Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/13 сакавіка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Плянэта Ўран
Плянэта Ўран

13 сакавіка:

  • 1781 — ангельскі астраном Ўільям Гэршэль адкрыў плянэту Ўран (на выяве)
  • 1919 — утварэньне арміі ЛітБелССР з войскаў Заходняе арміі для супрацьстаяньня польскім легіёнам
  • 1921Манголія абвясьціла незалежнасьць ад Кітаю
  • 1938расейскую мову ўвялі як абавязковы прадмет ва ўсіх школах СССР
  • 1943Галакост: нацысты распачалі ліквідацыю Кракаўскага гета
  • 1992Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні зь Нямеччынай