Вікіпэдыя:Кандыдаты ў выбраныя артыкулы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Дапамога · Суполка · Ацэньваньне · Узнагароды · Праекты · Парталы · Запыты

На гэтай старонцы абмяркоўваюцца кандыдатуры ў выбраныя артыкулы.

Калі ласка, дадавайце новыя кандыдатуры ўнізе старонкі ў новай сэкцыі, назва якой — спасылка на артыкул. Галасы і заўвагі зьмяшчайце ў адпаведнай сэкцыі. Калі ласка, заўсёды выкарыстоўвайце подпіс (~~~~).

Кандыдатуры і абмеркаваньні ня будуць пакідацца на гэтай старонцы навечна. Яны будуць перанесеныя ў архіў.

Зьмест

[рэдагаваць] Правілы

  • Галасаваньне працягваецца 1 месяц.
  • Ананімныя галасы ня ўлічваюцца.
  • Намінацыя не зьяўляецца голасам. Падтрымка павінна быць выказана яўна.
  • Калі артыкул на наступны месяц не абраны, тэрмін бягучага выбранага артыкула працягваецца яшчэ на месяц.

Кандыдатура стане выбраным артыкулам, калі яна задавальняе наступным патрабаваньням:

  • Не парушае аўтарскія правы.
  • Усе выкарыстоўваемыя ў артыкуле выявы задавальняюць патрабаваньням.
  • Ня менш за 5 галасоў у падтрымку.
  • Падтрымліваецца большасьцю (⅔) галасаваўшых.

Выбар наступнага артыкула адбудзецца 25 чэрвеня.

[рэдагаваць] Губны гармонік

Бягучы лік: 5 Падтрымліваю - 0 Супраць


  • Прапаную і падтрымліваю —Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Аляксей К. (гутаркіунёсак) .
  • Прапаную і падтрымліваю дадаць гэты артыкул у выбраныя артыкулы. У хуткім часе паспрабую зрабіць яго яшчэ цікавей. (Yury Bardashau)
  • Трошкі заўваг:
    1. У артыкуле выкарыстоўваюцца выявы без пазначэньня аўтара і крыніцы. Думаю, што лепей будзе дадаць запыт у буйныя Вікіпэдыі, каб хтосьці зрабіў вольныя выявы.
    2. У commons:Category:Harmonicas ёсьць аўдыё- і відэа- файлы. На мой погляд, у артыкуле пра музычны інструмэнт гэта будзе вельмі цікава.
    3. У en:Harmonica ёсьць разьдзел пра канструкцыю. Напэўна гэта не перашкодзіць і ў Губны гармонік
  • EugeneZelenko 14:22, 17 траўня 2008 (UTC)
  • Прапаную яшчэ дапрацаваць, высунуць на рэцэнзію і потым ужо сюды (падмурак для гэтага добры). У дапаўненьне да заўваг сп. Яўгена:
    1. У пераліку разнавіднасьцей літаральна па сказу-два на кожны від, а выявы вялікія — выглядае ня вельмі прыгожа.
    2. Шмат спасылак на артыкулы-разнавіднасьці, якіх не існуе — можа гэта не прычына апэляваць да гэтага артыкула, але на мой погляд усё ж такі нейкі мінус.
  • --yurtsevich 22:30, 19 траўня 2008 (UTC)
    1. Выявы на мой погляд вольныя, бо калі пашукаць па сайтах вытворцаў, то там ёсьць апісаньне і малюнак губнога гармоніка.
      Па змоўчваньні выявы ахоўваюцца аўтарскімі правамі і іх можна выкарыстоўваць толькі ў якасьці цытат (артыкул 19 Закону РБ аб аўтарскім праве і сумежных правах). --EugeneZelenko 13:58, 21 траўня 2008 (UTC)
    2. У хуткім часе, калі будзе шмат вольнага часу дадам аўдыё і відэа файлы з commons:Category:Harmonicas.
    3. Нажаль ангельскай мовай валодаю не так добра, таму не магу зрабіць разьдзел па канструкцыі. Але спадзяюся ёсьць людзі якія добра ведаюць анг. мову і могуць перакласьці гэты разьдзел, тады будзе вельмі добра.
    4. Наконт выяў пагляджу што можна зрабіць і дапрацую.
    5. Наконт разнавіднасьцей думаю і так дастаткова, бо ёсьць апісаньне кожнага гармоніка. Пагляджу што можна будзе зрабіць. (Yury Bardashau)
  • Падтрымліваю --Cesco 13:52, 13 жніўня 2008 (UTC)
  • Падтрымліваю Jim 13:17, 10 студзеня 2009 (UTC)
  • Падтрымліваю --Казімер Ляхновіч 18:27, 11 студзеня 2009 (UTC)
    • Нэўтральна Над артыкулам варта яшчэ папрацаваць. --Казімер Ляхновіч 09:19, 22 чэрвеня 2009 (UTC)
  • Падтрымліваю--Лапця Валяр'янчык 18:26, 30 красавіка 2009 (UTC)
  • Супраць. Артыкул ня мае спасылак на крыніцы, выявы ня маюць свабодных ліцэнзіяў, а таксама патрабуецца ўдакладненьне артаграфіі. --Red_Winged_Duck 11:55, 6 чэрвеня 2009 (UTC)
  • Пакуль Супраць. У выніку няпэўнага ліцэнзійнага статусу выяваў, якія выкарыстоўваліся ў артыкуле, і іхнага выдаленьня, артыкул згубіў свае пазыцыі. Варта пераструктураваць блёкі тэксту для лягчэйшага ўспрыманьня, вырашыць пытаньне з аздабленьнем артыкула выявамі і спраўдзіць артаграфію. —zedlik 23:31, 18 чэрвеня 2009 (UTC)

[рэдагаваць] Дрывяты

Бягучы лік: 3 Падтрымліваю - 2 Супраць, 2 Нэўтральна


  • Прапаную і падтрымліваю Jim 06:46, 30 жніўня 2008 (UTC)
  • Супраць. Не бачу патэнцыялу ў гэтага артыкулу для выбранага. --yurtsevich 21:08, 30 жніўня 2008 (UTC)
  • Нэўтральна. Артыкул варта дапрацаваць, каб яго было ў першую чаргу цікава чытаць. Патрэбна яшчэ крыху інфармацыі і ілюстрацыі, якіх зусім няма... --zedlik 21:34, 1 верасьня 2008 (UTC)
  • Нэўтральна --Cesco 23:43, 5 верасьня 2008 (UTC)
  • Супраць. Згодзен з спадаром yurtsevich. Артыкул насамрэч можа стаць "ДОБРЫ", калі яго трохі дапрацаваць (дадаць выявы, пашырыць тэкст разделаў сьведкамі аб клімаце й турыстычных магчымасьцях). Пасьля гэтага - буду галасаваць
  • Падтрымліваю як за "добры артыкул".--BluScorpio 14:40, 19 лістапада 2008 (UTC)
  • Падтрымліваю — таксама ў якасьці «добрага артыкула». --Казімер Ляхновіч 18:34, 11 студзеня 2009 (UTC)

[рэдагаваць] Горадня

Бягучы лік: 2 Падтрымліваю - 2 Супраць


  • Прапаную і падтрымліваю Jim 09:00, 11 сьнежня 2008 (UTC)
  • Падтрымліваю --Юрцэвіч Дзьмітры 22:02, 22 сьнежня 2008 (UTC)
  • Супраць. Лічу, што ў артыкуле варта яшчэ шмат чаго дапрацаваць (прынамсі дадаць помнікі архітэктуры, расьпісаць этымалёгію назвы, дадаць выбітных асобаў і г.д. + крыніцы/літаратура. --Казімер Ляхновіч 21:39, 23 сьнежня 2008 (UTC)
  • Супраць. Да вышэйсказанага шмат дробных недакладнасьцяў у спасылках. Мусіць быць лепш "прычасаны". --Rasa 01:07, 26 сьнежня 2008 (UTC)
Асабістыя прылады