Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/28 красавіка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Канстантын Астроскі
Канстантын Астроскі

28 красавіка:

  • 1512 — у бітве пад Вішняўцом супольнае войска Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага пад камандай гетмана Канстантына Астроскага (на выяве) перамагло татарскае войска крымскага хана Мэнглі-Гірэя
  • 1794 — жыхары Горадні далучыліся да паўстаньня Т. Касьцюшкі
  • 1814Напалеона выслалі на востраў Эльба
  • 1863Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: пад вёскаю Пятровічы (цяпер у межах Менску) адбылася няўдалая бітва мясцовых паўстанцаў з рэгулярнымі часткамі расейскага войска
  • 1914 — у ЗША запатэнтавалі паветраны кандыцыянэр
  • 1918Народны сакратарыят Беларускае Народнае Рэспублікі зацьвердзіў беларускую мову ў якасьці дзяржаўнае і абавязковае ў Беларусі і прыняў пастанову пра адкрыцьцё ў Менску ўнівэрсытэту
  • 1919 — у Вільні пачала выдавацца газэта «Беларуская думка»
  • 1939Гітлер абвясьціў пра разрыў акту ненападу зь міжваеннай Польскай Рэспублікаю
  • 1956 — улады СССР зьнялі з дэпартаваных народаў статус спэцпасяленцаў
  • 2001Дэніс Тыта зрабіўся першым у гісторыі касьмічным турыстам