Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/12 кастрычніка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Статуя Хрыста Збаўцы
Статуя Хрыста Збаўцы

12 кастрычніка:

  • 1398 — падпісаньне Салінскае дамовы паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Тэўтонскім ордэнам
  • 1492 — адкрыцьцё Хрыстафорам Калюмбам вострава Сан-Сальвадор, якое лічыцца афіцыйнай датай «адкрыцьця Амэрыкі»
  • 1552 — войскі Маскоўскае дзяржавы ўзялі Казань
  • 1810 — сьвяткаваньне першага Актобэрфэсту
  • 1931 — урачыстае адкрыцьцё і асьвячэньне статуі Хрыста Збаўцы (на выяве) на ўзгорку Каркаваду ў Рыё-дэ-Жанэйра
  • 1960 — на Генэральнай Асамблеі ААН кіраўнік СССР Мікіта Хрушчоў зьняў з нагі чаравік і пачаў стукаць ім па трыбуне
  • 1991 — адбыўся ўстаноўчы зьезд Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў