Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/21 лістапада
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
- 1368 — Тросьненская бітва паміж войскам ВКЛ на чале зь вялікім князем Альгердам і старажавым атрадам Маскоўскага княства
- 1905 — апублікаваны артыкул Альбэрта Айнштайна (на выяве) «Як інэртнасьць цела залежыць ад унутранай энэргіі?», які абгрунтаваў эквівалентнасьць масы і энэргіі
- 1910 — у Менску адбылося ўрачыстае асьвячэньне касьцёла сьвятых Сымона і Алены
- 1920 — разгортваецца Слуцкі збройны чын. Рада Случчыны заклікае сялянства «на барацьбу за незалежную Беларусь у яе этнаграфічных межах»
- 1926 — створаны другі Беларускі дзяржаўны тэатар (БДТ–2) (цяпер Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Якуба Коласа)
- 1969 — усталяванае першае пастаяннае злучэньне ў межах сеткі ARPANET паміж UCLA і SRI
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку