Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Вуліца Рэвалюцыйная (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

  • Падтрымліваю Артыкул, які, на маё меркаваньне, максымальна апісвае гісторыю й сучасны стан вуліцы гораду.--Liashko (гутаркі) 16:31, 20 ліпеня 2014 (FET)
  • Падтрымліваю Артыкул варты статуса добрага. --Dymitr 20:53, 28 ліпеня 2014 (FET)
  • Падтрымліваю. Лічу, што пасьля абмеркаваньня апісаньне вуліцы й яе гісторыя выкладзеныя поўнасьцю (мабыць, і сапраўды ня вельмі шмат, але больш няма куды, хутчэй за ўсё). Адзінае, што можна лічыць дробным недахопам — гэта расейскамоўнасьць мапы, разьмешчанай Mr. Spock’ам (думаю, будзе добра, калі ён перакладзе й назвы астатніх вуліцаў). --Глеб Бераставы (гутаркі) 11:45, 1 жніўня 2014 (FET)
Зрабіў пераклад мапы.--Liashko (гутаркі) 15:38, 1 жніўня 2014 (FET)
Адкуль Пляц Свабоды на месцы праспэкту Пераможцаў?--Mr. Spock абм 23:49, 2 жніўня 2014 (FET)
Адтуль, што там пляц Свабоды, а не праспэкт Пераможцаў, які пачынаецца пасьля мосту. Глядзіце нармальную мапу, альбо хаця б адрасы дамоў па вул. Рэвалюцыйнай, якія пачынаюцца ад пляцу Свабоды й маюць двайны адрас.--Liashko (гутаркі) 00:40, 3 жніўня 2014 (FET)
Так, сапраўды... Але там Плошча Свабоды, навошта гэты экзатычны «Пляц»?, Нават перасылкі ў Вікіпэдыі не існуе на такую назву, пісаць невядомыя нікому назвы — неяк дзіўна--Mr. Spock абм 09:52, 3 жніўня 2014 (FET).
Гл. артыкул «плошча» й «пляц».--Liashko (гутаркі) 14:25, 3 жніўня 2014 (FET)
І што даводзяць гэтыя спасылкі? Мая вышэйшая інжынерная адукацыя дазваляе мне ведаць, што такое «геамэтрычная плошча» =) Я толькі хацеў сказаць, што ёсьць агульнавядомая беларуская назва, якую лепей выкарыстоўваць, каб не вынаходзіць двухколавы педальны транспартны сродак і ня пладзіць непатрэбных пытаньняў, падобнага майму.--Mr. Spock абм 20:18, 3 жніўня 2014 (FET)
Слова пляц зьяўляецца сынонімам слова плошча (у тым ліку й у наркамаўцы), а ў тарашкевіцы ўвогуле мае перавагу. З тае прычыны, што сёньняшнія тапанімічныя назвы запісаныя як плошчы, то й выкарыстоўваем, але ўвогуле ў дарэформавых слоўніках гэтая словы маюць розныя значэньні.--Liashko (гутаркі) 00:05, 4 жніўня 2014 (FET)
UPD выправіў у мапе пляц на плошчу, прашу трымацца пры рэдагаваньні адзінага тэрміну.--Liashko (гутаркі) 21:59, 5 жніўня 2014 (FET)
Добра. Але, калі ласка, Максім, адміністратар, ня трэба пры загрузцы файлаў (ды й увогуле) нематываваных кпінчыкаў, такой слоўнікавай пікероўкай (хто чаго не разумее) ня доўга да пераходу на асобы. Ня варта.--Mr. Spock абм
  1. Бракуе вонкавых спасылак, датычна інфратруктуры вуліцы, магчыма фотасуправаджэньня са староньніх сайтаў.
  2. Каардынаты вуліцы ўверсе старонік па прыкладзе з абранымі артыкуламі пра вуліцы.
  3. Можна трошкі пашырыць прэамбулу
  4. Абавязкова дадаць пункт Апісаньне (магчыма дадам туды потым аглядную мапу раёну Зроблена--Mr. Spock абм 22:00, 26 ліпеня 2014 (FET)).--Mr. Spock абм 10:05, 21 ліпеня 2014 (FET)
Што менавіта маецца на ўвазе пад пунктам 1? Пункт 2 дададзены іншым удзельнікам. Што зьмясьціць у апісаньне — ня ведаю, бо ўсё апісаньне фактычна зьмяшчаецца ў прэамбуле.--Liashko (гутаркі) 15:49, 26 ліпеня 2014 (FET)
1. Маецца на ўвазе, што добра было б зрабіць, як ужо двойчы было зроблена з падобнымі рэчамі: Вуліца Карла Маркса (Менск)#Вонкавыя спасылкі, Вуліца Інтэрнацыянальная (Менск)#Вонкавыя спасылкі.
3.4. У апісаньне зьмясьціць тое, што ўжо таксама двойчы было зроблена: Вуліца Карла Маркса (Менск)#Апісаньне, Вуліца Інтэрнацыянальная (Менск)#Апісаньне, прэамбулу дапісаць, дадаўшы інфармацыю па гісторыі вуліцы, пра выбітныя мясьціны/славутасьці побач, транспарт.--Mr. Spock абм 18:02, 26 ліпеня 2014 (FET)
З большага зрабіў. Але не падтрымліваю памкненьня пастаянна паўтараць факты ў розных разьдзелах артыкула. Артыкул невялікі, таму пісаць пра транспарт у прэамбуле, апісаньні, разьдзеле пра транспарт — неяк дзіўна.--Liashko (гутаркі) 05:51, 1 жніўня 2014 (FET)
Сапраўды неяк дзіўна чытаць ва ўводзінах пра тое, чаго на вуліцы няма. Прапанова дадаць туды зьвесткі пра рух транспарту — лішняя, як на мой густ, гэты абзац можна ўсё ж прыбраць.
«Таксама тут была бібліятэка Таварыства, прадстаўленая бедным жыдам Менску сродкаў для навучаньня рамёствам» — што маецца на ўвазе? -- Renessaince 07:33, 4 жніўня 2014 (FET)
Там у адным слове памылка друку была, а коскі ня трэ’ было. Выпраўлена.--Liashko (гутаркі) 15:24, 4 жніўня 2014 (FET)

Чаму гісторыя Рэвалюцыйнай абрываецца на 45 годзе? Трэба мінімум некалькі сказаў пра далейшыя 70 год лёсу вуліцы. Пэўная інфармацыя ёсьць, хоць бы накшталт той, што зьмешчана тут і тут, магчыма можна адшукаць больш актуальную інфарамцыю.--Mr. Spock абм 10:16, 3 жніўня 2014 (FET)

Усе гэтыя рэканструкцыйныя пляны пастаянна мяняюцца. Год таму заяўлялася, што вуліца будзе пешаходнай у гэтым годзе, але так і ня стала. Пасьля майго звароту ў Менгарвыканкам не далі таксама нармальнага адказу. А рэканструкцыйныя пляны, на якія вы далі спасылку, больш неактуальныя, там праводзіцца звычайная рэстаўрацыя будынкаў, а з далейшым лёсам яны яшчэ, як я разумею, ня вызначыліся.--Liashko (гутаркі) 14:37, 3 жніўня 2014 (FET)
Але ж за савецкім часам і ў пэрыяд незалежнай Беларусі асьвятленьне гісторыі вуліцы (няўжо ж нічога не адбылося? — дык напісаць, што «нічога не адбывалася») таксама бачыць хацелася б.--Mr. Spock абм 20:22, 3 жніўня 2014 (FET)
Што можа адбыцца кардынальнага з маленькай вуліцай? Перабудоваў, пераназываньняў не адбывалася (была спроба, пра гэта напісана), пажараў не адбывалася. Усё. Можа быць ёсьць нейкая інфармацыя пра тое, калі яна асфальтавалася, але я не знайшоў--Liashko (гутаркі) 00:05, 4 жніўня 2014 (FET)

Мінуў досыць прыкметны час з часу апошніх заўвагаў, іншых істотных выпраўленьняў або дапаўненьняў не зьявілася, патрэбная колькасьць станоўчых водгукаў набраная. Артыкул варта лічыць абраным. --Глеб Бераставы (гутаркі) 18:05, 19 жніўня 2014 (FET)