Вікіпэдыя:Пагадненьні па назвах артыкулаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Скарачэньне:
ВП:ПНА

Пагадненьні па назвах артыкулаў — не абавязковыя, але вельмі пажаданыя правілы, згодна зь якімі трэба ствараць загалоўкі артыкулаў. Калі прытрымлівацца сыстэматычнага падыходу да назваў, гэта палягчае стварэньне спасылак паміж артыкуламі, памяншае колькасьць перанакіраваньняў (пустая старонка, якая зьмяшчае толькі спасылку на іншую старонку, дзе ўжо знаходзіцца сам артыкул).

Агульныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Калі назва артыкулу складаецца зь некалькіх словаў, першая літара першага слова заўжды вялікая, астатнія словы — праз прагал з малой літары (пр. Таварыства беларускай школы).

Выняткі. Правіла ня тычыцца артыкулаў пра асобаў, у якіх імя і прозьвішча пішуцца заўжды зь вялікай літары: Францішак Скарына і Ордэн Францішка Скарыны — а таксама іншых уласных назоўнікаў, якія пішуцца зь вялікай літары. Яны (і толькі яны) таксама павінны пачынацца зь вялікай літары (пр. Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, а не Міністэрства юстыцыі рэспублікі беларусь, але не Міністэрства Юстыцыі Рэспублікі Беларусь). Калі словаспалучэньне мае ўстояную дакладную форму напісаньня, якая не адпавядае папярэднім правілам, на артыкул з такой назвай павінна быць створанае перанакіраваньне паводле правіла. Прыклад: Другая Сусьветная вайна -> Другая сусьветная вайна.

Глядзіце таксама: Як ствараць артыкул.

  • Назоўны склон, адзіночны лік. Акрамя выпадкаў, калі слова мае толькі множную форму, калі мае сэнс адрозьніць артыкул пра адзін аб’ект і пра сукупнасьць, групу аб’ектаў.
  • Замежныя імёны, назвы пажадана падаваць у беларускім напісаньні (Уладзімер Жырыноўскі, а не Владимир Жириновский). Калі няма агульнапрынятага беларускага адпаведніка, можна пісаць арыгінальную форму, але на пачатку артыкулу (у дужках) пажадана даць прыклад вымаўленьня: Linux (лінакс).
  • Калі назва адпавядае некалькім (розным) сэнсам, зьявам, аб’ектам — варта стварыць адну абагульняючую старонку з гэтай назвай, і пералічыць там спасылкі на больш дэталёвыя. Назвы такіх старонак складаюцца з агульнай назвы плюс удакладненьне ў круглых дужках. Напрыклад, агульны артыкул: Сыстэма можа спасылацца на Сыстэма (паліталёгія), Сыстэма (матэматыка), і г. д.
  • Назвы артыкулаў пра нейкі твор — без двухкосься і без удакладняльнага слова: Песьня пра зубра, а не паэма Песьня пра зубра і не «Песьня пра зубра».
  • Ня трэба закладаць у назву герархію паняткаў, напрыклад: Зборная Беларусі па хакеі, а не Беларускі хакей: зборная.
  • Ня трэба ўжываць у назве розных службовых сымбаляў, як: |, *, &, +, {, }, [, ].
  • Літара «Ґ ґ» у назвах артыкулаў не выкарыстоўваецца, замест яе ўжываецца літара «Г г». Магчымасьць ужываньня літары «Ґ ґ» у слове абмяркоўваецца асобна, і пры існаваньні адпаведных пацьверджаньняў можа быць створанае перанакіраваньне.

Асобныя выпадкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Імёны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Папы, імпэратары, каралі: Ян Павал II, Пётар I, Карл XII — нумар рымскім лікам (лацінскімі літарамі).
  • Уласныя імёны:
    • Імя Прозьвішча

Калі існуе артыкул пра асобу ў адным фармаце, магчыма стварыць перанакіраваньне — старонку з назвай у іншым фармаце.

Абрэвіятуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул зьмяшчаецца на старонцы з разгорнутай назвай, а на старонцы з адпаведнай абрэвіятурай робіцца перанакіраваньне на асноўную. Прыклад: БНР і Беларуская Народная Рэспубліка.

Назвы спартовых клюбаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назвы спартовых клюбаў варта падаваць па-беларуску ў фармаце Назва Горад, напрыклад:

Калі ў адным горадзе існуе некалькі камандаў з аднолькавай назвай у розных відах спорту, тады назва падаецца ў фармаце Назва Горад (спартовы клюб), а на старонцы Назва Горад ствараецца неадназначнасьць, напрыклад:

У выпадку, калі назва клюбу супадае з назвай гораду, артыкул падаецца ў фармаце Назва (спартовы клюб), напрыклад:

Выпадкі, не разгледжаныя ў гэтым пагадненьні, могуць рэгулявацца асобнымі абмеркаваньнямі.

Назвы спартовых спаборніцтваў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назвы рэгулярных спартовых спаборніцтваў падаюцца ў выглядзе: <Назва спаборніцтва> па <від спорту> <год> году, напрыклад:

Назвы артыкулаў пра Алімпійскія гульні падаюцца настуным чынам: <Зімовыя/Летнія> Алімпійскія гульні <год> году, напрыклад: