Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/студзень

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Навагодняя яліна
Навагодняя яліна

1 студзеня: Новы год, Сусьветны дзень міру

  • 1788 — выхад першага нумару ангельскае газэты The Times
  • 1831 — улады Расейскае імпэрыі спынілі дзеяньне Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1588 году ў Віцебскай і Магілёўскай губэрнях
  • 1880 — распачалася будова Панамскага каналу
  • 1919 — абвяшчэньне Беларускае ССР са сталіцай у Смаленску; у Вільні заснавалі беларускую гімназію
  • 1929 — у Менску адкрылася Беларуская акадэмія навук
  • 1933 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Родны край»
  • 1956 — пачалося вяшчаньне Беларускага тэлебачаньня
  • 1990 — утварэньне Слонімскага беларускага драматычнага тэатру
  • 1993Чэхаславаччына падзялілася на дзьве дзяржавы — Чэхію і Славаччыну
  • 1995 — заснаваньне Сусьветнае гандлёвае арганізацыі
  • 1999 — увод у абарачэньне агульнаэўрапейскае валюты эўра
  • 2007Баўгарыя і Румынія далучыліся да Эўрапейскага Зьвязу
  • 2014Латвія ўвяла ў абарачэньне эўра і стала васямнаццатай краінай эўразоны
  • 2015 — увод эўра ў грашовую эмісію Летувы, што зрабіла краіну дзевятнаццатым сябрам эўразоны.
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Тэрыторыя Рэчы Паспалітая па другім падзеле
    Тэрыторыя Рэчы Паспалітая па другім падзеле

    2 студзеня:

  • 1793другі падзел Рэчы Паспалітай (на выяве)
  • 1839Люі Дагер зрабіў першы здымак Месяца
  • 1864 — у Вільні пакараныя сьмерцю кіраўнікі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў Ігнат Здановіч і Мечыслаў Дарманоўскі
  • 1905Расейска-японская вайна: японскія войскі здабылі фартэцыю Порт-Артур
  • 1946 — у Маскве закатаваны беларускі грэка-каталіцкі сьвятар і грамадзка-культурны дзеяч Фабіян Абрантовіч
  • 1959СССР запусьціў першую аўтаматычную міжплянэтную станцыю «Месяц-1»
  • 1981 — заснаваньне беларускага выдавецтва для дзяцей «Юнацтва»
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Сучасныя саломінкі для кактэйляў
    Сучасныя саломінкі для кактэйляў

    3 студзеня:

  • 1431 — герцаг бургундзкі прадаў захопленую ў палон праз здраду Жанну д’Арк біскупу Кашону, які дзейнічаў ад імя ангельскага караля
  • 1868 — абвяшчэньне «Маніфэсту аб рэстаўрацыі імпэратарскае ўлады» ў Японіі, пачатак Рэстаўрацыі Мэйдзі
  • 1888 — у Вашынгтоне (ЗША) запатэнтавалі саломінку для кактэйляў (на выяве)
  • 1918 — Рада Ўсебеларускага зьезду абрала Выканаўчы камітэт
  • 1925Бэніта Мусаліні распусьціў парлямэнт Італіі і абвясьціў сябе дыктатарам
  • 1938 — расстраляны беларускі гісторык Мікалай Багародзкі
  • 1946 — у Менску ў выніку пажару на навагоднім балі ў клюбе імя Дзяржынскага загінула каля 170 чалавек
  • 1962Папа рымскі адлучыў ад Каталіцкай царквы Фідэля Кастра
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Герб Слоніму зь велікакняскага прывілею 1792 году
    Герб Слоніму зь велікакняскага прывілею 1792 году

    4 студзеня:

  • 1493 — па адкрыцьці Амэрыкі Хрыстафор Калюмб накіраваўся назад у Гішпанію
  • 1591 — кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Слоніму мескі герб (на выяве)
  • 1912Месяц апынуўся на найкарацейшай адлегласьці ад Зямлі ў XX стагодзьдзі (348 249 км)
  • 1925 — у Менску распачаўся I Усебеларускі зьезд настаўнікаў
  • 1948М’янма атрымала незалежнасьць ад Вялікабрытаніі
  • 1996 — утварэньне музэя-майстэрні народнага мастака Беларусі Заіра Азгура
  • 2004 — марсаход «Spirit» зрабіў пасадку на Марсе
  • 2010 — адкрыцьцё найвышэйшага хмарачоса ў сьвеце — Бурдж Дубай
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Мост Залатыя Вароты
    Мост Залатыя Вароты

    5 студзеня: Дзень працаўнікоў сацыяльнай абароны ў Беларусі

  • 1769Джэймз Ўат запатэнтаваў сваю парасілавую ўстаноўку
  • 1919Чырвоная армія заняла Вільню
  • 1933 — у Сан-Францыска (ЗША) распачалася будова аднаго з найбольш вядомых у сьвеце мастоў Залатыя Вароты (на выяве)
  • 1968 — да ўлады ў Чэхаславаччыне прыйшоў Аляксандар Дубчак, што паклала пачатак Праскай вясьне
  • 1984 — у Менску заснавалі музэй «Дом Ваньковічаў»
  • 1993Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Чэхіяй
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Вітаўт Вялікі з каралеўскай каронай, мініятура 1555 году
    Вітаўт Вялікі з каралеўскай каронай, мініятура 1555 году

    6 студзеня:

  • 1429 — у Луцкім замку пачаўся зьезд эўрапейскіх манархаў, на якім меркавалася правесьці каранацыю Вітаўта (на выяве)
  • 1449 — каранацыя апошняга бізантыйскага імпэратара Канстантына XI
  • 1579 — падпісаньне Араскае уніі, якая распачала працэс аб’яднаньня Нідэрляндаў
  • 1582 — складаньне Ям-Запольскага міру, якім скончылася Інфлянцкая вайна
  • 1601Вайна Рэчы Паспалітай са Швэцыяй: швэдзкія войскі занялі Дорпат у Інфлянтах
  • 1896 — прэм’ера фільму «Прыбыцьцё цягніка на станцыю Ля-Сіёта» братоў Люм’ер
  • 1950Вялікабрытанія першай сярод заходнеэўрапейскіх краінаў вызнала камуністычны ўрад КНР
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Раство Хрыстова, Латыгаўскі майстар, 1746
    Раство Хрыстова, Латыгаўскі майстар, 1746

    7 студзеня: Божае Нараджэньне паводле юліянскага календара

  • 1601Вайна Рэчы Паспалітай са Швэцыяй: літоўска-польскія войскі атрымалі перамогу над швэдамі ў бітве пад Вэндэнам
  • 1610Галілео Галілей адкрыў 4 найбуйнейшыя спадарожнікі Юпітэра
  • 1839 — Народзіны фатаграфіі: Франсуа Араго на паседжаньні Францускае акадэміі навук падрабязна распавёў пра першы ў гісторыі чалавецтва аптычна-хімічны спосаб атрыманьня выявы і назваў імя ягонага вынаходніка — мастака Люі Дагера
  • 1927 — першае трансатлянтычнае тэлефанаваньне зь Нью-Ёрка ў Лёндан
  • 1929 — у Менску распачалася праца ІІ Усебеларускае краязнаўчае канфэрэнцыі
  • 1950 — у Сыднэі (Аўстралія) утварыўся першы Беларускі клюб
  • 1976 — у Ельску адкрыўся краязнаўчы музэй
  • 1979віетнамскія войскі скінулі рэжым Пол Пота ў Камбоджы
  • 1991 — урад Беларусі абвясьціў выходнымі днямі 25 сьнежня і 7 студзеня — сьвята Божага Нараджэньня
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Джэймз Кук
    Джэймз Кук

    8 студзеня:

  • 1297Манака атрымала незалежнасьць
  • 1660Паўночная вайна: войскі Рэчы Паспалітай на чале з М. К. Пацам занялі Мітаву ў Курляндыі
  • 1778Джэймз Кук (на выяве) адкрыў Гавайскія астравы
  • 1838Альфрэд Вэйл прадэманстраваў тэлеграфную сыстэму, якая выкарыстоўвала коды з кропак і працяжнікаў (папярэдніца азбукі Морзэ)
  • 1919 — абвяшчэньне Менску сталіцаю БССР
  • 1935 — у Менску пачалася Ўсебеларуская канфэрэнцыя гісторыкаў
  • 1954 — скасаваньне Бабруйскае, Баранавіцкае, Палескае, Пінскае і Полацкае абласьцей БССР
  • 1961 — 75% грамадзянаў Францыі на рэфэрэндуме выказаліся за прызнаньне незалежнасьці Альжыра
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Архікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Менску)
    Архікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Менску)

