Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/На пазбаўленьне статусу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Архівы

Архіў 1

На гэтай старонцы адбываецца абмеркаваньне добрых артыкулаў, якія ўжо не адпавядаюць крытэрам добрых.

  • Выстаўляць артыкул на пазбаўленьне статусу можна не раней, чым праз 3 месяцы пасьля абраньня добрым.
  • Выключэньнем з вышэйшага правіла могуць быць выпадкі, калі артыкул пасьля абраньня быў значна зьменены (была выдалена недакладная інфармацыя, выдалены фрагмэнты тэксту ці выявы, парушаючыя аўтарскія правы, ці сталі вядомымі іншыя факты, невядомыя падчас абмеркаваньня абранасьці артыкула, і гэта моцна паўплывала на якасьць артыкула ці на яго адпаведнасьць крытэрам).
  • Пры выстаўленьні артыкула на пазбаўленьне статусу не забывайцеся паведамляць пра гэта аўтарам артыкулаў і ўдзельнікам, якія зрабілі ў артыкул значны ўнёсак.

Такія артыкулы трапляюць у катэгорыю Катэгорыя:Вікіпэдыя:Былыя добрыя артыкулы, дзе могуць быць ізноў дапрацаваны да ўзроўню добрых.

Да артыкулаў, якія сталі кандыдатамі на пазбаўленьне статусу, трэба дадаць шаблён {{На пазбаўленьне статусу добрага}}, не выдаляючы пры гэтым шаблён {{Добры артыкул}} (гэта зробяць каардынатары, калі па выніках абмеркаваньня артыкул будзе пазбаўлены статусу добрага).

Падчас абмеркаваньняў карыстайцеся калі ласка шаблёнамі {{Пакінуць статус}}, {{Пазбавіць статусу}} для лепшай чытэльнасьці старонцы.

Правіць сьпіс:

Дата высоўваньня Артыкул Асноўныя недахопы Вынік
  • З завершанымі абмеркаваньнямі можна азнаёміцца ў архіве.

Абмеркаваньні[рэдагаваць крыніцу]

Martin S.[рэдагаваць крыніцу]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


  1. Артыкул змяшчае састарэлую інфармацыю. Згодна з дадзенымі карткі гурт існуе, але з 2016 года аніякай інфармацыі пра дзейнасць гурта не прыведзена. Пра пяцігоддзе гурта, якое было адзначана ў 20017 годзе(цяжка падлічыць нават, якое гэта стагоддзе) ― выдаліць. Спецыяльна для тых удзельнікаў(ёсць нажаль і такія), хто не разумее аб чым гаворка без спам-цытат, буду прыводзіць іх тут, што зробіш. Згодна з крытэрамі артыкул павінен раскрываць тэму ў поўным аб’ёме. Гэта правіла парушана кардынальна, 5 год гісторыі як і не было.
  2. У раздзеле "Крытыка" прыведзена толькі адно-адзінае меркаванне музычнага журналіста Сяргея Будкіна. Спасылка на нейкі невядомы і хутчэй за ўсё і блізка не аўтарытэтны партал p-guk.org не працуе. Згодна з крытэрамі артыкул павінен прадстаўляць меркаваньні справядліва і непрадузята. Немагчыма выканаць прынцып нэўтральнага пункту гледжання, прыводзячы меркаванне аб прадмеце артыкула толькі аднаго чалавека. Гэта правіла парушана кардынальна.
  3. Нямашака ўвогуле спісу літаратуры асобным раздзелам. Згодна з крытэрамі артыкул павінен адлюстроўваць старанны і рэпрэзэнтатыўны агляд асноўнай літаратуры па тэме, ... утрымліваць сьпіс літаратуры. Гэта правіла парушана кардынальна.
  4. Няма аніякай інфармацыі, якая пацвярджае крытэрый значнасці дадзенага гурта. Пажадана, канешне, каб гэта інфармацыя была аформлена асобнымі разделамі і была падмацавана аўтарытэтнымі крыніцамі. А менавіта: а) спіс музычных узнагародаў калектыва; б) аналіз стылю іх грання, музычных асаблівасцей і тэматыка тэкстаў; в) пазіцыі ў чартах, статыстыка продажу запісаў; г) якое месца яны займаюць у музычнай культуры Беларусі (я ўжо не кажу пра Свет), які ўплыў яны аказалі на развіццё музыкі, хто аказваў уплыў на іх. Згодна з крытэрамі артыкул павінен раскрываць тэму ў поўным аб’ёме. Без азначаных аспектаў гэта правіла парушана кардынальна.
  5. Маю прэтэнзіі да аб'ёму артыкула. 40К ― гэта крытычна мала. Відавочна, што аўтар артыкула намагаўся "механічна" накруціць хоць нейкі аб'ём і ўключыў у артыкул пра музычны гурт(!) трэкліст альбомаў(!), што само па сабе з'яўляецца абсурдам. Трэклісты альбомаў падаюцца ў артыкулах пра самі альбомы, а не ў артыкулах пра гурты. Гэта практыка любога паважанага моўнага раздзела Вікіпедыі. Такім "механічным" напаўненнем артыкула аўтар свядома маргіналізуе гэты моўны раздзел Вікіпэдыі. Трэклісты ― выдаліць, накрутка аб'ёма тэксту ― гэта сорам. У выніку маем ― адзін абзац пра склад гурта, чатыры ― пра гісторыю, адзін ― крытыка... Гэта і ёсць Добры артыкул?!?! Узор для тых, хто будзе пісаць артыкулы пра іншыя музычныя гурты?
  6. На стадыі абмеркавання і намінацыі артыкула, мною ўжо былі выказаны каментары пра дрэннае напаўненне артыкула. Аўтар праігнараваў асноўныя заўвагі, задаволіўся касметычнымі зменамі. Прычына ў тым, што аўтару катастрафічна не хапала аб'ектыўнай вонкавай інфармацыі пра гурт, падмацаванай да таго ж аўтарытэтнымі крыніцамі. Раскрою для аўтара адзіні сакрэт: не ўсе артыкулы Вікіпедыі можна палепшыць да статуса Добрых, проста аб'ектыўна не ўсе... гэта не ёсць мэтай Вікіпедыі. Чытайце Джымі Уэйлза. А каб на будучае аўтар не ствараў такіх хібаў і пазбягаў ганьбы, прапаную яму ў адукацыйных мэтах пачытаць пару артыкулаў, якія па зместу "цягнуць" на добрыя: w:Aerosmith, w:Alabama (band), w:Ayers Rock (band), w:Body Count (band). Віт; гутаркі 12:24, 23 студзеня 2021 (+03)[адказаць]
Вялікі дзякуй за водгук і вычытку, хоць і зноў няўважлівую. Узьнікае падазрэньне, з улікам паўторнай няўважлівасьці і папярэдне выяўленай прадузятасьці, у яе працягу і ў гэтым водгуку, у тым ліку праз называньне цытатаў "спамам" (без камэнтароў зьвяртаю ўвагу адміністратара). Артыкул раскрывае тэму ў поўным аб’ёме, бо згадвае сынгл «Новы дзень» (2019), што падазрона не заўважана вышэй. У разьдзеле "Крытыка" 2 меркаваньні, што зноў падазрона не заўважана вышэй. Спасылка на партал "Памяркоўны гук" прыводзіцца ў архіваваным выглядзе, што таксама "не вядома" прадузятаму ўдзельніку. Выглядае на пасьлядоўнае непрадстаўленьне меркаваньняў справядліва і непрадузята, што сапраўды кардынальна парушае правіла нэўтральнасьці, толькі што не ў артыкуле, але прадузятым удзельнікам. Артыкул адлюстроўвае старанны і рэпрэзэнтатыўны агляд асноўнай літаратуры па тэме, калі большасьць самых значных сьцьверджаньняў можа быць праверана ў якасных і надзейных крыніцах, а таксама ўтрымлівае сьпіс літаратуры, прыведзены ў крыніцах, што чарговы раз праігнаравана прадузятым удзельнікам. Паводле Вікіпэдыя:Значнасьць, «тэма або прадмет артыкула лічацца значнымі, гэта значыць годнымі асобнага артыкула, калі яны адпавядаюць прыведзенаму ніжэй агульнаму крытэру значнасьці або аднаму з прыватных крытэраў значнасьці. Агульны крытэр значнасьці. Прадмет або тэма зьяўляюцца значнымі, калі яны заўважна асьвятляюцца ў незалежных ад суб’екту надзейных крыніцах». У артыкуле 37 крыніцаў і 5 вонкавых спасылак (Martin S.#Крыніцы). Ёсьць адпаведнасьць усім 5 асобным крытэрам значнасьці: 1) «значнае асьвятленьне ў надзейных крыніцах», 2) «заўважнае асьвятленьне», 3) «незалежныя ад суб’екту» крыніцы, 4) «надзейныя крыніцы маюць на ўвазе патрэбу правяральнасьці ацэнкі іхнай значнасьці», 5) «крыніцы мусяць быць другаснымі». Сьпіс музычных узнагародаў, стыль і ўдзел у чартах падмацаваныя аўтарытэтнымі крыніцамі. Дадаў разьдзел са сьпісам узнагародаў паводле запыту ўдзельніка. Паводле Вікіпэдыя:Крытэры добрых артыкулаў, «Што можа быць недапрацаваным: Часткі вялікай тэмы могуць быць ня цалкам раскрытыя». Выглядае, што ўдзельнік недарэчна ў дадзеным выпадку патрабуе ад артыкула ўласьцівасьцяў абранага, у якія пакуль гэты артыкул не вылучаў. Патрабаваньне "Трэклісты ― выдаліць", гэта сапраўды "сорам", бо дадаў іх на патрабаваньне гэтага ж прадузятага ўдзельніка (Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Martin S.). Аналіз тых даўніх патрабаваньняў гэтага ж удзельніка выяўляе чарговае парушэньне ім правіла Вікіпэдыя:Не даводзьце да абсурду. Паводле en:Wikipedia:Article size#Size guideline, якраз 40к ― крытычна шмат. Раскрыю для прадузятага ўдзельніка адразу некалькі сакрэтаў: 1) яшчэ на стадыі намінацыі артыкула задаволіў якраз асноўныя заўвагі пра напаўненьне артыкула; 2) проста аб'ектыўна ня ўсе прадузятыя заўвагі адпавядаюць крытэрам добрага артыкула, бо прадузятасьць ня ёсьць мэтай Вікіпэдыі; 3) гэта Беларуская Вікіпэдыя клясычным правапісам. Сапраўды чытайце Джымі Ўэйлза: "Дыпляматыя складаецца з сумленнасьці і ветлівасьці. Абедзьве якасьці ёсьць аб’ектыўна каштоўнымі маральнымі асновамі. Будзьце сумленнымі з мною і зычлівымі. Не перакручвайце маіх поглядаў уласнай палітычнай заўзятасьцю, і я буду ставіцца да вас такім жа чынам" (Вікіпэдыя:Заява Джымі Ўэйлза пра асновы Вікіпэдыі). Каб на будучыню прадузяты ўдзельнік зь іншага правапіснага разьдзелу не ствараў такіх хібаў і пазьбягаў ганьбы, прапаную яму ў адукацыйных мэтах пачытаць артыкул, які паводле зьместу "цягне" на абраны: Беларускі клясычны правапіс. Спадарожна і паўторна запрашаю да стварэньня артыкулаў у Беларускай Вікіпэдыі клясычным правапісам, чаго не рабілі 11 месяцаў, замест чыненьня наўмысных перашкодаў у правядзеньні Вікіпэдыя:Праект:Тэматычны тыдзень/Беларуская літаратура. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 9:53, 24 студзеня 2021 (UTC+3)
  • Пакуль (да дапаўненьня-актуалізацыі артыкула) схіляюся да X Пазбавіць статусу --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:01, 23 студзеня 2021 (+03)[адказаць]
  • Заўвагі трэба выправіць. Асноўнаму аўтару трэ інфу дадатковую пашукаць і дадаць, бо на цяперашні час артыкул нязграбны. Напр., у картцы на фота запіс сынглу «Новы дзень» (2019), а дзе ён па тэксту? Прапаную даць месяц на паляпшэньне артыкула.

Трэклісты, зразумела, піхаць непажадана, але бывае, што сустракаюцца (https://ru.wikipedia.org/wiki/Стары_Ольса, https://ru.wikipedia.org/wiki/Аура_(группа,_Белоруссия). Прашу таксама рабіць сніжку на беларускія рэаліі, калі з большага няма музычных сайтаў/газэтаў, многае ўжо знікла, і бітыя спасылкі (доступ толькі праз архіў), а гурты самі выкладаюць альбомы для вольнага спампоўваньня, да і чартаў няма. Гіт-парад Tuzin.fm, які ня кожны год працуе, Радыё Рацыі (трэ шукаць месцы артыстаў уручную), Unistar Radio Top 20(en) (зусім без гісторыі), іншыя (👀?!) з хібамі. Памяркоўны Гук трохі ўжо выкарыстоўваўся (https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?search=Памяркоўны%20Гук%20&title=Спэцыяльныя%3AПошук&fulltext=1&ns0=1), але пажадана болей крыткі, ацэнак; +1. -- pr12402, 24 студзеня 2021

    • Вялікі дзякуй за ўвагу. Пра згадку самотніка «Новы дзень» у тэксьце пісаў вышэй. Калі ласка, будзьце ўважлівымі. Дадаў спасылку адмыслова пра гэты самотнік і музычнае відэа пра яго для большай заўважнасьці. Якія яшчэ зьвесткі варта дадаць?--Удзельнік:W 17:14, 25 студзеня 2021 (UTC+3)

Вынік[рэдагаваць крыніцу]

З моманту абнаўленьня зьвестак у артыкуле прайшло больш за два тыдні. Новых заўваг не дадалося, фармальным крытэрам добрага артыкул адпавядае (хіба што пра наяўнасьць асобнай сэкцыі «Літаратура» можна спрачацца, але добрыя артыкулы пра іншыя сучасныя музычныя гурты яе таксама звычайна ня маюць). Наяўнасьць інтэрвікаў сьведчыць пра тое, што артыкул лічыцца значным ня толькі ў гэтым моўным разьдзеле. Пагатоў, гурт мае дзьве адзнакі, што для гэтага разьдзелу ёсьць дастатковым сьведчаньнем значнасьці з улікам таго, што гэта беларускамоўны гурт, які ў сваёй творчасьці выкарыстоўвае клясычны правапіс. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:19, 9 лютага 2021 (+03)[адказаць]

Мяне завуць Уладзімір Боська - я вакаліст гурта Martin S. У мяне пытанне да чалавека, які так напорліва спрабуе выдаліць ўсе звесткі пра мой гурт і мяне асабіста. У чым праблема? Я праглядзеў больш за дзесятак артыкулаў беларускіх гуртоў. Большасць з 10ых не абранулялася, спасылак на крыніцы мінімум. Частка ўвогуле ўжо не існуе. Мы ж выпусуілі рэліз восенню, плануем яшчэ адзін, даем канцэрты, удзельнічаем у шоў. Што за праўдзядасць? Інвармацыя пра Martin S. мае не меньшае права быць у беларускай Вікі. Усе мае кантакты ёсць у сацсетках - чалавек, напішы мне сваі прэтэнзіі, не хавайся за нікам. На дадзены момант гэты выглядае як асабістая траўля мяне. Колькі год таму выдаліў старонку пра мяне. Чалавека не цікавіць, што маю кнігу школьнікам на бел.літ прыводзяць як прыклад сучаснай беларускай літаратуры, не цікавіць, што у майго гурта ёсць пэўная база фанатаў, усё гэта ён лічыць неаругментам. Ну я тады праігнорыў, думаю - ну і ладна. Цяпер вось спрабуюць вынішчыць інфармацыю пра гурт. Мне аж цікава, каго я так у жыцці пакрыўдзіў, што ён гатовы так нізка мне помсціць. Пішы мне, добры чалавек напрасткі, інакш стане відавочна прадузятасць.— Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся 46.53.253.210 (гутаркі · унёсак) 11:33, 16 сакавіка 2021‎.