Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/24 сьнежня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Капліца на месцы першай батлейкі ў Грэчча (Італія)
Капліца на месцы першай батлейкі ў Грэчча (Італія)

24 сьнежня: вігілія Божага Нараджэньня ў каталікоў

  • 1223 — у Грэчча (Італія) Сьвяты Францішак з Асізі зладзіў першую ў сьвеце калядную батлейку (на выяве)
  • 1659Трынаццацігадовая вайна: маскоўскія войскі па пераходзе Буга захапілі Заблудаў і забілі месьцічаў, што схаваліся ў касьцёле
  • 1812Вайна 1812 году: войскі Напалеона пакінулі тэрыторыю сучаснай Беларусі
  • 1920 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Наша думка»
  • 1942 — ва ўрочышчы Трасьцянец пад Менскам нацысты забілі беларускага каталіцкага сьвятара і грамадзкага дзеяча Вінцэнта Гандлеўскага
  • 1951Лібія абвясьціла незалежнасьць ад Італіі
  • 1976 — у Гарадку адкрыўся краязнаўчы музэй
  • 1979СССР увёў войскі ў Афганістан