Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/9 верасьня
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
9 верасьня: Міжнародны дзень прыгажосьці
- 1493 — вырашальная параза харватаў ад туркаў-асманаў у бітве на рацэ Крбава
- 1776 — Аб'яднаныя Калёніі Амэрыкі атрымалі новую назву — Злучаныя Штаты Амэрыкі
- 1886 — прыняцьце Бэрнскае канвэнцыі (на выяве), першага міжнароднага пагадненьня ў сфэры аўтарскага права
- 1913 — расейскі вайсковы лётнік Пётар Несьцераў упершыню выканаў фігуру найвышэйшага пілятажу «мёртвая пятля»
- 1918 — у Менску адкрыліся Беларускія настаўніцкія курсы
- 1944 — падпісаньне пагадненьня паміж урадам БССР і Польскім камітэтам нацыянальнага вызваленьня пра абмен насельніцтвам у зьвязку зь перадачаю Польшчы Беласточчыны
- 1951 — пад Маладэчнам дэсантаваўся Янка Філістовіч, удзельнік беларускага антысавецкага падпольля
- 2001 — у Беларусі прайшлі прэзыдэнцкія выбары
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку