Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Скарачэньне:
ВП:КВД

Артыкулы ў Вікіпэдыі павінны грунтавацца на вартых даверу, апублікаваных крыніцах, каб забясьпечваць паданьне ўсіх больш-менш распаўсюджаных поглядаў, якія прысутнічаюць у такіх крыніцах; глядзіце Вікіпэдыя:Нэўтральны пункт гледжаньня. Слова «крыніца» мае ў Вікіпэдыі тры значэньні: уласна частку твору (артыкулу, дасьледваньня, дакумэнту, кнігі), аўтара твору (напрыклад, пісьменьніка) і яго выдаўца (напрыклад, «Наша Ніва» ці выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі»). Усе тры могуць уплываць на надзейнасьць. З гэтай прычыны вартымі даверу крыніцамі могуць быць апублікаваныя матэрыялы з вартым даверу працэсам апублікаваньня; гэта могуць быць і аўтары, якія заслужылі аўтарытэт у апісаньні асобы, пра якую вядзецца; або і першае і другое.

Надзейнасьць крыніцы і падставы даверу да яе залежаць ад кантэксту. Увогуле, чым болей людзей заангажаваныя ў вывяраньні зьвестак, аналізе юрыдычных пытаньняў і вычытцы зьместу, тым болей надзейнай станае публікацыя. Крыніцы павінны наўпростава перадаваць інфармацыю так, як яна пададзеная ў артыкуле, і павінны фармуляваць адпаведныя сьцьвярджэньні. Калі па тэме няма крыніцаў, вартых даверу, дык у Вікіпэдыі гэтага артыкулу ня мусіць быць.

Гэтая рэкамэндацыя разглядае надзейнасьць розных крыніцаў інфармацыі. Палітыка цытаваньня (глядзіце Вікіпэдыя:Правяральнасьць) патрабуе паданьне спасылак на крыніцы ў тэксьце да любога матэрыялу, які можа быць аспрэчаны ці ўжо выклікае сумнеў, і да ўсіх цытатаў. Палітыка строга ўжываецца ў дачыненьні да ўсіх артыкулаў з асноўнай прасторы Вікіпэдыі, сьпісаў і сэкцыяў артыкулаў без выняткаў, і ў прыватнасьці, да біяграфіяў жывых людзей.

У выпадку неадпаведнасьці гэтай рэкамэндацыі правілам і палітыкам Вікіпэдыі перавагу маюць правілы, і гэтая рэкамэндацыя павінна быць прыведзеная ў адпаведнасьць ім.

Іншыя правілы і палітыкі, якія маюць дачыненьне да зьмяшчэньня крыніцаў: Вікіпэдыя:Недапушчальнасьць уласных дасьледаваньняў і Вікіпэдыя:Біяграфіі жывых людзей.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Артыкулы Вікіпэдыі павінны грунтавацца на надзейных, бесстароньніх, апублікаваных крыніцах з рэпутацыяй хуткаправяральных і дакладных. Гэта азначае, што мы зьмяшчаем меркаваньні толькі вартых даверу аўтараў, а не погляды Вікіпэдыцаў, якія прачыталі матэрыял і інтэпрэтавалі яго па-свойму. Ніжэй пададзеныя прыклады апісваюць толькі некаторыя з магчымых крыніцаў, вартых даверу, і не азначаюць адсутнасьці іншых варыянтаў. Слушнае выкарыстаньне крыніцаў заўжды мае кантэкст; здаровы сэнс і абмеркаваньні ёсьць неабходнымі часткамі працэсу.

Тэрмін «апублікаваны» ў агульным выпадку азначае тэкставыя дакумэнты ў традыцыйным друкаваным выглядзе альбо ў анляйне. Аднак аўдыё-, відэа- і мультымэдыйныя матэрыялы, якія трансьляваліся, распаўсюджваліся ці захоўваюцца староннім бокам, таксама адпавядаюць неабходнаму крытэру крыніцаў, вартых даверу. Як і тэкставыя крыніцы, мэдыйныя файлы павінны быць створаныя староннімі аўтарамі і належным чынам абапірацца на цытаты. Да ўсяго, мусіць быць даступная архіўная копія матэрыялу. Пажадана (але не абавязкова), каб архіваваная копія была дасяжная ў інтэрнэце.

Некаторыя віды крыніцаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шматлікія артыкулы Вікіпэдыі абапіраюцца на навуковыя матэрыялы. Такія крыніцы: акадэмічныя і рэцэнзаваныя публікацыі, манаграфіі, падручнікі — звычайна найбольш надзейныя. Аднак некаторыя матэрыялы могуць састарэць ў параўнаньні з альтэрнатыўнымі тэорыямі або мець супярэчнасьці ў адпаведнай галіне. Старайцеся, калі магчыма, агульнападтрыманы навуковы кансэнсус, які, аднак, можа быць і не дасягнуты. У артыкулаў на навуковую тэматыку могуць быць выкарыстаныя і неакадэмічныя крыніцы, асабліва матэрыялы з высокаякасных папулярных публікацыяў. Выбар прымальных крыніцаў залежыць ад кантэксту. Дзе ў крыніцах маюцца разыходжаньні, вартыя быць зьмешчаныя спасылкі на крыніцы.

Навуковыя працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Па мажлівасьці артыкулы павінны спасылацца на другасныя крыніцы. Да прыкладу, агляд, манаграфія або падручнік выкарыстаць лепей, чым першасны навуковы артыкул. Спасылаючыся на першасныя крыніцы, варта праяўляць выключную асьцярожнасьць: ніколі не старайцеся інтэрпрэтаваць зьмест самі. Глядзіце Вікіпэдыя:Недапушчальнасьць уласных дасьледаваньняў.
  • Навуковы матэрыял, артыкул, прыняты навуковай суполкай, лічыцца вартым даверу. Калі матэрыял быў апублікаваны у атэставаных экспэртамі крыніцах ці ў прафэсыйнай акадэмічнай прэсе, найхутчэй ён ужо быў папярэдне прагледжаны прынамсі адным навукоўцам-рэцэнзэнтам.
  • Абароненыя доктарскія дысэртацыі, калі яны былі апублікаваныя, ёсьць прадуманымі навуковымі працамі і даволі добра падмацаваныя цытатамі ў зносках. яны былі ацэненыя навуковымі суполкамі; большасьць зь іх даступныя па міжбібліятэчным абанэменце. UMI(en) з 1940 году апублікавала 2 мільёны дысэртацыяў. Дысэртацыі, над якімі вядзецца праца, яшчэ не рэцэнзаваныя і не ўважаюцца за апублікаваныя. Як правіла, гэтыя дысэртацыі не зьяўляюцца вартымі даверу крыніцамі.
  • Прыманьне матэрыялу навуковай грамадзкасьцю можа быць пацьверджанае тым, што крыніца падвяргалася разгорнутаму дыспуту, абмеркаваньню, напрыклад, праверкай навуковых цытаваньняў, якія яна атрымала ў індэксе цытаваньняў навуковых артыкулаў.
  • Асобныя дасьледваньні звычайна ўважаюцца за эскпэрымэнтальныя і могуць зьмяняцца ў сьвятле будучых акадэмічных вывучэньняў. Надзейнасьць адасобленага навуковага дасьледваньня залежыць ад галіны. Дасьледваньні, якія адносяцца да складаных і сур'ёзных галінаў, напрыклад мэдыцыны, менш аўтарытэтныя. Пазьбягайце непамернай вагі, цытуючы адно дасьледваньне ў такіх галінах. Мэта-аналізы, падручнікі і навуковыя часопісы больш пажаданыя, каб атрымаць больш надзейны пункт гледжаньня.
  • З асьцярогай варта адносіцца да СМІ, якія створаныя для таго, каб друкаваць адзіны пэўны пункт гледжаньня. Заявы пра ацэнкі экспэртаў — не індыкатар, што гэты сродак паважаны, або што экспэрты насамрэч незаангажаваныя. Выданьні, якія не рэцэнзуюцца шырокай навуковай суполкай, ня варта лічыць вартымі даверу, хіба што ў выпадку, калі трэба падаць погляды прыхільнікаў гэтае крыніцы[1].

Сродкі масавай інфармацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вяліканакладавыя выданьні ў агульным выпадку можна лічыць крыніцамі, вартымі даверу. Зразумела, аднак, што нават інфармацыя ў самых паважаных СМІ можа ўтрымліваць памылкі. Таму рашэньне пра тое, ці варта зьмяшчаць асаблівую навіну ў артыкул Вікіпэдыі, павінна прымацца ў кожным выпадку асобна. Карыстаючыся навінавымі крыніцамі, адрозьнівайце калёнкі меркаваньняў ад уласна навінаў.

  • Інфармацыю на навуковую тэматыку лепей браць з навуковых або высокаякасных ненавуковых крыніцаў. Навінавыя паведамленьні могуць быць прымальныя ў залежнасьці ад інфармаванасьці ў галіне; і, як заўжды, улічвайце кантэкст.
  • Хоць распаўсюд чутак таксама лічыцца навінамі, усё ж Вікіпэдыя — гэта энцыкляпэдыя і павінна зьмяшчаць правераную вартымі даверу крыніцамі інфармацыю. Вікіпэдыя — ня месца для распаўсюду чутак і плётак.
  • Некаторыя СМІ карыстаюцца Вікіпэдыяй у напісаньні сваіх працаў. Таму Вікіпэдыйцы павінны асьцерагацца перакрыжаваных цытаваньняў[2].

Уласныя і сумнеўныя крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сумнеўныя крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сумнеўныя крыніцы — з кепскай рэпутацыяй што да праверкі фактаў, або без рэдактарскай вычыткі матэрыялаў. У склад такіх крыніцаў уваходзяць вэб-сайты і публікацыі, якія выражаюць экстрэмісцкія погляды, прамацыйныя ці тыя, якія цалкам заснаваныя на чутках і ўласных меркаваньнях. Сумнеўныя крыніцы найчасьцей непрыдатныя для цытаваньня ў дачыненьнях староньніх тэмаў/установаў/асобаў. Таму выкарыстаньне падобных крыніцаў мусіць быць вельмі абмежаваным.

Уласныя крыніцы (надрукаваныя або зьмешчаныя ў сэціве)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Любы, хто можа стварыць сайт ці аплаціць выдачу ўласнай кнігі(en), зможа назваць сябе экспэртам у пэўнай галіне. З гэтае прычыны уласна створаныя і апублікаваныя крыніцы: кнігі, інфармацыйныя бюлетэні, уласныя вэб-сайты, блёгі, уласныя старонкі ў сацыяльных сетках, запісы на інтэрнэт-форумах ці твіты — скрайне непрымальныя.

Пад «блёгамі» ў гэтым кантэксьце варта разумець уласныя і агульныя блёгі. Некаторыя СМІ зьмяшчаюць калёнкі, якія яны называюць блёгамі, але гэткія могуць лічыцца крыніцамі, калі іхнімі аўтарамі зьяўляюцца прафэсыйныя журналісты ў галіне, пра якую пішуць, і блёг зьяўляецца аб'ектам рэдактарскай праверкі. Запісы, пакінутыя чытачамі, ня ёсьць вартымі даверу крыніцамі.

Пры некаторых абставінах саманадрукаваны матэрыял можа быць прымальным, калі створаны прызнаным экспэртам у гэтай галіне, чые працы ў значнай галіне раней выдаваліся вартымі даверу староньнімі крыніцамі. Аднак такія саманадрукаваныя матэрыялы не павінны ўжывацца пры напісаньні артыкулаў пра жывых асобаў, нават калі аўтар — вядомы дасьледнік ці пісьменьнік.

Уласныя і падазроныя крыніцы як спасылкі на саміх сябе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уласныя ці падазроныя крыніцы могуць ужывацца як інфармацыя пра саміх сябе, асабліва ў артыкулах пра сябе, без патрабаваньня, каб яны былі апублікаваныя староннімі крыніцамі, пры ўмове, што:

  1. матэрыял ня ёсьць непамерна своекарысьлівым;
  2. матэрыял не зьмяшчае закіды да трэціх бакоў (іншых людзей, арганізацыяў і інш.);
  3. матэрыял не зьмяшчае зьвестак, якія непасрэдна не адносяцца да суб'екта;
  4. няма абгрунтаваных сумневаў у іх пэўнасьці;
  5. артыкул не заснаваны пераважна на такіх крыніцах.

Аўтарытэтнасьць у прыватных выпадках[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Біяграфіі сучасьнікаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьмяшчаючы біяграфічныя матэрыялы пра жывых людзей, рэдактары Вікіпэдыі мусяць асабліва быць уважлівымі. Выдаляйце непацьверджаныя ці недастаткова пацьверджаныя спрэчныя матэрыялы неадкладна, не захоўваючы іх на старонцы абмеркаваньня. Гэта адносіцца да любой інфармацыі пра жывых асобаў на любой старонцы ў любой прасторы назваў, ня толькі ў артыкулах.

Першасныя, другасныя і троесныя крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Артыкулы Вікіпэдыі мусяць грунтавацца на надзейных другасных крыніцах.

Троесныя крыніцы, такія як зборнікі, энцыкляпэдыі, падручнікі і іншыя абагульвальныя крыніцы, могуць выкарыстоўвацца для агляду ці падсумаваньняў, але не замест другасных крыніцаў. Хоць артыкулы Вікіпэдыі зьяўляюцца троеснымі крыніцамі, яны не павінны выкарыстоўвацца як надзейныя крыніцы для спасылак увогуле, бо ў Вікіпэдыі няма сыстэматычнага мэханізму для праверкі фактаў ці дакладнасьці

Першасныя крыніцы, зь іншага боку, часта даволі цяжка выкарыстаць адпаведна. Хоць у шматлікіх сытуацыях яны могуць быць прыдатныя, варта ўжываць іх з асьцярогай, каб пазьбегнуць уласных дасьледваньняў.

Мэдыцынскія досьледы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ідэальнымі крыніцамі для біямэдычных сьцьвярджэньняў ёсьць агульныя або сыстэматычныя агляды у надзейных, староньніх, апублікаваных крыніцах, такіх як паважаныя мэдыцынскія часопісы, прызнаныя падручнікі, напісаныя экспэртамі ў гэтай галіне, або мэдыцынскія дапаможнікі ад нацыянальных ці міжнародна вядомых экспэртаў.

Цытаваньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дакладнасьць цытаванага дакумэнту найістотная; дакладнасьць цытаваньняў жывых людзей асаблівая неабходная. Цытаваньні мусяць суправаджацца спасылкамі на арыгінальныя крыніцы; пры ўжываньні другасных крыніцаў варта аддаваць перавагу тым, якія спасылаюцца на першакрыніцу. Другасныя крыніцы прыхільнікаў мусяць успрымацца з падазрэньнем, калі яны ўтрымліваюць недастаткова нэўтральных сьцьверджаньняў.

Вельмі істотна зьмясьціць арыгінальную крыніцу тэксту, як гэта пададзена ў артыкуле.

Навуковы кансэнсус[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцьвярджэньне, што ўсе ці большасьць навукоўцаў маюць пэўны пункт гледжаньня, патрабуе падмацаваньня вартымі даверу крыніцамі, якія пацьвярджаюць гэты кансэнсус. Індывідуальныя погляды павінны так і быць прадстаўленыя паводле асобных крыніцаў. Удзельнікі павінны пазьбягаць уласных дасьледваньняў, асабліва спробаў скампанаваць розныя матэрыялы. Любое сьцьвярджэньне ў Вікіпэдыі адносна таго, што па нейкай тэме існуе навуковы (акадэмічны) кансэнсус, павінна быць пацьверджанае крыніцамі, чым грунтавацца на думцы рэдактараў.

Карыстаньне іншымі крыніцамі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі аўтарытэтныя крыніцы часта цытуюць пэўную дадзеную крыніцу, гэта таксама сьведчыць пра рэпутацыю апошняе, пазытыўную або нэгатыўную. Доказ яе надзейнасьці тым большы, чым болей распаўсюджаныя і пасьлядоўныя спасылкі на яе ў іншых крыніцах. Напрыклад, шырока распаўсюджанае цытаваньне без камэнтаваньня фактаў сьведчаць пра аўтарытэтнасьць і надзейнасьць крыніцы, а пашыраная крытыка — пра адваротнае.

Пры выкарыстаньні падобных крыніцаў варта не забывацца на іншыя правілы і рэкамэндацыі Вікіпэдыі, і старацца пазьбягаць прадстаўленьня асабліва спрэчных або нязначных кропак погляду. Галоўнай задачай ёсьць прывядзеньне устояных поглядаў паводле крыніцаў.

Выказваньні поглядаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Некаторыя крыніцы можна лічыць вартымі даверу за выказваньні іхняга аўтару, але не за выказваньні без аўтарства. Найпершым прыкладам ёсьць рэдактарскія калёнкі ў газэтах. Гэта надзейныя крыніцы, з улікам кантэксту, але выкарыстоўваючы іх, лепей у тэксьце дадаць спасылку на аўтара меркаваньня.

Важны вынятак у цытаваньні сьцьвярджэньняў фактаў ці меркаваньняў ёсьць: Ніколі не карыстайцеся самавыдадзенымі кнігамі, зінамі, вэб-бачынамі, вэб-форумамі, блёгамі і твітамі як крыніцай матэрыялу пра жывую асобу, калі гэта не напісана самім суб'ектам. «Самаапублікаваныя блёгі» ў гэтым кантэксьце азначаюць уласныя і супольныя блёгі; глядзіце Вікіпэдыя:Біяграфіі жывых людзей.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Напрыклад, Journal of Frontier Science ўжывае камэнты ў блёгу як рэцэнзыі
  2. ^ Здаралася, што матэрыялы, дададзеныя ў Вікіпэдыю вандаламі, зьяўляліся ў газэтах

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]