Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/29 красавіка
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
29 красавіка: Міжнародны дзень танцу
- 1429 — Стогадовая вайна: у бітве за Арлеан францускія войскі пад камандаю Жанны д’Арк атрымалі перамогу над ангельцамі
- 1624 — кароль Францыі Людовік XIII прызначыў кардынала Рышэльё (на выяве) першым міністрам дзяржавы
- 1770 — брытанскі капітан Джэймз Кук упершыню высадзіўся ў Аўстраліі
- 1831 — Вызвольнае паўстаньне: у бітве пад Кейданамі паўстанцы перамаглі расейскае войска
- 1882 — у Бэрліне ўвялі ў эксплюатацыю першую ў сьвеце экспэрымэнтальную лінію тралейбуса
- 1897 — ангельскі фізык Джозэф Томсан паведаміў пра адкрыцьцё электрона
- 1918 — Усеўкраінскі зьезд хлебаробаў абвясьціў Паўла Скарападзкага гетманам Украіны
- 1975 — завяршыўся вывад войскаў ЗША зь Віетнаму
- 1987 — распачалося беларуска-латыскае ральлі пратэсту супраць будовы Дзьвінская ГЭС
Архіў · Сёньня 20 траўня 2013 году · Абнавіць гэтую старонку