Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/27 жніўня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Напалеон I Банапарт
Напалеон I Банапарт

27 жніўня:

  • 1382узяцьце Масквы ханам Залатой Арды Тахтамышам
  • 1652Капыль, Клецак і Слуцак атрымалі гербы
  • 1672капітуляцыя Камянца-Падольскага ў часе вайны Рэчы Паспалітай з туркамі
  • 1813Напалеон (на выяве) разграміў аб’яднаныя расейска-аўстрыска-прускія войскі ў бітве ля Дрэздэну
  • 1820 — расейскі імпэратар Аляксандар I падпісаў указ пра забарону дзейнасьці езуітаў у Расейскай імпэрыі
  • 1929 — у СССР скасаваны сямідзённы працоўны тыдзень, замест яго ўведзеная г.зв. «пяцідзёнка» — праз кожныя 4 працоўныя дні — адзін выходны (праіснавала да 1931)
  • 1977 — запушчаны ў эксплюатацыю першы блёк Чарнобыльскай АЭС
  • 1991эўрапейская супольнасьць прызнала незалежнасьць прыбалтыйскіх краінаў: Летувы, Латвіі і Эстоніі. Яшчэ адна былая рэспубліка СССРМалдова — абвясьціла сваю незалежнасьць