Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/23 сьнежня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Мяжа жыдоўскай аселасьці» пазначаецца чырвонай лініяй
«Мяжа жыдоўскай аселасьці» пазначаецца чырвонай лініяй

23 сьнежня: Сусьветны Дзень сноўбордынгу

  • 1595 — складаньне Берасьцейскай уніі
  • 1791расейская імпэратрыца Кацярына II усталявала на новадалучаных тэрыторыях Рэчы Паспалітай «мяжу жыдоўскай аселасьці» (на выяве)
  • 1884 — у варшаўскім выданьні «Słowo» зьявіўся першы ўрывак з аповесьці Генрыка Сянкевіча «Патоп»
  • 1926 — беларускі драматург Францішак Аляхновіч атрымлівае статус грамадзяніна БССР
  • 1947 — першая дэманстрацыя транзыстара на Bell Labs
  • 1954Джозэф Мюрэй правёў першую ўдалую трансплянтацыю ныркі
  • 1963 — Папа рымскі Павал VI падвысіў статус Украінскай грэка-каталіцкай царквы з узроўню мітраполіі да вярхоўнага арцыбіскупства
  • 1990 — 88,5% удзельнікаў рэфэрэндуму выказаліся за незалежнасьць Славеніі ад Югаславіі