Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/ліпень
- 1564 — у Бельску (Падляшша) адбыўся сойм Вялікага Княства Літоўскага, на якім зацьвердзілі II Літоўскі Статут
- 1569 — складаньне Люблінскае уніі (на выяве), у выніку якой утварылася Рэч Паспалітая
- 1812 — імпэратар Францыі Напалеон узнавіў Вялікае Княства Літоўскае і ўтварыў яго часовы ўрад
- 1877 — распачаўся першы Ўімблдонскі тэнісны турнір
- 1938 — Сталінскія рэпрэсіі: савецкія карнікі расстралялі Івана Цьвікевіча, беларускага навукоўца і грамадзкага дзеяча
- 1997 — улучэньне Ганконгу ў склад КНР
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1494 — каталіцкія манархі падпісалі Тардэсільяскую дамову
- 1800 — складаньне уніі Вялікабрытаніі і Ірляндыі
- 1918 — гетман Паўло Скарападзкі ўпершыню ў гісторыі ўвёў украінскае грамадзянства
- 1947 — у Розуэле (Нью-Мэксыка, ЗША) адбылася «аварыя НЛА»
- 1976 — злучэньне Паўночнага і Паўднёвага Віетнама
- 1996 — адрадзілася традыцыйная пілігрымка да цудоўнага абраза Маці Божае Будслаўскае (на выяве)
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1608 — францускі падарожнік Самюэль дэ Шамплен (на выяве) заснаваў Квэбэк
- 1655 — Трынаццацігадовая вайна: войскі Маскоўскае дзяржавы захапілі Менск
- 1708 — Вялікая Паўночная вайна: каля Галоўчына адбыўся бой паміж расейскімі і швэдзкімі войскамі, які скончыўся ўпэўненай перамогай апошніх
- 1866 — адбылася бітва пад Садовай, пераломная ў Аўстрыйска-прускай вайне
- 1944 — Другая сусьветная вайна: у Менск увайшлі савецкія войскі
- 1964 — у ЗША прынялі «Закон аб грамадзянскіх правах», які забараніў расавую сэгрэгацыю
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1054 — выбліск звышновае ў сузор’і Цяльца, рэшта якой — Крабападобная туманнасьць і пульсар NP 0531
- 1569 — вялікі князь Жыгімонт Аўгуст ратыфікаваў Люблінскую унію
- 1792 — Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай: абаронцы Вялікага Княства Літоўскага пацярпелі паразу ў бітве пад Зэльвай
- 1865 — пабачыла сьвет першае выданьне кнігі ангельскага пісьменьніка Льюіса Кэрала «Аліса ў Краіне цудаў» (на выяве)
- 1941 — Другая сусьветная вайна: нацысты ўчынілі забойства львоўскіх прафэсараў
- 1988 — у Вільні ўтварыўся беларускі клюб «Сябрына»
- 2005 — прылада місіі Deep Impact сутыкнулася з камэтай Тэмпэля 1
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1687 — першая публікацыя «Матэматычных пачаткаў натуральнае філязофіі» Ісака Ньютана
- 1811 — Вэнэсуэла першай з гішпанскіх калёніяў у Паўднёвай Амэрыцы абвясьціла сваю незалежнасьць
- 1938 — заснаваньне Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі
- 1946 — на фэсьце моды ў Парыжы ўпершыню прэзэнтавалі купальнік-бікіні
- 1954 — амэрыканскі сьпявак Элвіс Прэсьлі (на выяве) запісаў сваю першую песьню
- 2001 — у Менску распачаўся III Зьезд беларусаў сьвету
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1253 — у Наваградку прайшла каранацыя Міндоўга (на выяве)
- 1607 — перамога каралеўскага войска на чале з гетманам вялікім Янам Каралем Хадкевічам над шляхецкім войскам ракашанаў на чале зь Янушам Радзівілам
- 1710 — у Майсэне (Саксонія) ўпершыню ў Эўропе наладзілі вытворчасьць парцаляны
- 1809 — на загад Напалеона Папу Рымскага Піюса VII выкралі з Ватыкану і вывезьлі ў Грэнобль
- 1863 — Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: расейскія ўлады расстралялі Канстантына Жаброўскага, палявога камандзіра паўстанцкага аддзелу
- 1885 — францускі мікрабіёляг Люі Пастэр пасьпяховы выпрабаваў вакцыну супраць шаленства
- 1919 — першы трансатлянтычны пералёт дырыжабля
- 1941 — напярэдадні прыходу немцаў супрацоўнікі НКВД расстралялі пад Глыбокім вязьняў Беразьвецкае турмы, пераважна звычайных сялянаў
- 1947 — адбыўся I зьезд беларусаў у Остэргофэне (Нямеччына) і выбары Беларускага Нацыянальнага Камітэту
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1864 — улады Расейскае імпэрыі адкрылі ў Маладэчна настаўніцкую сэмінарыю
- 1881 — пабачыла сьвет казка італьянскага пісьменьніка Карла Калоды «Прыгоды Пінокіё. Гісторыя драўлянай лялькі» (на выяве)
- 1898 — кангрэс ЗША пастанавіў анэксаваць Гавайскія астравы
- 1950 — у Фарнбара (Вялікабрытанія) адбылося першае авіяшоў
- 1972 — у Менску паставілі помнік Янку Купалу
- 2005 — тэрарыстычныя акты ў Лёндане
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1579 — у Казані (Татарстан) адшукалі цудоўны абраз Маці Божай
- 1659 — злучанае казацка-татарскае войска пад камандаю Івана Выгоўскага атрымала перамогу над маскоўскімі захопнікамі ў бітве пад Канатопам
- 1709 — Вялікая Паўночная вайна: расейскія войскі разьбілі швэдаў у Палтаўскай бітве (на выяве)
- 1853 — амэрыканскі вайсковец Мэт'ю Пэры высадзіўся ў Такійскай затоцы, што азначала крах палітыкі сакоку
- 1901 — у Францыі абмежавалі хуткасьць руху аўтамабіляў у местах да 10 км/гадзіну
- 1993 — у Менску распачаўся I Зьезд беларускаў сьвету
- 1998 — уладальнік пошукавай сыстэмы «Google» Лары Пэйдж увёў у абарачэньне дзеяслоў «гугліць»
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1357 — імпэратар Сьвятое Рымскае імпэрыі Карл IV заклаў у Празе мост праз Вэлтаву
- 1863 — Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: расейскія карнікі павесілі Зыгмунта Серакоўскага, аднаго з кіраўнікоў выступленьня
- 1932 — паўстаньне штату Сан-Паўлу супраць уладаў Бразыліі
- 1943 — Другая сусьветная вайна: хаўрусьнікі высадзіліся ў Сыцыліі
- 1955 — публікацыя супольнага маніфэсту Бэртрана Расэла і Альбэрта Айнштайна
- 1999 — у Іране пачаліся 6 дзён студэнцкіх хваляваньняў
- 2002 — замкавы комплекс «Мір» (на выяве) атрымаў пасьведчаньне ЮНЭСКО пра ўлучэньне ў Сьпіс сусьветнае культурнае і прыроднае спадчыны
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1067 — на Дняпры каля Воршы кіеўскія князі ўзялі ў палон Усяслава Чарадзея (на выяве)
- 1547 — у Францыі прайшла апошняя афіцыйна дазволеная каралём дуэль
- 1796 — Карл Фрыдрых Гаўс занатаваў у сваім дзёньніку гістарычнае «Heureka! num = Δ + Δ + Δ»
- 1878 — у Вялікабрытаніі футбольны арбітар ўпершыню выкарыстаў сьвішчык
- 1922 — абвяшчэньне аўтаноміі Беларускае праваслаўнае царквы на чале зь мітрапалітам Мэльхісэдэкам
- 1940 — у Францыі ўтварыўся вішысцкі ўрад маршала Пэтэна
- 1962 — вывад на арбіту амэрыканскага спадарожніка Telstar
- 1972 — у Вязынцы адкрыўся Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік
- 1994 — Аляксандра Лукашэнку абралі першым прэзыдэнтам Беларусі
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
11 ліпеня: Сусьветны дзень чакаляды
- 1496 — вялікі князь Аляксандар надаў Горадні поўнае Магдэбурскае права
- 1609 — у Вільні праваслаўныя ўчынілі няўдалы замах на грэка-каталіцкага мітрапаліта Іпація Пацея
- 1660 — Трынаццацігадовая вайна: войска Міхала Казімера Паца вызваліла Вільню ад маскоўскіх захопнікаў
- 1705 — Паўночная вайна: у Полацкім Сафійскім саборы цар маскоўскі Пётар І забіў 5 манахаў-базылянаў
- 1783 — Француская акадэмія прыпыніла праектаваньне парахода як беспэрспэктыўнае
- 1893 — японскі прадпрымальнік Какічы Мікімота ўпершыню атрымаў штучныя пэрліны
- 1995 — выйшаў першы нумар газэты «Народная Воля» (на выяве)
- 1995 — у Срэбраніцы сэрбскія войскі ўчынілі масавае забойства басьнійцаў-мусульманаў
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1580 — Іван Хведаровiч (Фёдараў) апублікаваў Астроскую Біблію, першае поўнае друкаванае выданьне ўсіх кнігаў Сьвятога Пісаньня царкоўнаславянскаю моваю
- 1704 — абраньне каралём і вялікім князем Станіслава Ляшчынскага (на выяве)
- 1769 — у бітве пад Слонімам ўдзельнікі Барскае канфэдэрацыі атрымалі перамогу над расейцамі
- 1806 — утварыўся Райнскі зьвяз
- 1920 — складаньне Маскоўскае дамовы паміж РСФСР і Летувой, згодна зь якой апошняя намінальна атрымлівала Віленшчыну (у тым ліку Горадню, Шчучын, Ліду, Ашмяны, Смаргонь, Паставы і Браслаў) узамен на нэўтралітэт у савецка-польскай вайне і спыненьне дзейнасьці на сваёй тэрыторыі ворганаў БНР
- 1962 — першы канцэрт гурту «Rolling Stones» (у лёнданскім Marquee Club)
- 2006 — распачалася II Лібанская вайна
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1580 — Бітва пры Дурбэ
- 1772 — Джэймз Кук на караблі HMS Resolution распачаў першае ў гісторыі плаваньне вакол сьвету з захаду на ўсход
- 1837 — каралева Вялікабрытаніі Вікторыя перанесла рэзыдэнцыю з Сэнт-Джэймскага ў Бэкінггэмскі палац
- 1878 — завяршыўся Бэрлінскі кангрэс
- 1923 — урачыстае адкрыцьцё Знаку Галівуду (на выяве)
- 1930 — распачаўся I чэмпіянат сьвету па футболе
- 1944 — Чырвоная армія ўвайшла ў Вільню
- 1993 — у Магілёве прайшоў першы фэст хрысьціянскае музыкі «Магутны Божа»
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
14 ліпеня: Дзень узяцьця Бастыліі
- 1099 — удзельнікі I крыжовае выправы ўзялі штурмам Ерусалім
- 1580 — каля Дарагабужу (Смаленшчына) на рацэ Ведраш адбылася бітва паміж войскамі Вялікага Княства Літоўскага і Маскоўскае дзяржавы
- 1789 — францускія паўстанцы ўзялі Бастылію
- 1867 — швэдзкі навуковец Альфрэд Нобэль упершыню прадэманстраваў уласьцівасьці дынаміту
- 1902 — абвалілася Кампаніла сабору Сьвятого Марка (на выяве), сымбаль Вэнэцыі
- 1913 — у Вільні ўтварылася Беларускае выдавецкае таварыства
- 1918 — у Маскве прайшло першае публічнае паседжаньне Беларускага навуковага таварыства
- 1969 — паміж Сальвадорам і Гандурасам выбухнула Футбольная вайна
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1410 — адбылася Грунвальдзкая бітва (на выяве)
- 1646 — каранацыя Людвікі Марыі Ганзагі, жонкі караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазы, а потым Яна Казімера
- 1741 — на Алясцы высадзіліся першыя эўрапейцы
- 1799 — францускі капітан знайшоў у Эгіпце Разэцкі камень
- 1815 — Напалеон здаўся ў палон капітану брытанскага карабля «HMS Bellerophon»
- 1823 — у Рыме ўшчэнт згарэла даўняя базыліка Сьвятога Паўла
- 1916 — заснаваньне кампаніі Боінг
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 622 — пачатак мусульманскага календара
- 1054 — у Канстантынопалі няўдачаю завяршыліся перамовы паміж Бізантыяй і Рымам пра сфэры ўплыву ў Паўднёвай Італіі і шэраг тэалягічных пытаньняў: папскі легат пакінуў у Сафійскім саборы булу з анафэмаю патрыярха Міхала Керуларыюса, у адказ той пракляў пасла і ўсіх чальцоў ягонае дэлегацыі; Хрысьціянская царква падзялілася на каталіцтва і праваслаўе
- 1228 — кананізацыя Францішка з Асізі
- 1569 — жыхары Менску атрымалі дазвол збудаваць гасьціны двор
- 1945 — першае пасьпяховае выпрабаваньне атамнае бомбы (на выяве) на палігоне ў штаце Нью-Мэксыка (ЗША)
