Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/14 лютага

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Даўняя паштока на Дзень Сьвятога Валянтына
Даўняя паштока на Дзень Сьвятога Валянтына

14 лютага: Дзень сьвятога Валянціна (на выяве)

  • 1779 — на Гавайскіх астравах абарыгены забілі (і — паводле легенды — зьелі) брытанскага капітана Джэймза Кука
  • 1792кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Жыжмарам Магдэбурскае права і герб
  • 1924 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Голас Беларуса»
  • 1929 — Рэзаніна ў Дзень Сьвятога Валянтына ў Чыкага (ЗША)
  • 1948 — утварылася Згуртаваньне беларусаў у Аўстрыі
  • 1949 — першае паседжаньне Кнэсэту, парлямэнту Дзяржавы Ізраіль
  • 1956 — у Маскве распачаўся XX зьезд КПСС, дзе прагучаў даклад Мікіты Хрушчова з асуджэньнем культу асобы Сталіна
  • 1989 — ісламскія фундамэнталісты прысудзілі да сьмерці брытанскага пісьменьніка Салмана Рушдзі за раман «Сатанінскія вершы»