аляксандар выдаў Мельніцкі прывілей
- 1944 — ля ўзьбярэжжа вострава Лейтэ адбыўся найбуйнейшы ў гісторыі марскі бой
- 1946 — у Парыжы ўтварылася Беларуская грэка-каталіцкая місія на чале з рэктарам айцом Львом Гарошкам
- 1992 — грамадзяне Летувы на рэфэрэндуме прынялі канстытуцыю краіны
- 2010 — у Пінску на заводзе «Пінскдрэў» адбыўся выбух, у якім загінулі 14 чалавек
Архіў · Сёньня 22 траўня 2013 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1768 — Барская канфэдэрацыя: расейскія войскі акупавалі Нясьвіж
- 1909 — забойства Іта Хірабумі, першага прэм’ер-міністра Японіі
- 1947 — савецкія карныя ворганы правялі найбольш масавую дэпартацыю жыхароў Заходняе Ўкраіны (каля 78 тысячаў чалавек)
- 1962 — савецкі кіраўнік Мікіта Хрушчоў пагадзіўся на вяртаньне ў СССР караблёў, якія везьлі на Кубу ядзерную зброю
- 1981 — Вялікі бар’ерны рыф (на выяве) улучылі ў Сьпіс Сусьветнае спадчыны ЮНЭСКО
- 1987 — у Палачанах адбыўся I Вальны сойм беларускіх суполак
Архіў · Сёньня 22 траўня 2013 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1567 — кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст выдаў «Лясную ўставу», першы дакумэнт падобнага кшталту на славянскай мове
- 1658 — Трынаццацігадовая вайна: адбылася бітва пад Чавусамі паміж войскам казацкага палкоўніка Нячая, што перайшоў на бок Рэчы Паспалітае, і маскоўскімі захопнікамі
- 1938 — француская кампаніі «DuPont» абвясьціла пра стварэньне новага сынтэтычнага матэрыялу — нэйлёну (на выяве)
- 1939 — з дазволу Сталіна ў Вільню ўвайшлі летувіскія войскі
- 1947 — заснаваньне Беларускае каталіцкае місіі ў Лёндане
- 1990 — у Гайнаўцы (Падляшша) адкрыўся Беларускі этнаграфічны музэй
Архіў · Сёньня 22 траўня 2013 году · Абнавіць гэтую старонку
- 312 — імпэратар рымскі Канстантын пры Мульвійскім мосьце убачыў у небе крыж з надпісам «З тым пераможаш!»
- 1523 — выйшла з друку лацінская паэма Міколы Гусоўскага «Песьня пра зубра» (на выяве)
- 1886 — урачыстае адкрыцьцё Статуі Свабоды ў Нью-Ёрку
- 1919 — Кангрэс ЗША ўхваліў «сухі закон»
- 1923 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Змаганьне»
- 1925 — утварэньне Пінскае дыяцэзіі
- 1939 — у Беластоку распачаўся «Народны сход», які зацьвердзіў далучэньне Заходняе Беларусі да БССР
- 1999 — утварылася Археаграфічная камісія Беларусі
Архіў · Сёньня 22 траўня 2013 году · Абнавіць гэтую старонку
29 кастрычніка: Дзень Рэспублікі ў Турэччыне
- 1611 — цар маскоўскі Васіль IV Шуйскі паўстаў як палонны перад каралём і вялікім князем Жыгімонтам Вазам
- 1787 — у Празе адбылася прэм’ера опэры Вольфганга Амадэя Моцарта «Дон Жуан»
- 1863 — заснаваньне Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа
- 1937 — савецкія карныя ворганы расстралялі 160 прадстаўнікоў беларускай літаратурнай і навуковай эліты
- 1945 — у Нью-Ёрку ўпершыню зьявіліся ў продажы асадкі
- 1952 — у Пінску савецкія ўлады злачынна ўзарвалі Вялікую сынагогу, на той час найстарэйшую з захаваных на тэрыторыі колішняе Рэчы Паспалітае
- 1989 — у Курапатах прайшоў шматтысячны мітынг памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў (на выяве)
- 1996 — у Празе на Градчанах паставілі помнік Францішку Скарыне, а на будынку нацыянальнай бібліятэкі Клемэнтынум — памятную дошку ў гонар першадрукара
Архіў · Сёньня 22 траўня 2013 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1853 — бэатыфікацыя Андрэя Баболі
- 1921 — заснаваньне Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- 1961 — СССР выпрабаваў выбух тэрмаядзернае бомбы, што мела найбольшую ў гісторыі магутнасьць
- 1973 — адкрыўся Басфорскі мост паміж Эўропай і Азіяй
- 1988 — у Менску і Курапатах прайшоў мітынг-рэквіем «Дзяды», жорстка разагнаны савецкімі ўладамі
- 1990 — у Маскве паставілі Салавецкі камень у памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў
- 1994 — Папа Рымскі Ян Павал II высьвяціў у кардыналы Казімера Сьвёнтака (на выяве)
Архіў · Сёньня 22 траўня 2013 году · Абнавіць гэтую старонку
- 475 — каранацыя апошняга імпэратара Заходняе Рымскае імпэрыі
- 1432 — вялікі князь Сьвідрыгайла надаў Луцку (Валынь) Магдэбурскае права
- 1517 — Мартын Лютэр (на выяве) вывесіў свае 95 тэзаў на дзьвярах касьцёла ў Вітэнбэргу, што дало пачатак Рэфармацыі
- 1892 — брытанскі пісьменьнік Артур Конан Дойл апублікаваў кнігу «Прыгоды Шэрлака Голмза»
- 1905 — у Віцебску казацкі патруль абстраляў мітынг месьцічаў, вынікам чаго сталіся 7 загіблых і 4 параненыя
- 1937 — Сталінскія рэпрэсіі: савецкія карнікі расстралялі Антона Баліцкага, беларускага грамадзка-культурнага дзеяча
- 1961 — цела Сталіна вынесьлі з маўзалею на Краснай плошчы ў Маскве
Архіў · Сёньня 22 траўня 2013 году · Абнавіць гэтую старонку