- 1950 — Мараканаса, найвялікшае расчараваньне ў гісторыі бразыльскага футболу
- 1969 — старт карабля Апалён-11, на якім людзі ўпершыню накіраваліся да паверхні Месяца
- 1990 — Вярхоўны Савет УССР прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Ўкраіны
- 2005 — у Менску распачаўся IV Зьезд беларусаў сьвету
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
17 ліпеня: Дзень незалежнасьці Славаччыны
- 1429 — каранацыя на францускі сталец Карла VII з удзелам Жанны д’Арк (на выяве)
- 1509 — вялікі князь Жыгімонт Стары надаў Уладзімеру-Валынскаму Магдэбурскае права і герб
- 1868 — перанос сталіцы Японіі з Кіёта ў Токіё
- 1918 — у Маскве распачаўся Ўсерасейскі зьезд бежанцаў зь Беларусі
- 1918 — абвяшчэньне незалежнасьці Сыбіру
- 1919 — урад ЛітБелССР спыніў сваю дзейнасьць
- 1975 — першая стыкоўка двух пілятаваных касьмічных караблёў розных краінаў: «Апалён» (ЗША) і «Саюз-19» (СССР)
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 64 — Вялікі пажар Рыму (на выяве) за часамі імпэратара Нэрона
- 1517 — афіцыйнае адкрыцьцё Віленскага езуіцкага калегіюму
- 1792 — вайна Расеі з Рэччы Паспалітаю: адбылася Бітва пад Дубенкай
- 1870 — I Ватыканскі сабор прыняў дагмат пра непамыльнасьць Папы Рымскага
- 1878 — швэдзкі географ Адольф Нардэншэльд першым прайшоў Паўночным марскім шляхам з Атлянтычнага ў Ціхі акіян
- 1898 — навукоўцы П’ер ды Марыя Кюры прадставілі даклад пры тое, што апрача ўрану, існуюць і іншыя радыяактыўныя элемэнты
- 1900 — нямецкі пісьменьнік Томас Ман скончыў чатырохгадовую працу над раманам «Будэнброкі»
- 1925 — першая публікацыя «Mein Kampf» Адольфа Гітлера
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1450 — першы пісьмовы ўспамін пра Ўзду
- 1794 — Паўстаньне Тадэвуша Касьцюшкі: расейцы распачалі штурм Вільні
- 1900 — увод у эксплюатацыю Парыскага мэтро (на выяве)
- 1930 — савецкія ўлады арыштавалі Максіма Гарэцкага і Фларыяна Ждановіча паводле надуманага абвінавачваньня ў прыналежнасьці да «Саюзу вызваленьня Беларусі»
- 1943 — у савецкім канцэнтрацыйным лягеры загінуў Сяргей Дарожны, беларускі пісьменьнік і перакладнік
- 1953 — урачыстае адкрыцьцё ГЭС Сяброўства народаў у Браслаўскім раёне
- 1990 — Аляксій II склаў паўнамоцтвы мітрапаліта Санкт-Пецярбурскага ў зьвязку з абраньнем патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі
- 1994 — Леанід Кучма заступіў на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
20 ліпеня: Міжнародны дзень шахматаў
- 1492 — абраньне Аляксандра (на выяве) вялікім князем
- 1567 — Інфлянцкая вайна: у бітве пад Чашнікамі войска Вялікага Княства Літоўскага пад камандаю Рамана Сангушкі атрымала перамогу над маскоўскімі захопнікамі
- 1627 — у Наваградку зацьвердзілі статут Ордэна базылянаў Сьв. Язафата
- 1852 — Лепель атрымаў мескі герб з выяваю Пагоні
- 1924 — у Парыжы ўтварылася Міжнародная шахматная фэдэрацыя
- 1944 — няўдалы замах на Адольфа Гітлера
- 1969 — амэрыканскі касьмічны апарат Апалён-11 зьдзейсьніў пасадку на Месяц
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 356 да н. э. — Герастрат падпаліў бажніцу Артэміды Этэскае, адзін зь сямі цудаў сьвету
- 1773 — Папа Рымскі Клімэнт XIV забараніў ордэн езуітаў
- 1798 — Напалеон разьбіў туркаў у бітве пад пірамідамі
- 1917 — у Менску распачаўся II зьезд беларускіх нацыянал-дэмакратычных арганізацыяў, утварылася Цэнтральная беларуская рада
- 1917 — I Сусьветная вайна: у ходзе артылерыйскае атакі на нямецкія пазыцыі войскі Расейскае імпэрыі ўшчэнт расстралялі ў Крэве муры замка і касьцёла (на выяве)
- 1969 — амэрыканскія астранаўты Ніл Армстранг і Эдвін Олдрын зрабілі першыя крокі на Месяцы
- 1970 — у Эгіпце завяршылася будова Асуанскіх дамбаў
- 1983 — на антарктычнай станцыі «Ўсход» зафіксавалі найніжэйшую на Зямлі тэмпэратуру (−89,2 °C)
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1099 — абраньне Готфрыда Бульёнскага першым кіраўніком дзяржавы крыжакоў
- 1246 — францішканін Джавані Карпіні першым з эўрапейцаў наведаў сталіцу манголаў Каракум
- 1654 — Трынаццацігадовая вайна: маскоўскія захопнікі выразалі практычна ўсё насельніцтва Амсьціслава (на выяве)
- 1831 — Вызвольнае паўстаньне: аддзел палкоўніка Юзэфа Кашыца ўвайшоў у Наваградак і вызваліў палітычных вязьняў
- 1930 — улады СССР прымусілі сялянаў працаваць у калгасах за працадні замест грошай
- 1937 — у Менску адкрыўся Беларускі інстытут фізічнае культуры
- 1944 — утварыўся Міжнародны валютны фонд
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1148 — крыжакі распачалі аблогу Дамаску
- 1792 — вайна Расеі з Рэччу Паспалітай: у бітве пад Берасьцем войска Вялікага Княства Літоўскага пацярпела паразу ад расейцаў
- 1881 — у Льежы (Бэльгія) утварылася найстарэйшая спартовая фэдэрацыя сьвету
- 1901 — нямецкі лекар Робэрт Кох абвясьціў, што пераносьнікамі бубоннае чумы зьяўляюцца пацукі
- 1974 — у Грэцыі зрынулі дыктатуру «чорных палкоўнікаў»
- 1995 — адкрыцьцё камэты Гейла — Бопа, аднае з найярчэйшых камэтаў сучаснасьці
- 1996 — у Горадні аднавіла сваю дзейнасьць колішняя езуіцкая аптэка (на выяве)
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
24 ліпеня: Дзень Сімона Балівара ў Эквадоры і Вэнэсуэле
- 1792 — вайна Расеі з Рэччу Паспалітай: у бітве пад Крэменем войска Вялікага Княства Літоўскага атрымала перамогу над расейцамі
- 1911 — амэрыканскі археоляг Гайрэм Бінгхэм адшукаў у Пэру «згубленае места» Мачу-Пікчу (на выяве)
- 1925 — у Альбэртыне аднавіла сваю дзейнасьць Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
- 1935 — у Тбілісі ўвялі ў эксплюатацыю дзіцячую чыгунку, найстарэйшую з існых
- 1943 — II Сусьветная вайна: авіяцыя антыгітлераўскае кааліцыі распачала бамбаваньне Гамбургу
- 1969 — амэрыканскі касьмічны апарат Апалён-11 пасьпяхова прывадніўся ў Ціхім акіяне
- 1998 — у Вільні распачаўся II зьезд беларусаў Балтыі
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
25 ліпеня: Дзень пажарнае службы Беларусі
- 325 — прыняцьце Нікейскага Сымбалю веры
- 1261 — імпэратар нікейскі Міхал III адваяваў у крыжакоў Канстантынопаль і аднавіў Бізантыйскую імпэрыю
- 1434 — каранацыя на польскі сталец Уладзіслава, сына Ягайлы і Соф’і Гальшанскай
- 1570 — у Маскоўскай дзяржаве на загад Івана Жахлівага забілі некалькі сотняў палонных з Полацку
- 1909 — францускі лётнік Люі Блерыё за 37 хвілінаў пераляцеў празь Ля-Манш
- 1993 — у Лідзе паставілі помнік Францішку Скарыне (на выяве)
- 2000 — катастрофа самалёта «Канкорд» пад Парыжам
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 811 — баўгарскі хан Крум нанёс зьнішчальную паразу бізантыйцам
- 1139 — абвяшчэньне першага караля Партугаліі
- 1511 — вялікі князь Жыгімонт Стары надаў Наваградку Магдэбурскае права
- 1847 — Лібэрыя першаю з афрыканскіх калёніяў абвясьціла незалежнасьць
- 1951 — археолягі знайшлі ў Ноўгарадзе (Расея) першую берасьцяную грамату
- 1989 — у Менску прайшоў масавы мітынг з патрабаваньнем стварэньня сьледчае камісіі ў справе ўтойваньня інфармацыі пра Чарнобыльскую аварыю
- 1993 — пастановаю Нацыянальнага банку Беларусі ў краіне спынялася абарачэньне савецкіх грошай і уводзілася нацыянальная валюта (на выяве)
- 1997 — у Менску распачаўся II Зьезд беларусаў сьвету
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
27 ліпеня: Дзень абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі
- 1549 — хрысьціянскі місіянэр Францішак Ксавэры дасягнуў берагоў Японіі
- 1794 — Тэрмідарыянскі пераварот у Парыжы
- 1841 — у дуэлі забіты выбітны расейскі паэт, драматург і празаік Міхаіл Лермантаў
- 1866 — завяршылася будова трансатлянтычнага тэлеграфу
- 1976 — савецкі гросмайстар Віктар Карчной папрасіў палітычнага прытулку ў Нідэрляндах
- 1990 — парлямэнт Беларусі прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце краіны
- 1993 — у Гданьску (Польшча) адкрыўся Генэральны кансулят Беларусі
- 2002 — трагедыя на авіяшоў у Львове, найбуйнейшая ў гісторыі
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1586 — сэр Томас Гэрыят прывёз у Вялікабрытанію і Ірляндыю першыя клубні бульбы (на выяве)
- 1655 — Трынаццацігадовая вайна: у бітве пад Ашмянамі войска Рэчы Паспалітае пацярпела паразу ад маскоўскіх захопнікаў
- 1794 — пакараньне сьмерцю францускіх якабінцаў Максыміліяна Рабэсп’ера і Люі Сэн-Жуста
- 1863 — расейскія ўлады расстралялі Тамаша Грыневіча, удзельніка нацыянальна-вызвольнага паўстаньня
- 1914 — пачатак I Сусьветнае вайны
- 1980 — у Маскве пахавалі Ўладзімера Высоцкага
- 1995 — перайменаваньне найбуйнейшага места Індыі з Бамбэя на Мумбаі
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1528 — вялікі князь Жыгімонт Стары надаў Астрогу Магдэбурскае права
- 1553 — адбыўся шлюб паміж вялікім князем Жыгімонтам Аўгустам і Кацярынаю Габсбург (на выяве)
- 1794 — Паўстаньне Т. Касьцюшкі: у бітве пад Салатамі паўстанцы пад камандаю Рамуальда Траўгута атрымалі перамогу над расейцамі
- 1907 — сэр Робэрт Бадэн-Паўэл заснаваў у Вялікабрытаніі арганізацыю бойскаўтаў
- 1920 — у Коўне выйшла газэта «Пагоня»
- 1954 — публікацыя першае часткі трылёгіі Джона Толкіна «Валадар пярсьцёнкаў»
- 1958 — прэзыдэнт ЗША Дўайт Эйзэнгаўэр падпісаў указ аб стварэньні NASA
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 762 — халіф Аль-Мансур заснаваў Багдад, новую сталіцу Арабскага халіфату
- 1419 — гусіты забілі радцаў Прагі, што выклікала гусіцкія войны
- 1553 — каранацыя Кацярыны Габсбург
- 1840 — расейскі цар Мікалай II выдаў указ, згодна зь якім замест назваў Літва і Беларусь мусіла ўжывацца «Паўночна-заходні край»
- 1858 — брытанскі падарожнік Джон Сьпік адкрыў возера (на выяве), названае ім у гонар каралевы Вікторыі
- 1941 — у вёсцы Малая Кавалеўшчына (Мёршчына) гітлераўцы расстралялі Флярыяна Манцэвіча, беларускага грамадзкага дзеяча
- 2008 — у Зімбабвэ абвясьцілі дэнамінацыю мясцовае валюты ў 10 мільярдаў разоў
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 904 — арабы захапілі Салюньню, другое велічынёю места Бізантыі
- 1649 — Казацкая вайна: у бітве пад Лоевам войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з гетманам польным Янушам Радзівілам атрымала перамогу над казакамі
- 1815 — у Ангельшчыне адбылася першая катастрофа на чыгунцы
- 1944 — НКВД распачаў маштабную апэрацыю дзеля зьнішчэньня ў Беларусі збройнага антысавецкага падпольля
- 1949 — прайшоў першы зьезд Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня (БАЗА)
- 1976 — NASA апублікаваў фота «марсіянскага сфінкса» (на выяве)
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку