Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы
|
| Скарачэньне: ВП:КДА |
|---|
|
Гэтая старонка прысьвечана выбару добрых артыкулаў. Такія артыкулы маюць адносна высокі ўзровень якасьці і павінны адпавядаць крытэрам добрых артыкулаў.
Перад тым, як намінаваць артыкул на атрыманьне статусу добрага, яго рэкамэндуецца выставіць на рэцэнзію. Намінатар павінен валодаць тэмай артыкула, у тым ліку крыніцамі, зь якіх браўся матэрыял, каб быць здольным весьці дыскусію ў працэсе абмеркаваньня. Калі намінатар не зьяўляецца адным з асноўных аўтараў артыкула, яму варта ўзгадніць намінаваньне з аўтарамі. Намінатар павінен быць адкрытым да канструктыўнай крытыкі, якая будзе выказвацца ў працэсе абмеркаваньня, і старацца хутка рэагаваць на яе. Артыкул не павінен адначасова быць кандыдатам ў абраныя артыкулы, кандыдатам ў добрыя артыкулы ці быць на рэцэнзіі. |
Якасны зьмест: Дапаможныя сродкі:
Зьвязаныя матэрыялы: |
Намінаваньне
- Перад намінаваньнем артыкула ў добрыя рэкамэндуецца абмеркаваць пытаньне мэтазгоднасьці такога намінаваньня з удзельнікамі адпаведнага тэматычнага праекту/партала ці з найбольш актыўнымі рэдактарамі артыкула.
Для таго, каб намінаваць артыкул, стварыце падстаронку выгляду [[Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Назва артыкула]], дзе «Назва артыкула» — назва намінуемага артыкула (увесьці ў поле ніжэй і націснуць кнопку «Стварыць»), а пасьля:
- Коратка (1—2 фразамі) апішыце яе і падпішыцеся: ~~~~.
- Стварыўшы падстаронку, запішыце яе ў ніжэй прыведзеную табліцу ў разьдзеле «Кандыдаты ў добрыя». Пазначце дату намінаваньня і дайце спасылку на падстаронку.
- У сам артыкул устаўце шаблён {{Кандыдат у добрыя артыкулы}}.
- Калі намінуеце артыкул, напісаны пераважна вамі, пазначце гэта.
- Калі ласка, не намінуйце больш аднаго «вашага» артыкула адначасова, а пачакайце спачатку водгукаў: верагодна, крытыка аб адным артыкуле будзе датычная і да іншых.
- Калі артыкул ужо высоўваўся ў добрыя, але ня быў выбраным, тады ён можа быць паўторна намінаваны толькі пасьля яго дапрацоўкі, праведзенай з улікам усіх выказаных у ходзе абмеркаваньня заўваг. Намінуючы паўторна, скарыстайцеся наяўнай падстаронкай намінаваньня артыкула, прыбраўшы папярэднія абмеркаваньні ў архіў падстаронкі і падаўшы на іх спасылку.
- Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!
Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:
- Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
- Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
- Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
- Абавязкова падпісвайцеся.
- Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
- Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайцеся на яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
- Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.
[рэдагаваць] Кандыдаты ў добрыя
| Дата вылучэньня | Падстаронка абмеркаваньня | Хада абмеркаваньня |
|---|---|---|
| 30 красавіка 2012 | Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь | Новы артыкул |
| 20 лютага 2012 | Беларуска-польская адміністрацыя Менску | Усе «за» (5 — «за») |
| 29 сьнежня 2011 | Чэская мова | Ёсьць пярэчаньні (3 — «за», 1 — «супраць») |
| 9 сьнежня 2011 | Тамаш Зан | Артыкул абраны |
| 29 верасьня 2011 | Бортны промысел у Беларусі | Дробныя заўвагі (3 — «за») |
| 21 верасьня 2011 | Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2010 году | Артыкул абраны |
| 13 ліпеня 2011 | Польскае таварыства «Асьвета» (Менск) | Вылучэньне не падтрыманае (1 — «за», 3 — «супраць») |
| 28 жніўня 2010 | Бітва пры Гастынгсе | Артыкул абраны |
[рэдагаваць] На пазбаўленьне статусу
Абмеркаваньні аб пазбаўленьні статусу добрых артыкулаў адбываюцца на старонцы На пазбаўленьне статусу. Тут коратка прадстаўлены сьпіс такіх артыкулаў (правіць сьпіс):
| Дата высоўваньня | Артыкул | Асноўныя недахопы | Вынік |
|---|---|---|---|
| <Дата> | <Артыкул> | <Недахопы> | <Вынік> |
[рэдагаваць] Каардынатарам на зацемку
Каардынатары павінны сачыць за выкананьнем правілаў намінаваньня і абмеркаваньня, пэрыядычна абіраць адзін з артыкулаў, аднаўляць табліцу бягучых кандыдатаў, а таксама сачыць за тым, каб выбраныя артыкулы ня ўтрымлівалі матэрыялаў, абароненых аўтарскімі правамі.
Калі вы зьяўляецеся асноўным аўтарам артыкула, рашэньне пытаньня аб яго абраньні даручыце іншым каардынатарам ці аднаму з адміністратараў.
[рэдагаваць] Які артыкул выбраць?
- Артыкул павінен быць на абмеркаваньні ня меней за тыдзень. З другога боку, артыкул, які ня быў абраны цягам 3-х месяцаў і мае нявыпраўленыя недахопы, можа здымацца з галасаваньня і не павінен паўторна высоўвацца, пакуль яны ня будуць выпраўлены.
- У падтрымку артыкула павінна прагаласаваць ня меней за 3 удзельнікі і пры гэтым ня меней за палову ўсіх прагаласаваўшых.
- Артыкул павінен адпавядаць крытэрам.
- Неабходна ўважліва азнаёміцца з меркаваньнямі і аргумэнтамі ўдзельнікаў. Напрыклад, артыкул могуць адхіляць таму, што не падабаецца тэма, але гэта не зьяўляецца аргумэнтам.
- Не выбіраць заўсёды артыкулы «ўверсе сьпісу», — выдатныя артыкулы могуць быць забытыя і заставацца ў канцы табліцы.
- Не выбіраць толькі артыкулы, дзе «ўсе за»: бывае, што артыкул з дробнымі заўвагамі лепшы, чым артыкул зусім без заўваг, таму што, можа стацца, у яго абмеркаваньні ўдзельнічала больш людзей.
[рэдагаваць] Працэдура абраньня артыкула
- Падвесьці вынік на падстаронцы, што артыкул абраны. Закрыць абмеркаваньне.
- Адзначыць у агульнай табліцы колерам і запісам «Артыкул абраны» ў калёнцы «Хада абмеркаваньня».
- Прыбраць з табліцы папярэдні абраны і перанесьці гэты радок табліцы ў архіў.
- Зьмясьціць унізе артыкула шаблён {{Добры артыкул}}.
- Зьмясьціць вытрымку з артыкула і 1 выяву на Галоўную старонку праз рэдагаваньне шаблёна {{Цяперашні добры артыкул}}. Лепш за ўсё браць уводзіны ў артыкул і першую выяву ў ім. Але гэта ня догма, галоўнае, каб вытрымка была збалянсаванай і цікавай. Малюнак павінен быць толькі пад свабоднай ліцэнзіяй.
- Зьмясьціць запіс пра артыкул на старонцы Вікіпэдыя:Добрыя артыкулы.
- Дадаць запіс у табліцу Вікіпэдыя:Сьпіс добрых артыкулаў.
[рэдагаваць] Прыкладны пералік станаў абмеркаваньня для пазначэньня ў табліцы
- Новы артыкул — артыкул надоечы быў высунуты.
- Усе «за» — пакуль што артыкул карыстаецца агульнай падтрымкай.
- Дробныя заўвагі — былі выказаныя нязначныя заўвагі па дапрацоўцы артыкула.
- Ёсьць пярэчаньні — маецца шэраг пярэчаньняў, у тым ліку істотных.
- Сур'ёзныя прэтэнзіі — супраць артыкула было выказана шмат сур'ёзных прэтэнзіяў. Хутчэй за ўсё, калі недахопы ня будуць хутка выпраўлены, артыкулу будзе адмоўлена ў абраньні.
- Праблемы зь ліцэнзіяй — артыкул утрымлівае выявы з няпэўным ліцэнзійным статусам ці мае іншыя праблемы з аўтарскімі правамі.
- Абраны — артыкул абраны. Не прыбірайце абмеркаваньне ў архіў адразу пасьля абраньня, а зрабіце гэта праз некалькі дзён. Выстаўляючы гэты статус, дадайце наступны стыль да адпаведнага радка табліцы: style="background-color: gold;".