Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/10 жніўня
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
- 1519 — Фэрнан Магелан адправіўся з Сэвільлі ў кругасьветнае падарожжа
- 1675 — закладзены першы камень Каралеўскай грынвіцкай абсэрваторыі (на выяве) ў Лёндане
- 1776 — Вайна за незалежнасьць ЗША: Дэклярацыя незалежнасьці ЗША перасланая ў Лёндан, друкуецца ў брытанскіх, а пазьней і ў кантынэнтальных газэтах
- 1809 — абвешчаная незалежнасьць Эквадору
- 1919 — у Менску створаны Часовы беларускі нацыянальны камітэт
- 2003 — Юры Маленчанка стаў першым касманаўтам, які ажаніўся ў космасе