Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/20 сьнежня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяпан Некрашэвіч
Сьцяпан Некрашэвіч

20 сьнежня: Міжнародны дзень салідарнасьці людзей, Дзень супрацоўнікаў ворганаў дзяржаўнай і нацыянальнай бясьпекі ў Беларусі

  • 1569 — вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Суражу мескі герб
  • 1879Томас Эдысан правёў дэманстрацыю працы лямпы напальваньня
  • 1924 — у Латвіі ўтварылася культурна-асьветнае таварыства «Беларуская хата»
  • 1937 — у Менску бальшавікі расстралялі гісторыка Васіля Дружчыца, мовазнаўца і грамадзкага дзеяча Сьцяпана Некрашэвіча (на выяве), літаратуразнаўца і пэдагога Міхаіла Піятуховіча
  • 1938 — у СССР увялі працоўныя кніжкі
  • 1999Партугалія перадала Макао Кітаю
  • 2000 — парлямэнт Вялікабрытаніі ўхваліў клянаваньне, але вылучна ў мэдычных мэтах