Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/9 лютага

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Галівудзкая алея славы
Галівудзкая алея славы

9 лютага:

  • 1667 — падпісаньне Андрусаўскага замірэньня з Маскоўскай дзяржавай, у выніку якога Вялікае Княства Літоўскае страціла Смаленшчыну
  • 1852 — нягледзячы на забарону расейскіх уладаў, у Менску на сцэне мескага тэатру адбылася прэм’ера першай беларускамоўнай опэры «Ідылія» на музыку Станіслава Манюшкі паводле п’есы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча
  • 1895 — першая гульня ў валейбол (Масачусэтс, ЗША)
  • 1913 — у Вільні ўпершыню паставілі пьесу Янкі Купалы «Паўлінка»
  • 1956 — аднаўленьне славутых Венскіх опэрных баляў
  • 1960 — у гонар амэрыканскае акторкі Джаан Вудвард зьявілася першая зорка на Галівудзкай алеі славы (на выяве)
  • 1990 — у Вільні адкрылася беларуская нядзельная школа