Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/26 жніўня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тадэвуш Касьцюшка
Тадэвуш Касьцюшка

26 жніўня:

  • 1581 — пачатак аблогі Пскова войскамі Рэчы Паспалітай у ходзе Інфлянцкай вайны
  • 1671 — гетман Ян Сабескі перамог казацка-татарскае войска ў бітве ля Брацлаву
  • 1792 — за ўдзел у бітве пад Дубенкай Тадэвуш Касьцюшка (на выяве) атрымаў ганаровае грамадзянства Францыі
  • 1813 — параза напалеонаўскіх войскаў у бітве над Кацбахам
  • 1914нямецкае войска перамагло расейскае ў бітве ля Танэнбэргу
  • 1945Украінская ССР ратыфікавала Статут Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў
  • 1972 — у Мюнхэне распачаліся XX летнія Алімпійскія гульні
  • 1991 — пяты дзень па сканчэньні жнівеньскага путчу ГКЧП. Пачалася пазачарговая сэсыя парляманту СССР. Прыпыненая дзейнасьць КПСС на ўсёй тэрыторыі краіны