    9 студзеня: Дзень Рэспублікі ў Сэрбіі

  • 1570 — на загад Івана Жахлівага маскоўскія войскі пачалі зьнішчаць насельніцтва Ноўгараду
  • 1599 — у Шатляндыі ўтварылася найдаўнейшая з афіцыйна зарэгістраваных масонскіх ложаў
  • 1921 — бальшавікі расстралялі беларускага вайскоўца Паўла Чайку, які браў удзел у Слуцкім збройным чыне
  • 1951 — афіцыйнае адкрыцьцё будынка штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку
  • 1992 — абвяшчэньне незалежнасьці Сэрбскае Рэспублікі
  • 1993 — улады Менску вярнулі каталікам будынак архікатэдральнага касьцёлу Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі (на выяве)
  • 1996 — распачаў працу Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Лягатып Вікіпэдыі
    Лягатып Вікіпэдыі

    10 студзеня:

  • 49 да н. э. — насуперак закону Гай Юліюс Цэзар перасек з войскам Рубікон і распачаў выправу на Рым
  • 1569 — у Любліне пачаўся сойм, прысьвечаны складаньню уніі паміж Польскае Каралеўства й Вялікім Княствам Літоўскім
  • 1601Брытанская Ост-Індзкая кампанія атрымала права манапольнага гандлю ў Паўднёвай і Паўднёва-Ўсходняй Азіі
  • 1609Саколка атрымала Магдэбурскае права
  • 1654Маскоўская дзяржава разьвязала вайну супраць Рэчы Паспалітае
  • 1863 — у Лёндане пачалася эксплюатацыя першае сыстэмы мэтрапалітэну ў сьвеце
  • 1920 — уступіў у сілу Статут Лігі нацыяў, ратыфікаваны 42-ма краінамі
  • 1946 — у Лёндане прайшло першае паседжаньне Генэральнае Асамблеі ААН
  • 1972 — у Вязынцы ўтварыўся Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік
  • 1980 — заснаваньне Літаратурнага музэю народнага паэта Беларусі Петруся Броўкі ў Менску
  • 2001 — першы выхад у сьвет Wikipedia як часткі «Нупэдыі»; праз 5 дзён Wikipedia зрабілася самастойным сайтам (на выяве)
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Вулькан Этна
    Вулькан Этна

    11 студзеня: Міжнароднае пазытыўнае сьвята «Дзякуй»

  • 1569 — у Ангельшчыне прайшла першая засьведчаная ў гісторыі лятарэя
  • 1693 — вывяржэньне вулькана Этна (на выяве) на Сыцыліі
  • 1787Ўільям Гершэль адкрыў спадарожнікі ЎранаТытанію і Абэрон
  • 1863 — у Вільні на Лукіскай плошчы ўлады Расейскай імпэрыі расстралялі Тытуса Далеўскага, памочніка Кастуся Каліноўскага
  • 1919 — бальшавікі ўвялі харчразьвёрстку
  • 1922 — у Канадзе ўпершыню ў сьвеце для лекаваньня дыябэту застасавалі інсулін
  • 1924 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Беларуская доля»
  • 1963 — у Лос-Анджэлесе (ЗША) адкрылася першая дыскатэка
  • 1995 — міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Сянько падпісаў дакумэнт праграмы НАТО «Партнэрства дзеля міру»
  • 1996 — адкрыцьцё памятнай шыльды Вацлаву Ластоўскаму ў Вільні
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Пячатка з выявай гербу Менску (1591 год)
    Пячатка з выявай гербу Менску (1591 год)

    12 студзеня:

  • 1581 — кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў Пінску Магдэбурскае права і герб
  • 1591 — кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Менску мескі герб (на выяве)
  • 1673 — у Амстэрдаме ўпершыню застасавалі пажарныя шлянгі для гашэньня агню
  • 1895 — у Менску пачала працаваць першая электрастанцыя
  • 1940СССР распачаў Зімовую вайну супраць Фінляндыі
  • 1989 — адбыўся перапіс насельніцтва СССР, паводле якога ў БССР жыло 10 200 200 чалавек
  • 2007 — увод у эксплюатацыю Салігорскае ГЭС
  • 2010 — на Гаіці адбыўся землятрус, у выніку якога загінула больш за 100 тысячаў чалавек
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Акардэон
    Акардэон

    13 студзеня: Дзень абаронцаў свабоды ў Летуве

  • 1407 — першы пісьмовы ўспамін пра Докшыцы ў грамаце вялікага князя Вітаўта
  • 1510 — маскоўскі цар Васіль III зьліквідаваў Пскоўскую рэспубліку
  • 1594 — у Нідэрляндах былі вытарканы першыя туліпаны
  • 1660Трынаццацігадовая вайна: войска Маскоўскае дзяржавы захапіла Берасьце
  • 1706Вялікая Паўночная вайна: распачалася 2-месяцовая аблога Горадні швэдзкімі войскамі
  • 1854 — у Філадэлфіі (ЗША) запантэнтавалі акардэон (на выяве)
  • 1928 — у трох будынках мястэчка Шэнэктэйды (Нью-Ёрк) кампаніі RCA і General Electric усталявалі першыя экспэрымэнтальныя тэлевізары для дэманстрацыі магчымасьцяў прыйманьня тэлесыгналу ў хатніх умовах
  • 1991 — у Вільні адбыліся крывавыя сутыкненьні паміж савецкімі войскамі і мясцовымі жыхарамі, справакаваныя Крамлём, які намагаўся пазьбегнуць выхаду Летувіскае ССР з Савецкага Саюзу
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Нясьвіскі гістарычна-краязнаўчы музэй
    Нясьвіскі гістарычна-краязнаўчы музэй

    14 студзеня: Стары Новы год

  • 1582 — падпісаньне Ям-Запольскае мірнае дамовы, якой завяршылася Інфлянцкая вайна
  • 1873 — распачаўся рух цягнікоў на лініі МенскВялейка
  • 1962 — увод у эксплюатацыю нафтаправоду «Дружба»
  • 1927 — паліцыя Польскае Рэспублікі арыштавала сяброў беларускае Грамады, у тым ліку Браніслава Тарашкевіча
  • 1989 — у Вільні на II Вальным сойме беларускіх суполак заснавалі Канфэдэрацыю беларускіх моладзевых суполак (66 арганізацыяў)
  • 1993Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні са Славаччынай
  • 1995 — у Нясьвіжы адкрыўся гістарычна-краязнаўчы музэй (на выяве)
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Эмблема Вікіпэдыі
    Эмблема Вікіпэдыі

    15 студзеня: Дзень Вікіпэдыі

  • 1734 — у Вавэлі адбыліся апошнія пахаваньні каралёў і вялікіх князёў — Яна Сабескага, ягонай жонкі Марыі Казімеры і Аўгуста Моцнага
  • 1791 — прэм’ера драмы «Вяртаньне пасла Юльяна Ўрсына Нямцэвіча»
  • 1797 — у Лёндане паступілі ў продаж новыя галаўныя ўборы — цыліндры
  • 1892 — у Масачусэтсе (ЗША) Джэймс Нэйсьміт упершыню апублікаваў правілы баскетболу ў школьнай газэце
  • 1919Марк Шагал заснаваў Віцебскую народную мастацкую вучэльню
  • 1926 — у Вільні выйшаў першы нумар беларускага ілюстраванага сатырычнага часопісу «Маланка»
  • 1976 — увод у эксплюатацыю Вялейска-Менскае воднае сыстэмы
  • 1992Эўрапейская супольнасьць вызнала незалежнасьць Харватыі і Славеніі
  • 1994 — у Менск з афіцыйным візытам прыехаў прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан; гэта быў першы прыезд кіраўніка ЗША ў незалежную Беларусь
  • 2001 — запрацаваў сайт «Вікіпэдыі» (на выяве)
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Мэмарыяльная шыльда на будынку, у якім жыў Ян Палах
    Мэмарыяльная шыльда на будынку, у якім жыў Ян Палах

    16 студзеня:

  • 1593кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза склікаў паспалітае рушаньне з мэтаю здушэньня казацкага паўстаньня
  • 1916 — фэльдмаршал Гіндэнбург выдаў загад пра наданьне беларускай мове раўназначных правоў зь іншымі краёвымі мовамі на тэрыторыях, акупаваных войскамі Нямецкае імпэрыі
  • 1919 — ад Беларускае ССР на карысьць Савецкае Расеі адрэзалі Віцебскую, Магілёўскую і Смаленскую губэрні
  • 1920 — у ЗША пачаў дзейнічаць «Сухі закон»
  • 1966 — у Таронта ўтварыўся Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады
  • 1969 — чэскі студэнт Ян Палах спаліў сябе на Вацлаўскай плошчы ў Празе, пратэстуючы супраць савецкага ўварваньня ў Чэхаславаччыну (на выяве)
  • 2000 — у Горадні адбылася агульнабеларуская сустрэча вэтэранаў нацыянальна-вызвольнага руху, вязьняў сталінскіх канцлягераў
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Ян Казімер Ваза
    Ян Казімер Ваза

    17 студзеня:

  • 1209 — адкрыцьцё Кембрыдзкага ўнівэрсытэту
  • 1462 — партугальскі падарожнік Дыёгу Афонсу адкрыў выспу Каба-Вэрдэ
  • 1562 — уступіў ў сілу Сэн-Жэрмэнскі эдыкт, які афіцыйна вызнаў правы гугенотаў на тэрыторыі Францыі
  • 1626Вайна Рэчы Паспалітае са Швэцыяй: швэдзкія войскі атрымалі першую перамогу ў бітве пад Вальгофам
  • 1649 — каранацыя Яна Казімера (на выяве) у Кракаве
  • 1734 — каранацыя Аўгуста Саса і Марыі Юзэфы
  • 1773 — брытанскі карабель «Resolution» пад камандай Джэймса Кука ўпершыню перацінуў Паўднёвы палярны круг
  • 1926 — у Менску прайшоў I зьезд дасьледнікаў беларускае археалёгіі і археаграфіі
  • 1971 — адкрыцьцё Дзяржаўнага тэатра музычнае камэдыі Беларусі ў Менску
  • 1971 — у Безьдзежы адкрыўся музэй народнае творчасьці «Безьдзескі фартушок»
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Benz Velo — адзін зь першых аўтамабіляў
    Benz Velo — адзін зь першых аўтамабіляў

    18 студзеня:

  • 1401 — у Вільні Вітаўт разам зь біскупамі, князямі і баярамі Вялікага Княства Літоўскага выдаў першыя акты Віленска-Радамскай уніі
  • 1493Бранск-Падляскі атрымаў Магдэбурскае права
  • 1654Пераяслаўская рада ўхваліла далучэньне Ўкраіны да Расеі
  • 1886 — выпуск першага аўтамабіля (на выяве)
  • 1919І Сусьветная вайна: распачалася Парыская мірная канфэрэнцыя, што ўхваліла ўтварэньне Лігі Нацыяў
  • 1921 — заснаваньне Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі
  • 1940 — у Беластоцкай, Баранавіцкай, Берасьцейскай, Вялейскай і Пінскай вобласьцях улады БССР утварылі 101 раён замест ранейшых паветаў
  • 1947 — у Лёндане распачаўся I зьезд Згуртаваньня беларусаў Вялікае Брытаніі
  • 1989 — выйшла пастанова Савету Міністраў БССР пра ўзьвядзеньне помніка ахвярам масавых рэпрэсіяў 19371941 гадоў у лясным масіве Курапаты
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Нэонавая рэкляма
    Нэонавая рэкляма

    19 студзеня: Дзень працаўніка службы ратаваньня ў Беларусі

  • 1546вялікі князь Жыгімонт Аўгуст зладзіў у Белавескай пушчы паляваньне, у якім таксама ўдзельнічала Барбара Радзівілянка
  • 1652 — украінскія казакі накіраваліся з Чыгірына ў Маскву для складаньня хаўруса з Маскоўскай дзяржавай
  • 1789Чатырохгадовы сойм зьліквідаваў Пастаянную Раду
  • 1911 — заснаваньне Менскае мескае бібліятэкі
  • 1915 — у Парыжы запатэнтавалі нэонавую рэклямную шыльду (на выяве)
  • 1938 — кампанія «General Motors» (ЗША) першай у сьвеце распачала сэрыйную вытворчасьць дызэльных рухавікоў
  • 1963 — першы выступ гурта «The Beatles» на тэлебачаньні
  • 1970 — адбыўся пуск першага тралейбуса ў Магілёве
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Герб Дзісны
    Герб Дзісны

    20 студзеня:

