Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/29 кастрычніка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мітынг у Курапатах
Мітынг у Курапатах

29 кастрычніка: Дзень Рэспублікі ў Турэччыне

  • 1611 — цар маскоўскі Васіль IV Шуйскі паўстаў як палонны перад каралём і вялікім князем Жыгімонтам Вазам
  • 1787 — у Празе адбылася прэм’ера опэры Вольфганга Амадэя Моцарта «Дон Жуан»
  • 1863 — заснаваньне Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа
  • 1937 — савецкія карныя ворганы расстралялі 160 прадстаўнікоў беларускай літаратурнай і навуковай эліты
  • 1945 — у Нью-Ёрку ўпершыню зьявіліся ў продажы асадкі
  • 1952 — у Пінску савецкія ўлады злачынна ўзарвалі Вялікую сынагогу, на той час найстарэйшую з захаваных на тэрыторыі колішняе Рэчы Паспалітае
  • 1989 — у Курапатах прайшоў шматтысячны мітынг памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў (на выяве)
  • 1996 — у Празе на Градчанах паставілі помнік Францішку Скарыне, а на будынку нацыянальнай бібліятэкі Клемэнтынум — памятную дошку ў гонар першадрукара