Вікіпэдыя:Катэгорыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Катэгорыя — адмысловая старонка, якая зьмяшчае сьпіс артыкулаў, што ўваходзяць у дадзеную катэгорыю. Гэты сьпіс ствараецца аўтаматычна кожны раз, калі карыстальнік адкрывае старонку катэгорый. Туды трапляюць усе старонкі, у якіх пазначана гэтая катэгорыя, у альфабэтным парадку. Катэгорыі розьняцца ад простых артыкулаў тым, што перад яе назвай ідзе ключавое слова Катэгорыя, напрыклад, Катэгорыя:Беларускія літаратары.

Як дадаць артыкул да катэгорыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каб дадаць нейкі артыкул да катэгорыі, трэба ў артыкуле паставіць наступную спасылку, напрыклад: [[Катэгорыя:Беларускія літаратары]]. Такія спасылкі трэба ставіць напрыканцы артыкула. Калі існуюць некалькі катэгорый, падпарадкаваных герархічна (напрыклад: «жывёлы» \ «птушкі» \ «вадаплаўныя птушкі»), тады артыкул варта дадаваць толькі ў сама ніжэйшую (найбольш дэталёвую) катэгорыю (напрыклад «качка» павінна быць пазначана як «вадаплаўныя птушкі», а не «птушкі»). Зразумела, усе катэгорыі не ствараюць адну герархію (то бок ня дрэва, а хутчэй — граф), таму артыкулы могуць ўваходзіць у некалькі катэгорый, а катэгорыі — у некалькі бацькоўскіх катэгорый.

Для таго, каб артыкул уваходзіў пад адрознай назвай у катэгорыю, у спасылцы трэба напісаць гэтую назву пасьля сымбаля |. Напрыклад: [[Катэгорыя:Беларускія літаратары|Караткевіч, Уладзімер]]. Тады, хаця сам артыкул завецца Уладзімер Караткевіч, ён будзе занесены ў катэгорыю пад літарай «К» (глядзіце Катэгорыя:Беларускія літаратары) і будзе адпаведна адлюстраваны ў сьпісе.

Альбо проста дадаць шаблён {{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Караткевіч, Уладзімер}}. Тады, хаця сам артыкул завецца Уладзімер Караткевіч, ён будзе занесены ва ўсе катэгорыі пад літарай «К».

Як стварыць катэгорыю[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стварыць катэгорыю вельмі проста: для гэтага трэба стварыць артыкул з прэфіксам «Катэгорыя», пасьля чаго праз двукроп’е дадаць уласна назву катэгорыі: [[Катэгорыя:Імя катэгорыі]]. У ствараным артыкуле падобным чынам зьмясьціць спасылкі на бацькоўскія катэгорыі: [[Катэгорыя:Імя катэгорыі]]. Пры выбары імя катэгорыі варта ўпэўніцца, ці існуе ўжо падобная катэгорыя (і не ствараць новую катэгорыю «Хакей на Беларусі», калі існуе «Беларускі хакей»), і прытрымлівацца пагадненьняў па назвах артыкулаў. Імя катэгорыі павінна быць зразумелае — каб іншыя ўдзельнікі маглі здагадацца пра зьмест катэгорыі, якія артыкулы яна будзе ўтрымліваць.

Пералік усіх існуючых катэгорый можна пабачыць на старонцы Спэцыяльныя:Катэгорыі.