  • 1265 — граф Ланкастэр склікаў першы ангельскі парлямэнт
  • 1320 — каранацыя Ўладзіслава І Лакетка, які аб’яднаў польскую дзяржаву для барацьбы з Тэўтонскім ордэнам
  • 1532вялікі князь Жыгімонт Стары надаў Слоніму Магдэбурскае права
  • 1569вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Дзісьне Магдэбурскае права і новы герб (на выяве)
  • 1661кароль і вялікі князь Ян Казімер заснаваў Львоўскі ўнівэрсытэт
  • 1831Міхал Гедэон Радзівіл ачоліў вызвольнае паўстаньне
  • 1892 — адбыўся першы баскетбольны матч (Масачусэтс, ЗША)
  • 1922 — у Сярэдняй Літве ўлады Польскае Рэспублікі арыштавалі 33 беларускіх і летувіскіх дзеячоў
  • 1958 — у Лёндане зьявіліся першыя паліцэйскія з радарамі для вызначэньня парушальнікаў хуткаснага рэжыму на дарогах
  • 1960 — скасаваньне Маладэчанскае вобласьці, у выніку чаго ўсталяваўся цяперашні абласны падзел Беларусі
  • 1990 — увод савецкіх войскаў у сталіцу Азэрбайджану Баку (Чорны студзень)
  • 1991 — у Рызе ў часе здушэньня маніфэстацыяў у абарону незалежнасьці Латвіі савецкія войскі забілі 5 мірных грамадзянаў
  • 1992Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Кітаем
  • 1993 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Македоніяй
  • 1994 — у Вільні паставілі памятную дошку Рыгору Шырму
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Сьмерць Людовіка XVI, гравюра 1793 году
    Сьмерць Людовіка XVI, гравюра 1793 году

    21 студзеня: Міжнародны дзень абдымкаў, Дзень інжэнэрных войскаў у Беларусі

  • 1793Вялікая француская рэвалюцыя: паводле пастановы суду на гільятыне казьнілі караля Людовіка XVI, зьвінавачанага ў змове супраць свабоды нацыі і агульнае бясьпекі дзяржавы (на выяве)
  • 1796Эдвард Джэнэр вынайшаў мэтад вакцынаваньня ад воспы
  • 1846 — выйшаў у сьвет першы твор Ф. Дастаеўскага раман «Бедныя людзі»
  • 1939 — заснаваньне Дзяржаўнага мастацкага музэя Беларусі
  • 1954 — у ЗША спусьцілі на ваду першую падводную лодку з атамным рэактарам
  • 1965 — у Менску адкрыўся першы ў БССР Палац шлюбаў
  • 1976 — авіякампаніі «Эйр Франс» ды «Брытыш Эйруэйз» распачалі выкарыстаньне самалётаў «Канкорд»
  • 1993Беларусь устанавіла дыпляматычныя дачыненьні з Кыргыстанам, Туркмэністанам і Ўзбэкістанам
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Сымбаль паўстаньня 1863—1864 гадоў
    Сымбаль паўстаньня 1863—1864 гадоў

    22 студзеня: Дзень аднаўленьня незалежнасьці і Дзень Саборнасьці ва Ўкраіне

  • 1506 — заснаваньне Швайцарскае гвардыі ў Ватыкане
  • 1796Бабруйск, Давыд-Гарадок, Докшыцы і Паставы атрымалі мескія гербы
  • 1863 — распачалося нацыянальна-вызвольнае паўстаньне на частцы земляў былой Рэчы Паспалітай супраць расейскага панаваньня (на выяве)
  • 1905 — «Крывавая нядзеля», у Санкт-Пецярбургу царскія войскі расстралялі мірнае шэсьце працоўных
  • 1918 — абвяшчэньне самастойнасьці УНР
  • 1919Дырэкторыя УНР абвясьціла Акт злучэньня УНР ды ЗУНР
  • 1980 — савецкія ўлады арыштавалі А. Сахарава і саслалі яго ў Горкі (рас. Горький)
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Першая старонка канвэнцыі пра 2-гі падзел Рэчы Паспалітай
    Першая старонка канвэнцыі пра 2-гі падзел Рэчы Паспалітай

    23 студзеня:

  • 1579 — складаньне Ўтрэхцкае дамовы, якая паклала пачатак утварэньню Нідэрляндзкай рэспублікі
  • 1719 — імпэратар Карл VI Габсбург вызнаў сувэрэнітэт княства Ліхтэнштайн
  • 1793 — улады Расеі і Прусіі правялі другі падзел Рэчы Паспалітай (на выяве)
  • 1938 — у Саратаве бальшавікі расстралялі беларускага грамадзка-палітычнага дзеяча і навукоўца Вацлава Ластоўскага
  • 1943 — у шырокі пракат выйшаў фільм «Касабланка»
  • 1950Ерусалім абвясьцілі сталіцай Ізраілю
  • 2005Віктар Юшчанка прыняў прысягу прэзідэнта Ўкраіны
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Macintosh 128K
    Macintosh 128K

    24 студзеня:

  • 1507 — у Кракаве каранавалі вялікага князя Жыгімонта Старога
  • 1521Фэрнан Магелан адкрыў у Ціхім акіяне востраў Сьвятога Паўла
  • 1848 — у Каліфорніі (ЗША) распачалася залатая ліхаманка
  • 1895 — увод у эксплюатацыю электрастанцыі ў Менску
  • 1924 — бальшавікі перайменавалі Пецярбург у Ленінград
  • 1935 — у Нью-Джэрзі (ЗША) упершыню выпусьцілі піва ў алюмінавай бляшанцы
  • 1984 — выйшаў у сьвет першы пэрсанальны кампутар Apple Macintosh (на выяве)
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Сьцяг вызвольнага паўстаньня 1830—1831 гадоў
    Сьцяг вызвольнага паўстаньня 1830—1831 гадоў

    25 студзеня:

  • 1755расейская імпэрытрыца Лізавета Пятроўна падпісала загад «Аб заснаваньні Маскоўскага ўнівэрсытэту»; з тае прычыны, што гэта адбылося ў дзень Сьвятой Тацяны, расейскія студэнты сьвяткуюць «Тацянін дзень» як Дзень студэнта
  • 1831 — сойм Каралеўства Польскага абвясьціў пра скіданьне расейскага цара Мікалая I пад лёзунгам, адрасаваным расейскаму народу: «За нашу і вашу свабоду!» (на выяве)
  • 1858 — на вясельлі дачкі каралевы Вікторыі ангельскае прынцэсы Вікторыі і кронпрынца Прусіі Фрыдрыха быў выкананы марш Мэндэльсона, што надала яму сусьветную папулярнасьць
  • 1919 — на Парыскай мірнай канфэрэнцыі агучылі прынцыпы стварэньня Лігі Нацыяў
  • 1972 — у Менску нарадзіўся мільённы жыхар
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Падляскія пакутнікі
    Падляскія пакутнікі

    26 студзеня:

  • 1500 — у Бразылію прыбылі першыя эўрапейцы, адкрыўшы ўтоку Амазонкі
  • 1564Інфлянцкая вайна: войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з гетманамі Мікалаем Радзівілам «Рудым» і Рыгорам Хадкевічам разьбіла на рацэ Уле ў два з паловай разы большае войска Маскоўскае дзяржавы
  • 1697Ісак Ньютан разьвязаў задачу пра брахістахрону і адначасна вынайшаў варыяцыйнае зьлічэньне
  • 1736абдыкацыя караля і вялікага князя Станіслава Ляшчынскага
  • 1802 — утварылася бібліятэка Кангрэсу ЗША
  • 1874 — у Пратуліне на Падляшшы расейскія карнікі забілі сялянаў-уніятаў — 13 падляскіх пакутнікаў (на выяве)
  • 1913 — выйшаў першы нумар каталіцкае газэты «Biełarus»
  • 1927 — у Менску адкрыўся Беларускі НДІ сельскае і лясное гаспадаркі
  • 1990 — абвяшчэньне беларускае мовы адзінай дзяржаўнай у Беларусі
  • 1994Станіслава Шушкевіча адклікалі з пасады старшыні парлямэнту Беларусі
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Лямпа напальваньня
    Лямпа напальваньня

    27 студзеня: Міжнародны дзень памяці ахвяраў галакосту

  • 1527 — перамога войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з Канстантынам Астроскім над войскам крымскіх татараў на рацэ Альшаніца (пад Кіевам)
  • 1577 — вялікі князь Стэфан Баторы надаў Уле мескі герб
  • 1880 — Томас Эдысан запатэнтаваў электрычную лямпу напальваньня (на выяве)
  • 1913 — першая пастаноўка камэдыі Янкі Купалы «Паўлінка»
  • 1927 — у Вільні выйшла газэта «Наш голас»
  • 1945 — вызваленьне палонных зь лягеру Аўшвіц-Біркенаў
  • 1973 — падпісаньне парыскіх пагадненьняў пра спыненьне вайны і аднаўленьне міру ў Віетнаме
  • 1976 — у Менску ўтварылася Беларускае таварыства па культурных сувязях з суайчыньнікамі за мяжой «Радзіма» (старшыня Рыгор Шырма)
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Трэці Статут Вялікага Княства Літоўскага
    Трэці Статут Вялікага Княства Літоўскага

    28 студзеня: Міжнародны дзень мабілізацыі супраць ядзернай вайны

  • 1577Мазыр атрымаў Магдэбурскае права і герб, Магілёў — поўнае Магдэбурскае права і свой першы герб
  • 1588 — зацьверджаньне Трэцяга Статуту Вялікага Княства Літоўскага (на выяве)
  • 1708Паўночная вайна: швэдзкія войскі занялі Горадню
  • 1798 — заснаваньне Менскай архідыяцэзіі і рымска-каталіцкае духоўнае сэмінарыі
  • 1918Латвія і Эстонія абвясьцілі незалежнасьць ад Расеі
  • 1948 — у Буэнас-Айрэсе ўтварылася Згуртаваньне беларусаў у Аргентыне
  • 1986 — катастрофа касьмічнага карабля «Чэленджэр»
  • 1992Вярхоўная Рада Ўкраіны зацьвердзіла нацыянальны сіня-жоўты сьцяг у якасьці дзяржаўнага
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Аўтамабіль К. Бэнца
    Аўтамабіль К. Бэнца

    29 студзеня:

  • 1616 — галяндзкія падарожнікі адкрылі крайні паўднёвы пункт Паўднёвае Амэрыкімыс Горн
  • 1635кардынал Рышэльё заснаваў Францускую акадэмію
  • 1864 — па задушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня расейскія ўлады арыштавалі Кастуся Каліноўскага
  • 1886Карл Бэнц запатэнтаваў аўтамабіль з рухавіком унутранага згараньня
  • 1896 — амэрыканскі фізык Э. Грубэ першым у сьвеце выкарыстаў радыяактыўнае выпраменьваньне для лячэньня раку
  • 1927 — у Ангельшчыне ўпершыню зьявіўся гатэль з ваннымі пакоямі
  • 1975 — у Менску адкрыўся кінатэатар «Кастрычнік»
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Казьнь Карла I Ст’юарта, 1649
    Казьнь Карла I Ст’юарта, 1649

    30 студзеня:

  • 1667 — падпісаньне Андрусаўскага замірэньня з Маскоўскай дзяржавай, якім завяршылася найбольш стратная ў гісторыі Беларусі вайна
  • 1649 — у Ангельшчыне казьнілі «тырана, здрадніка і ворага народу» — караля Карла I Ст’юарта
  • 1868 — выйшла ў сьвет кніга Чарльза Дарвіна пра штучны адбор
  • 1915 — атакуючы францускі порт Гаўр, немцы ўпершыню выкарысталі падводныя лодкі
  • 1922 — у Менску быў створаны Інстытут беларускай культуры, рэарганізаваны пазьней у Акадэмію Навук
  • 1925 — заснаваньне Бярэзінскага дзяржаўнага запаведніку
  • 1933Адольф Гітлер прызначаны райхсканцлерам Нямеччыны
  • 1992Беларусь прынялі ў АБСЭ
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Эксплорэр-1
    Эксплорэр-1

    31 студзеня: Дзень беларускае навукі

  • 1633 — распачалося паседжаньне сойму, які папярэднічаў каранацыі Ўладзіслава Вазы
  • 1676 — перад каранацыяй Яна Сабескага на Вавэлі пахавалі двух ягоных папярэднікаў — Яна Казімера і Міхала Карыбута Вішнявецкага
  • 1865Дзьмітры Мендзялееў абараніў дысэртацыю «Аб спалучэньні сьпірту з вадой»
  • 1913 — у Горадні выйшаў альманах беларускае вучнёўскае моладзі «Колас беларускае нівы»
  • 1915Першая Сусьветная вайна: адбылася першая газабалёнавая атака на ўсходнім фронце
  • 1957 — заснаваньне Беларускага дзяржаўнага гістарычна-краязнаўчага музэю (з 1992 году — Нацыянальны музэй гісторыі і культуры Беларусі)
  • 1958ЗША запусьціла свой першы спадарожнік «Эксплорэр-1» (на выяве)
  • 1990 — у Маскве адкрылася першая ў СССР рэстарацыя «McDonald's» — найбольшая ў сьвеце
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя