Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/25 кастрычніка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
бітва пад Азэнкурам
бітва пад Азэнкурам

25 кастрычніка: Дзень Канстытуцыі ў Летуве

  • 1415 — у часе Стогадовае вайны адбылася бітва пад Азэнкурам, у якой ангельцы разьбілі войскі Францыі (на выяве)
  • 1501вялікі князь Аляксандар выдаў Мельніцкі прывілей
  • 1944 — ля ўзьбярэжжа вострава Лейтэ адбыўся найбуйнейшы ў гісторыі марскі бой
  • 1946 — у Парыжы ўтварылася Беларуская грэка-каталіцкая місія на чале з рэктарам айцом Львом Гарошкам
  • 1992 — грамадзяне Летувы на рэфэрэндуме прынялі канстытуцыю краіны
  • 2010 — у Пінску на заводзе «Пінскдрэў» адбыўся выбух, у якім загінулі 14 чалавек